Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Беларусь
Рэспубліка Беларусь
Республика Беларусь
Сьцяг Беларусі Герб Беларусі
(Сьцяг) (Герб)
Дзяржаўны гімн
«Мы, беларусы»
Месцазнаходжаньне Беларусі
Афіцыйная мова беларуская, расейская
Сталіца Менск
Найбуйнейшы горад Менск
Форма кіраваньня Прэзыдэнцкая рэспубліка
Аляксандар Лукашэнка
Андрэй Кабякоў
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
84-е месца ў сьвеце
207 596,76[1] км²
2,26% (4702 км²)[1]
Насельніцтва
 • агульнае (2014)
 • шчыльнасьць
91-е месца ў сьвеце
9 468 100[2]
45,8/км²
Этнічны склад беларусы (83,7%),
расейцы (8,3%),
палякі (3,1%),
украінцы (1,7%)[3]
Канфэсійны склад праваслаўныя (60%),
каталікі (15—20%)[4]
Пісьменнасьць 98%[4]
СУП
 • агульны (2012)
 • на душу насельніцтва
Сьпіс краінаў паводле СУП
$146,745 млрд[5]
$15 633
Валюта Беларускі рубель (BYR)
Часавы пас FET (UTC+3)
Незалежнасьць
— абвешчаная
— згубленая

— абвешчаная
— прызнаная
ад Расейскай імпэрыі
25 сакавіка 1918
1 студзеня 1919
ад СССР
27 ліпеня 1990
25 жніўня 1991
Аўтамабільны знак BY
Дамэн верхняга ўзроўню .by
Тэлефонны код +375
Мапа Беларусі

Белару́сь, Рэспу́бліка Белару́сь — краіна ва Ўсходняй Эўропе, бяз выхаду да мора. Мяжуе з Польшчаю на захадзе, Летувою на паўночным захадзе, Латвіяй на поўначы, Расеяй на ўсходзе і Ўкраінай на поўдні. Сталіцай Беларусі зьяўляецца горад Менск, іншыя буйныя гарады ўключаюць Берасьце, Горадня, Гомель, Магілёў і Віцебск. Больш за 40% тэрыторыі краіны мае лясны покрыў.

Да XX стагодзьдзя землі сучаснай Беларусі ўваходзілі ў склад розных краінаў, як то Полацкае княства, Вялікае княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Польшча і Расейская імпэрыя. У пэрыяд пасьля расейскай рэвалюцыі, Беларусь абвесьціла пра сваю незалежнасьць, як Беларускай Народнай Рэспублікі, якая, аднак, ня здолела захаваць сваю незалежнасьць і на тэрыторыі Беларусі была створана пракамуністычная Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР). Заходняя частка краіны ў 1920-х гадох знаходзілася ў складзе Польшчы і была далучана да БССР толькі ў 1939 годзе, падчас агрэсіі ў бок Польшчы Нямеччыны і СССР. Беларусь страціла кожнага трэцяга свайго жыхара падчас спусташальнай Другой сусьветнай вайны[6]. У 1945 годзе Беларусь стала адным з чальцоў-заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, разам з Савецкім Саюзам і Ўкраінскай ССР.

Парлямэнт рэспублікі абвесьціў сувэрэнітэт Беларусі 27 ліпеня 1990 году, а падчас распаду Савецкага Саюза Беларусь абвесьціла пра сваю незалежнасьць 25 жніўня 1991 году. Аляксандар Лукашэнка, які стаў прэзыдэнтам у 1994 годзе, працягнуў палітыку савецкай эпохі, то бок пакінуўшы дзяржаўную ўласнасьць у буйных галінах эканомікі. Паводле некаторых арганізацыяў і ўрадаў шэрагу краінаў некалькі апошніх выбараў Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта лічацца несправядлівымі[7]. У 2000 годзе Беларусь і Расея падпісалі дамову для больш цеснага супрацоўніцтва, зь некаторымі намёкамі на фармаваньня Саюзнай дзяржавы.

Больш за 70% насельніцтва Беларусі пражывае ў гарадох. Больш за 80% насельніцтва складаюць этнічныя беларусы, этнічную меншасьць складаюць пераважна расейцы, палякі і ўкраінцы. Паводле рэфэрэндум 1995 году Беларусь мае дзьве афіцыйныя мовы: беларускую і расейскую. Паводле канстытуцыі Рэспублікі Беларусь краіна ня мае аніякай афіцыйнай рэлігіі, аднак асноўнай рэлігіяй у краіне зьяўляецца праваслаўе. Другой паводле папулярнасьці рэлігіяй зьяўляецца каталіцтва, пры гэтым праваслаўныя і каталіцкія Каляды і Вялікдзень сьвяткуюцца як нацыянальныя сьвяты.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Белая Русь

Назва Белая Русь пачала ўжывацца ў адносінах да часткі беларускіх земляў у XIVXVI стагодзьдзях. Да XVII стагодзьдзя гэта назва замацоўваецца за беларускімі землямі; для абазначэньня жыхароў Белай Русі існавалі азначэньні ліцьвіны, русіны, палешукі. У XIX стагодзьдзі сярод мясцовага насельніцтва распаўсюдзілася назва беларусы. Беларусь як нацыянальная саманазва прынятая ідэолягамі нацыянальнага руху ў канцы XIX стагодзьдзя. У 1918 годзе была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка, а ў 1919 — Беларуская ССР. 19 верасьня 1991 году назва БССР зьмененая на Рэспубліку Беларусь[8].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Беларусі

