Вілярбан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вілёрбан»)
Вілярбан
франц. Villeurbanne
Вілярбан
Герб Вілярбану


Краіна: Францыя
Рэгіён: Авэрнь-Рона-Альпы
Кіраўнік: Седрык ван Стывендаль[d]
Плошча: 14,52 км²
Вышыня: 165—189 м н. у. м.
Насельніцтва (2021)
колькасьць: 156 928 чал.
шчыльнасьць: 10 807,71 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 69100
Геаграфічныя каардынаты: 45°45′58″ пн. ш. 4°52′46″ у. д. / 45.76611° пн. ш. 4.87944° у. д. / 45.76611; 4.87944Каардынаты: 45°45′58″ пн. ш. 4°52′46″ у. д. / 45.76611° пн. ш. 4.87944° у. д. / 45.76611; 4.87944
Вілярбан на мапе Францыі
Вілярбан
Вілярбан
Вілярбан
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Сайт (фр.)

Вілярба́н (па-француску: Villeurbanne, [vi.lœʁ.ban]) — горад (камуна) на ўсходзе Францыі, у прадмесьці Ліёну (на паўночны ўсход ад апошняга). З 1 студзеня 2015 уваходзіць у склад Ліёнскай мэтраполіі. Насельніцтва 156 928 чалавек (на 2021 год).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва Вілрбан паходзіць ад лацінскага villa urbana — рымскага паселішча, заснаванага тут каля 40 г. да н. э.. У сярэднявеччы Вілярбан быў часткай правінцыі Дафінэ, якая адыйшла да каралеўства Францыі ў 1349 (сам Вілёрбан стаў францускім толькі ў 1355). З пачаткам прамысловай рэвалюцыі ў Вілёрбане пачынае разьвівацца прамысловасьць — спачатку тэкстыльная, затым хімічная і машынабудаваньне. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя вілёрбанцы, у адрозьненьне ад жыхароў некаторых іншых прадмесьцяў Ліёну, адмовіліся ад далучэньня іх гораду да буйнейшага суседа.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Украінская грэка-каталіцкая царква Сьвятога Апанаса, Вілёрбан
Вілёрбан (пазначаны зялёным колерам) на мапе Вялікага Ліёну (блакітным) непасрэдна на мяжы зь Ліёнам (чырвоным)
  • Вілярбан зьяўляецца найбуйнейшым паводле колькасьці насельніцтва прадмесьцем Ліёну, найбуйнейшай камунай, якая не зьяўляецца цэнтрам аглямэрацыі, а таксама найбуйнейшым сярод тых гарадоў Францыі, што не зьяўляюцца адміністрацыйнымі цэнтрамі ні прэфэктураў, ні пад-прэфэктураў.
  • У горадзе пражываюць прадстаўнікі самых розных рэлігійных канфэсіяў: каталікі, пратэстанты, юдэі, мусульмане, будысты. Істотнай зьяўляецца і супольнасьць украінцаў-уніятаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вілярбансховішча мультымэдыйных матэрыялаў