Славяне і балты засялілі тэрыторыю сучаснай Беларусі між 6 і 8 стагодзьдзямі. У 910 стагодзьдзях узьніклі першыя беларускія дзяржавы — Полацкае, Тураўскае, Смаленскае і іншыя княствы. У 13 стагодзьдзі беларускія землі сталіся асновай утворанага Вялікага княства Літоўскага, Жамойцкага і Рускага. Наваградак быў першай сталіцаю Вялікага княства. Дзяржава таксама ўключала землі сёньняшняе Летувы і (часткова) Украіны. У 1569 годзе княства аб’ядналася з Польшчаю ў Рэч Паспалітую Абодвух Народаў. З тых часоў польскія каралі таксама каранаваліся на літоўскае княства. У 1795 годзе, пасьля падзелаў Рэчы Паспалітае, Беларусь была далучаная да Расейскае імпэрыі.

Пасьля Кастрычніцкае рэвалюцыі 1917 году, 25 сакавіка 1918 году Беларусь абвясьціла незалежнасьць ад Расеі, была ўтвораная Беларуская Народная Рэспубліка. 27 лютага 1919 году абвешчана Літоўска-Беларуская ССР (скарочана Літбел). Існавала па верасень 1919 году. У 1919 годзе да ўлады ў Беларусі прыйшлі камуністы, была абвешчаная Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, якая ў 1922 годзе сталася адным з заснавальнікаў Савецкага Саюзу. У кастрычніку 1939 быў падпісаны нямецка-савецкі дагавор пра сяброўства. Паводле гэтай дамовы Літва атрымала каля 6880 квадратных кілямэтраў (2660 квадратных міль) тэрыторыі Віленскага краю (у тым ліку Вільню, гістарычнаю сталіцу Вялікага Княства Літоўскага). Сярод жыхароў Вільні, прадстаўнікі сучаснай літоўскай нацыянальнасьці складалі тады ўсяго 3%. Падчас Другое сусьветнае вайны, між 1941 і 1944 гадамі, Беларусь была акупаваная нацысцкаю Нямеччынай. 10 жніўня 1945 году быў прыняты закон аб савецка-польскай мяжы. Згодна зь ім Польшчы дасталася амаль уся Беластоцкая вобласьць (17 раёнаў), 3 раёны Брэсцкай вобласьці. Беларускія гарады Беласток, Саколка, Бельск і іншыя ўвайшлі ў склад Польскай рэспублікі. У 1945 годзе Беларусь сталася сузаснавальніцай ААН, аднак яе ўдзел ня быў самастойным, а падпарадкоўваўся дэлегацыі СССР. У 1986 годзе Беларусь сталася асноўнай ахвяраю Чарнобыльскае катастрофы.

27 ліпеня 1990 году Беларусь абвясьціла незалежнасьць ад СССР. 8 сьнежня 1991 году лідэры Беларусі (Станіслаў Шушкевіч), Украіны (Леанід Краўчук) і Расеі (Барыс Ельцын) у Белавескай пушчы падпісалі пагадненьне аб утварэньні Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў. У 1994 годзе была прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, адбыліся першыя прэзыдэнцкія выбары. Прэзыдэнтам быў абраны Аляксандар Лукашэнка.

У 1995 годзе прэзыдэнт краіны Аляксандар Лукашэнка выказаў ініцыятыву аб правядзеньні рэфэрэндуму адразу па некалькіх пытаньнях, як то наданьня дзяржаўнага статусу расейскай мове, вяртаньня савецкіх сьцягу і герба ў якасьці дзяржаўных і іншыя. 13 красавіка 1995 году Вярхоўны Савет XII-га скліканьня зацьвердзіў правядзеньне рэфэрэндуму і прызначыў яго на 14 траўня 1995 году. У той жа час ідэя рэфэрэндуму выклікала непаразуменьне з боку часткі грамадзтва і некаторых грамадзкіх і палітычных арганізацыяў, часткі дэпутатаў Вярхоўнага Савета. 6 траўня 1995 году Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны выступіла са зваротам да насельніцтва, падкрэсліваючы, што пытаньне аб мове ня можа выносіцца на рэфэрэндум.[9]

14 траўня 1995 году адбыўся рэспубліканскі рэфэрэндум. Удзел у галасаваньні прынялі 64,8% выбаршчыкаў. Па ўсіх пытаньнях Прэзыдэнт атрымаў большасьць галасоў. Адначасова з рэфэрэндумам праходзілі выбары ў Вярхоўны Савет XIII-га скліканьня. Аднак у выніку нізкай яўкі выбаршчыкаў за два туры было абрана толькі 119 дэпутатаў, у той час як для правамоцнага складу новага Вярхоўнага Савета патрабавалася ня менш за 174 дэпутатаў, што складала 2/3 ад поўнага складу ў 260 чалавек. Такім чынам, атрымалася, што новы склад парлямэнту ня быў абраны. Склалася палітычная сытуацыя, якая паралізавала дзейнасьць заканадаўчай улады. Пытаньне было вырашана ўвосень 1995 году пасьля таго, як каля 100 дэпутатаў Вярхоўнага Савета XII-га скліканьня сабраліся на верасьнёўскую сэсію, паколькі згодна з артыкулам 91 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 году паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета захоўваліся да адкрыцьця першай сэсіі Вярхоўнага Савета новага скліканьня. 11 кастрычніка Канстытуцыйны Суд пацьвердзіў паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета XII-скліканьня.

29 сьнежня 1995 году Лукашэнка выдаў загад № 259 «Аб выкананьні нормаў і ўказаў прэзыдэнта», згодна зь якім «у мэтах забесьпячэньня палітычнай і эканамічнай стабільнасьці чыноўнікі Савета Міністраў і іншых дзяржаўных установаў да ўнясеньня зьменаў у адпаведныя заканадаўчыя акты павінны забясьпечваць безумоўнае выкананьне нормаў і ўказаў прэзыдэнта»[10]. 10 студзеня 1996 году прэзыдэнт накіраваў у Вярхоўны Савет праект закону «Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у Канстытуцыю»[11]. Аднак жаданьне прэзыдэнта зьмяніць Асноўны закон не знайшло падтрымкі ў парлямэнце і праект быў адхілены. 8 жніўня Лукашэнка накіраваў у Вярхоўны Савет ініцыятыву аб правядзеньні другога Ўсенароднага рэфэрэндуму.

4 лістапада 1996 году Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, усе рашэньні якога паводле закону зьяўляюцца абавязковымі і перагляду не падлягаюць, прыняў рашэньне аб неадпаведнасьці артыкулу 78 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у якім засьведчана, што парадак правядзеньня рэспубліканскіх рэфэрэндумаў вызначаецца законам. На той момант у краіне законам не прадугледжваўся парадак зьмяненьня і дапаўненьня Канстытуцыі праз рэфэрэндум. Такім правам быў надзелены выключна Вярхоўны Савет. Пасьля гэтага Вярхоўны Савет прыняў чарговую пастанову аб вынясеньні на абавязковы рэфэрэндум толькі двух пытаньняў — аб пераносе Дня Незалежнасьці і аб выбарах кіраўнікоў мясцовых адміністрацыяў. Нягледзячы на рашэньне Канстытуцыйнага Суда, Аляксандар Лукашэнка ў парушэньне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Закона «Аб народным галасаваньні (рэфэрэндуме) у Рэспубліцы Беларусь» выдаў 5 лістапада 1996 году ўказ № 455, у якім сам вызначыў парадак уступленьня ў сілу рашэньняў рэспубліканскіх рэфэрэндумаў аб зьмяненьні і дапаўненьні Канстытуцыі, а 7 лістапада быў выдадзены ўказ № 459 «Аб забесьпячэньні канстытуцыйнага права грамадзянаў на ўдзел у рэфэрэндуме», згодна зь якім характар рэфэрэндуму вызначаўся як абавязковы, а ягоныя рашэньні канчатковымі.

11 лістапада 1996 году старшыня ЦВК Віктар Ганчар заявіў, што камісія ня будзе выконваць прэзыдэнцкі ўказ ад 7 лістапада і праводзіць рэфэрэндум па пытаньнях, якія датычыліся новых рэдакцыяў канстытуцыйных праектаў.

Палітычны лад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Дзяржаўны лад Рэспублікі Беларусь

Беларусь зьяўляецца прэзыдэнцкай рэспублікай, кіраванай прэзыдэнтам і нацыянальным сходам. Тэрмін для кожнага прэзыдэнту складае пяць гадоў. Паводле канстытуцыі 1994 году, прэзыдэнт мог займаць пасаду ня больш за два тэрміны, аднак пасьля зьмены канстытуцыі ў 2004 годзе гэтае абмежаваньне было ліквідавана[12]. Першым прэзыдэнтам зьяўляецца Аляксандар Лукашэнка, які быў абраны на гэтую пасаду ў другім туры выбараў 1994 году.

У 1996 годзе паводле ініцыятывы Лукашэнкі быў праведзены рэфэрэндум, пасьля якога быў зроблены шэраг зьмяненьняў у канстытуцыі, і ў сувязі з прыняцьцём новай рэдакцыі галоўнага дакумэнту краіны, Лукашэнка павялічыў свой тэрмін на 2 гады, такім чынам наступныя прэзыдэнцкія выбары адбыліся ў 2001 годзе. Заканадаўчая ўлада прадстаўлена двухпалатным парламэнтам — Нацыянальным сходам, які ўключае ў сабе Палату прадстаўнікоў (ніжняя палата) і Савет Рэспублікі (верхняя палата).

Судовая ўлада ажыцьцяўляецца судамі. Найвышэйшымі з каторых зьяўляюцца: Вярхоўны суд, Вышэйшы суд і Канстытуцыйны суд.

Дзяржаўнымі мовамі ёсьць беларуская і расейская.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі

Беларусь падзяляецца на шэсьць абласьцёў, якія маюць назву паводле свайго адміністрацыйнага цэнтру. Кожная вобласьць мае правінцыйную заканадаўчую ўладу, абласны савет дэпутатаў, які абіраецца жыхарамі рэгіёну, а таксама маецца правінцыйная выканаўчая ўлада — абласны выканаўчы камітэт, старшыня якога прызначаецца непасрэдна прэзыдэнтам.

Вобласьці ў сваю чаргу падзяляюцца на раёны. Кожны раён мае свой уласны заканадаўчы орган, або раённы савет дэпутатаў, абраны жыхарамі раёну, і выканаўчую ўладу або раённую адміністрацыю. Такім чынам, Беларусь падзелена на 6 абласьцёў і 118 раёнаў. Не зважаючы на тое, што Менск зьяўляеца адміністрацыйным цэнтрам Менскай вобласьці, сам горад мае адмысловы статус сталіцы краіны. Менск знаходзіцца ў падпарадкаваньні гарадзкога выканаўчага камітэту і падзелены на 9 раёнаў і карыстаецца асаблівым статус сталіцы краіны.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Геаграфія Беларусі
Беларусь з космасу, сьнежань 2002 году

Беларусь знаходзіцца на Ўсходнеэўрапейскай раўніне, у цэнтры Эўропы. Мяжуе з Польшчаю на захадзе, Летувой на паўночным захадзе, Латвіяй на поўначы, Расеяй на ўсходзе і Ўкраінай на поўдні. Агульная працягласьць дзяржаўнай мяжы састаўляе 2969 км. Плошча — 207,598 тыс. км². Найбольшая яе працягласьць з захаду на ўсход — 650 км, з поўначы на поўдзень — 560 км. У Эўропе Беларусь па плошчы трохі саступае Вялікабрытаніі і Румыніі, больш чым у 2,2 разу пераўзыходзіць Партугалію і Вугоршчыну і прыблізна ў 5 разоў — Нідэрлянды, Швайцарыю. Адлегласьць ад Менску да сталіц суседніх дзяржаваў: Вільні — 215 км, Рыгі — 470, Варшавы — 550, Кіева — 580, Масквы — 700 км.

Найвышэйшы пункт — Дзяржынская гара, 345 м, найніжэйшая — на рацэ Нёмане, 90 м над узроўнем мора.

Тэрыторыя Беларусі раней лічылася беднай на натуральныя рэсурсы і карысныя выкапні. Сярод іх можна выдзяліць лес, нафта, прыродны газ, жалезная руда, даляміты, будаўнічыя матэрыялы — жвір, гліны, пясок, крэйда, граніт, торф, сапрапэль і іншыя. Лясы займаюць 36% тэрыторыі.

Беларусь знаходзіцца ў зоне кантынэнтальнага клімату.

Водныя багацьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульная даўжыня 20,8 тысячаў рэк краіны складае 90,6 тыс. кілямэтраў. 7 рэк маюць даўжыню звыш 500 км: Бярэзіна, Вяльля, Дзьвіна, Дняпро, Нёман, Прыпяць і Сож. Шэсьць зь іх, акрамя Бярэзіны, ёсьць церазьмежнымі. Агульны аб’ём воднага сьцёку рэк — 57,9 млрд. кубічных мэтраў у сярэднім у год.

Азёраў каля 11 тыс., 75% зь іх з плошчай люстэрка да 0,1 км². Найвялікшае возераНарач (плошча 79,6 км²), найглыбейшае — Доўгае (53,6 м). Агульны аб’ём вады ў азёрах плошчай больш за 1 км² складае 6—7 млрд м³. Найбольшы аб’ём вады ў азёрах вадазбораў рэк Дзьвіна (72% усіх запасаў) і Нёман (20%)[13].

Таксама краіна багатая балотамі, найбольшая колькасьць якіх знаходзіцца на Палесьсі.

Гарады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Сьпіс гарадоў Беларусі

Буйныя гарады Беларусі акрамя Менску:

Расьліннасьць і жывёльны сьвет[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 21 сакавіка 2013 году амаль 40% плошчы краіны займаў лес, агульная плошча якога складала 9,5 мільёну гектараў. Запас драўніны складаў 1,6 млрд кубічных мэтраў. Паводле мэтавага прызначэньня лясы падзяляліся на: эксплюатацыйныя (49%), аздараўленчыя (17%), вадаахоўныя (16%), прыродаахоўныя (14%) і ахоўныя (4%). Налічвалася 107 відаў дзікарослых дрэваў і 1,5 тыс. увезеных зь іншых краёў, сярод іх — 28 мясцовых відаў дрэваў, каля 60 відаў хмызьнякоў, 15 — паўхмызьнякоў і 8 — хмызьнячкоў[14]. Пераважнымі пародамі былі: хвойныя (60%; хвоя ды елка), мяккалістыя (36,5%; асіна, бяроза і вольха) і цьвёрдалістыя (3,5%; дуб). Іншыя важныя лесаўтваральныя пароды: ясень, ліпа, клён і граб. Найбольш пашыраныя ўвезеныя віды дрэваў: лістоўніцы сыбірская і эўрапейская, хвоі Банкса, Мурэя і Веймутава, паўночны дуб, таполі пірамідальная, ляўралістая і бальзамічная. 70% плошчы займае прыродная расьліннасьць, што налічвае 12 тыс. відаў. Звыш 200 відаў ахоўваецца дзяржавай. У гадавальніках лясных гаспадарак за год вырошчваецца звыш 280 відаў расьлінаў, больш за 310 млн. лясных высадкаў[15].

Белая вялікая чапля — птушка 2008 году ў Беларусі

Жывёльны сьвет налічвае 457 відаў хрыбетных (у тым ліку 73 віды сысуноў, 290 відаў птушак, каля 60 відаў рыб) і звыш за 20 тысячаў бесхрыбетных жывёлаў. Гаспадарчае значэньне маюць прамыслова-паляўнічыя віды жывёлаў — лісіца, куніца, трус, выдра, тхор, гарнастай, лось і дзік.

Ятрышнік абпалены

17 відаў сысуноў, 72 віды птушак, 4 віды земнаводных, 10 відаў рыб, 72 віды вусякоў — улучаныя ў чырвоную кнігу Беларусі. Для іх аховы ў месцах расьсяленьня існуюць дзяржаўныя запаведнікі і заказьнікі.

Цягам студзеня 2011 г. 1459 чальцоў грамадзкага аб’яднаньня «Ахова птушак Бацькаўшчыны» налічылі ў краіне 39 882 птахі 58 відаў, што засталіся зімаваць[16].

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Эканоміка Беларусі
Графічнае адлюстраваньне асноўных экспартынх пазыцыяў Беларусі на 2009 год
Рост СУП з 1995 па 2006 і ацэнка на 2007

Беларуская эканоміка не рэфармуецца ў бок рынкавай. З камуністычных часоў дзяржаве дагэтуль належыць дамінуючая роля ў эканоміцы. Прадпрыемствы, пабудаваныя за савецкім часам, моцна залежаць ад паставак сыравіны з Расеі. Сельская гаспадарка дагэтуль складаецца пераважна з калгасаў. Эканамічна Беларусь арыентуецца на інтэграцыю на постсавецкай прасторы. Акрамя нагрузкі, зьвязанай з інфляцыяй, бізнэс у Беларусі вымушаны цярпець ціск з боку дзяржаўнае ўлады, увядзеньне ўсё большых абмежаваньняў дзейнасьці. Многія прыбытковыя прадпрыемствы, якія былі прыватызаваныя ў пачатку 1990-х гадоў, былі назад нацыяналізаваныя ці ўзятыя пад кантроль адміністрацыяй прэзыдэнта Лукашэнкі. Пры гэтым Беларусь, паводле ацэнак ААН, мае найвышэйшы ўзровень жыцьця ў СНД. Сярэдні заробак у Беларусі паводле афіцыйных зьвестак на пачатак 2015 году складаў каля 6 млн рублёў, што ў эквіваленце складае 418,9 даляру ЗША[17]. Беларусь ёсьць важнай транзытнай краінай паміж Цэнтральнай Эўропай і Расеяй. 50% расейскае нафты і 25% прыроднага газу, якія імпартуюцца на захад, ідуць празь Беларусь. Для Расеі Беларусь разам зь Летувой — асноўны шлях, што спалучае яе з эксклявам Калінінградзкай вобласьцю. Беларусь з Расеяй уваходзяць у Зьвяз Расеі і Беларусі, а таксама ў Эўразійскі эканамічны зьвяз.

Штаб-кватэра «Беларуськалію» ў Салігорску

Асноўнымі галінамі прамысловасьці Беларусі зьяўляецца машынабудаваньне, мэталаапрацоўка, дрэваапрацоўка, хімічная і нафтахімічная вытворчасьць. Асноўнымі экспартнымі пазыцыямі зьяўляюцца нафтапрадукты (Нафтан, Мазырскі НПЗ), грузавыя аўтамабілі і аўтобусы (МАЗ, БелАЗ), трактары (МТЗ), тэлевізары (Гарызонт, Віцязь), шыны (Белшына), лядоўні (Атлянт), хімічныя валокны і ніці (Палімір), калійныя ўгнаеньні (Беларуськалій), прадукцыя тэкстыльнай і лёгкай прамысловасьці.

Асноўным вонкавымі гандлёвымі партнэрамі Беларусі зьяўляюцца Расея, на ейную долю прыпадае больш за 40% беларускага экспарту і больш за палову ад аб’ёму імпарту. Другое месца займае Эўрапейскі Зьвяз, на долю якога прыпадае больш за 30% беларускага экспарту і пятая частка імпарту. Сярод краінаў СНД пасьля Расеі асноўнымі гандлёвымі партнэрамі зьяўляюцца Ўкраіна і Казахстан. Таксама ёсьць гандлёвае супрацоўніцтва з краінамі Лацінскай Амэрыкі (Бразылія, Вэнэсуэла і Эквадор), а таксама Азіі, як то Кітай, Індыя, Інданэзія і Турэччына. Больш за 52% ад агульнага аб’ёму экспарту займаюць транспартныя паслугі, дзякуючы геаграфічнаму становішчу Беларусі. Таксама да асноўнай часткі экспарту адносяцца кампутарныя і будаўнічыя паслугі[18].

Апошнім часам у эканоміцы Беларусі назіраюцца праблемы, шматлікія прамысловыя прадпрыемствы ня маюць збыту сваёй прадукцыі. Асабліва крызіс ахапіў прадпрыемства машынабудаваньня. Гэтак на пачатку 2015 году за апошнія тры кварталы самымі стратнымі прадпрыемствамі сталі БелАЗ, МАЗ, МТЗ[19]. Такая сытуацыя выклікае скарачэньне абаротных сродкаў прадпрыемстваў, што ў некаторых выпадках прыводзіць да праблемаў выплат заработкаў і закупкі сыравіны. Самым прыбытковым за апошнім часам стала прадпрыемства «Беларуськалій», якое займаецца здабычай, вытворчасьцю і пастаўкамі калійных мінэральных угнаеньняў. Пасьля калійнага крызысу, калі «Беларуськалій» разарваў партнэрства з расейскім прадпрыемствам «Уралкалій», прыбытак кампаніі за год з 2013 па 2014 год павялічыўся больш чым у 7 разоў да 5733,8 млрд рублёў.

Фінансы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сукупны ўнутраны прадукт у 2014 годзе склаў больш за 75 мільярдаў даляраў, адпаведна каля 8 тысяч даляраў на душу насельніцтва, што зьяўляецца гістарычным рэкордам у адносінах да каляндарнага году. Прырост СУП у 2014 годзе склаў 3,35%, а ў параўнаньні з паказчыкам 2012 году вырас ажно на 18,6%. Рэальны рост СУП з улікам інфляцыі склаў 1,6%[20]. Гадавая рублёвая інфляцыя ў 2014 годзе, якую можна вылічыць пры падліку СУП, склала 18,0%. На 2015 год прагназуецца зьмяншэньне паказчыку СУП у сувязі з падзеньнем гэтага паказчыку ў Расеі, асноўным гандлёвым партнэрам, што выклікана зьмяншэньнем цэнаў на нафту і санкцыямі Эўразьвязу ў адносінах да Расеі. Сукупны вонкавы абавязак Беларусі на 1 студзеня 2015 году склаў 12,6 млрд даляраў ЗША, пры гэтым нутраны дзяржаўны абавязак склаў 48,4 трлн рублёў, павялічыўшыся за год на 12,7 трлн рублёў ці 35,5%[21].

За апошнія 5 гадоў Беларусь некалькі разоў зьведала дэвальвацыю нацыянальнай валюты, гэтак на 2 студзеня 2009 году Нацыянальны банк Беларусі ўсталяваў курс рубля адносна даляра ЗША на ўзроўні 2650 адзінак, за дзень дагэтуль курс быў роўны 2200 рублёў за даляр. Такім чынам дэвальвацыя за адзіны дзень склала 20%. Да канца лютага рубель яшчэ некалькі страціў адносна даляра і каштаваў ужо 2850 рублёў[22].

Перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2010 году ў Беларусі даволі хуткімі тэмпамі расьлі заработкі. Аднак у сувязі зь незабясьпечанасьцю рублёвай масы таварамі і паслугамі пачалі павялічвацца тэмпы скарачэньня залатавалютных рэзэрваў, гэтак у сьнежні 2010 году зьніжэньне адбылося на 11,8% (674,7 млн даляраў), за студзень рэзэрвы скараціліся ўжо на 13,7%. Акрамя таго, краіна ўжо доўгі час мела адмоўны зьнешнегандлёвы балянс. У лютым урад выказаўся за крэдытнае падсілкаваньне бюджэту ў памеры 2 млрд даляраў. Адпаведная заяўка была адпраўленая на адрас Антыкрызыснага фонду ЭўраАзЭС. Аднак ужо ў сакавіку Нацбанк спыніў продаж валюты камэрцыйным банкам для пунктаў абмену валюты, шэраг камэрцыйных банкаў абмежаваў валютныя апэрацыі па плястыкавых картках і выдачу крэдытаў у беларускіх рублях. У канцы месяца валюту ўжо амаль немагчыма было купіць, акрамя таго назіралася масавае скарачэньне дэпазытаў як у нацыянальнай, гэтак і ў замежнай валюце. У выніку такой сытуацыі продаж замежнай валюты перайшоў у цень, праз што адначасова ўтварыліся некалькі курсаў валюты[23]. У выніку крызісу ўсталяваны Нацбанкам курс даляра за 2011 год вырас з 3000 да 8500 беларускіх рублёў, сукупная дэвальвацыя толькі за дзесяць месяцаў склала 189%.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Насельніцтва Беларусі
Колькасьць насельніцтва Беларусі ў 1960—2010 гадах

Колькасьць насельніцтва краіны на 1 красавіка 2015 году склала 9 481 100 чалавек[24]. Пры гэтым за апошнія 2 гады колькасьць насельніцтва невялікі зьведвае рост[25]. Аднак, паводле словаў спэцыялістаў рост абумоўлены ростам нараджальнасьці за кошт павелічэньня колькасьці жанчынаў у актыўным дзетанараджальным узросьце. Гэтая сытуацыя зьмяняецца, бо колькасьць такіх жанчынаў зьніжаецца[26]. Таксама значны ўнёсак у станоўчы дэмаграфічны балянс зрабіў міграцыйны прырост, які за 2014 год склаў 15,7 тысяч чалавек, даволі вялікі адсотак зь іх склалі грамадзяне Ўкраіны, якія пакінулі месца свайго жыхарства з-за баявых дзеяньнеў[25]. Сумарны каэфіцыент нараджальнасьці ў Беларусі складае 1,7 на адну жанчыну. У цяперашні час назіраецца павелічэньне сумарнага каэфіцыенту нараджальнасьці. Аднак, як і раней, ён не забясьпечвае ў краіне ўзроўню простага ўзнаўленьня насельніцтва.

Паводле этнічнага складу краіны пераважаюць беларусы, якія складаюць 83,7% ад агульнай колькасьці насельніцтва Беларусі[3]. Наступнымі найбуйнейшымі этнічнымі групамі зьяўляюцца расейцы (8,3%), палякі (3,1%) і ўкраінцы (1,7%)[3]. Шчыльнасьць насельніцтва складае каля 50 чалавек на квадратны кілямэтр. 70% ад агульнай колькасьці насельніцтва сканцэнтравана ў гарадзкіх раёнах.

Сталіца Рэспублікі горад Менск зьяўляецца найбуйнейшым горадам, дзе пражывае 1,938 млн чалавек, паводле зьвестак на ліпень 2015 году[27]. Такім чынам у галоўным горадзе краіны пражывае 20,4% ад агульнай колькасьці насельніцтва. Сярод вобласьцяў лідыруе Гомельская вобласьць, за пражывае амаль кожны сёмы жыхар, а Гомель зьяўляецца другім паводле велічыні горадам у краіне, то бок у ім налічваецца на 2014 год 512 тысячы чалавек. Іншыя буйныя гарады: Магілёў (371 тыс.), Віцебск (363 тыс.), Горадня (357 тыс.) і Берасьце (331 тыс.). Да гарадоў, у якіх пражываюць больш за 100 тысяч чалавек, адносяцца Бабруйск, Баранавічы, Барысаў, Пінск, Ворша, Мазыр, Салігорск і Наваполацак[28].

Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя артыкулы: Рэлігія ў Беларусі і Канфэсійная гісторыя Беларусі

Напрыканцы 18 стагодзьдзя 70% беларусаў належалі да ўніяцкае (грэка-каталіцкае) царквы, 15% былі каталікамі, 7% — юдэямі і толькі 6% — праваслаўнымі РПЦ Масквы. У 1839 годзе расейскія ўлады забаранілі ўніяцкую царкву і гвалтоўна перавялі яе паству ў расейскае праваслаўе.

З прыходу да ўлады ў 1994 годзе Аляксандра Лукашэнкі, Расейская праваслаўная царква Масквы карыстаецца ў Беларусі значнымі прывілеямі.

У Беларусі актыўна дзейнічае Каталіцкая царква, структуры якой аб’яднаныя ў 4 дыяцэзіі. Усяго паводле зьвестак касьцёлу ў краіне налічваюцца 1 402 605 вернікаў, большасьць зь якіх прыпадаюць на Менска-Магілёўскую архідыяцэзію[29]. Дабрачынныя арганізацыі Рыма-каталіцкага Касьцёлу актыўна супрацоўнічаюць з установамі сацыяльнай аховы насельніцтва.

Паводле інфармацыі мусульманскага рэлігійнага аб’яднаньня РБ па стане на лістапад 2009 году ў Беларусі жылі амаль 120 тысячаў мусульманаў.[30]

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мастацтва і літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Францыск Скарына ёсьць беларускім першадрукаром

Беларускі ўрад спансуе штогадовыя культурныя фэстывалі, як то «Славянскі базар у Віцебску», дзе выступаюць беларускія і іншаземныя выканаўцы. Некалькі дзяржаўных сьвятаў, як то Дзень незалежнасьці і Дзень Перамогі, звычайна зьбіраюць вялікія натоўпы і часта ўключаюць у сябе розныя мерапрыемствы, як то фээрвэркі і вайскоыя парады, асабліва ў Менску[31]. Міністэрства культуры звыйчна спансуе розныя мерапрыемствы, якія спрыяюць разьвіцьцю беларускага мастацтва і культуры ўнутры і за межамі краіны.

Беларуская літаратура бярэ свой пачатак ад рэлігіёных пісаньняў XI стагодзьдзя. У XII стагодзьдзі працаваў вядомы рэлігіёны дзяяч Кірыла Тураўскі[32]. У XVI стагодзьдзі ўраджэнец Полацку Францыск Скарына пераклаў Біблію на беларускую мову. Яна была апублікаваная ў Празе і Вільні паміж 1517 і 1525 гадамі, што робіць яе першай кнігай, якая была надрукавана ў Беларусі і ва Ўсходняй Эўропе[33]. Сучасная эпоха беларускай літаратуры пачалася ў канцы XIX стагодзьдзя, і зьвязана зь дзейнасьцю такіх бачных пісьменьнікаў і паэтаў, як то Янка Купала, Уладзімер Жылка, Якуб Колас, Зьмітрок Бядуля, Максім Гарэцкі і Максім Багдановіч.

Пасьля таго, як Беларусь была ўключана ў склад Савецкага Саюза, савецкі ўрад ўзяў пад кантроль справы культуры рэспублікі. Ад пачатку ў новастворанай Беларускай ССР праводзілася палітыка беларусізацыі. Аднак, гэтая палітыка была скончана ў 1930 годзе, і большасьць вядомых беларускіх інтэлектуалаў і нацыяналістычных прыхільнікаў былі альбо выгнаныя або забітыя падчас сталінскіх чыстак[34]. Свабоднае разьвіцьцё літаратуры адбывалася толькі на беларускіх землях у складзе Польшчы. Апошняе буйное адраджэньне беларускай літаратуры адбылося ў 1960-х гадох, яна зьвязана зь дзейнасьцю Васіля Быкава і Ўладзімера Караткевіча.

Музыка ў Беларусі ў значнай ступені ўключае ў сябе багатыя традыцыі народнай і духоўнай музыкі. Народную музычную традыцыю краіны можна прасачыць да часоў Вялікага княства Літоўскага. У XIX стагодзьдзі, польскі кампазытар Станіслаў Манюшка складаеў опэры, жывучы ў Менску. Падчас свайго знаходжаньня ў Менску, ён працаваў зь беларускім паэтам Дуніным-Марцінкевічам і стварыў опэру «Сялянка». У канцы XIX стагодзьдзя асноўныя беларускія гарады ўжо мелі ўласныя опэрныя і балетныя калектывы.

Пасьля Другой сусьветнай вайны музыка была сканцэнтравана на тэме цяжкасьці лёсу беларускага народу ці ўслаўленьня памяці тых, хто ўзяў у рукі зброю ў абарону радзімы. На працягу гэтага пэрыяду, Анатоль Багатыроў, стваральнік опэры «У пушчах Палесься», быў адным з самых яскравых прадстаўнікоў сярод беларускіх кампазытараў[35]. Сучаснае музычнае мастацтва Беларусі імкнецца захаваць нацыянальныя традыцыі, адначасова разьвіваючы папулярныя ў сьвеце стылі і кірункі. Творы беларускіх кампазытараў, сусьветнай клясычнай і эстраднай музыкі гучаць у выкананьні як прафэсійных, гэтак і самадзейных музыкаў.

Вядомы мастак Марк Шагал нарадзіўся ў Лёзьне, нападалёк ад Віцебску, у 1887 годзе. Падчас Першай сусьветнай вайны ён працаваў на Беларусі, стаўшы адным з самых выбітных мастакоў краіны і чальцом мадэрнісцкага авангарду, заснаваўшы Віцебскі каледж мастацтваў перад сваім ад’ездам у Парыж у 1922 годзе.

Кухня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Беларуская кухня
Дранікі зьяўляюцца традыцыйнай беларускай стравай

Беларуская кухня фармавалася на аснове страваў і прыёмах гатаваньня агульных для ўсіх славянскіх і іншых індаэўрапейскіх народаў, як то балцкіх, германскіх ды іншых. У мінулым у рацыёне насельніцтва Беларусі пераважалі вегетарыянскія стравы са збожжа, бабовых культур, агародніны, малака і малочных прадуктаў, насеньня лёну, а таксама прадуктаў зьбіральніцтва, як то грыбоў, ягадаў, садавіны і мёду. Традыцыйная беларуская кухня вельмі блізкая да летувіскай. На працягу XIIIXIX стагодзьдзяў на ейнае фармаваньне, асабліва ў прывілеяваных клясаў, аказвалі значны ўплыў польская і нямецкая кухні, а таксама кухні нацыянальных меншасьцяў, як то габрэйская і татарская кухні. З XIX стагодзьдзя найбольшы ўплыў аказвае расейская кухня.

Апошнім часам у краіне ў вобласьці спажываньня ежы назіраецца працэс глябалізацыі, гэтак у Беларусі набіраюць папулярнасьць рэстарацыі сушы і кропкі хуткага харчаваньня, як то McDonalds, Burger King ды іншыя.

Тэлекамунікацыйная сыстэма[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэлефонная сувязь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Сеткі стацыянарнай тэлефоннай сувязі ў Беларусі

Сэктар тэлекамунікацыяў у Беларусі зьяўляецца высокарэнтабэльнай галіной эканомікі. Прыбытковасьць прадпрыемстваў сувязі за 7 месяцаў 2009 году склала каля 35% пры сярэдняй рэнтабэльнасьці ў эканоміцы 10,4%.

Гістарычныя сымбалі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бел-чырвона-белы сьцяг
Герб Пагоня

Гістарычнымі і нацыянальнымі сымбалямі Беларусі зьяўляюцца герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг. Зьяўляліся афіцыйнымі сымбалямі Беларусі ў 19911995 гадах. У дадзены момант сымбалі «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг ужываюцца шэрагам палітычных партыяў Беларусі. Герб «Пагоня» зьяўляецца нематэрыяльнай каштоўнасьцю Беларусі. З 2009 году «Пагоня» выяўлена на гербе Віцебскай вобласьці.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
  2. ^ [1](рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 13 сакавіка 2014
  3. ^ а б в Перепись населения 2009 г. Выходные регламентрые таблицы. Национальный состав населения, гражданство: население по национальности и родному языку(рас.)
  4. ^ а б Die Welt. Atlas & Almanach. Freitag & Berndt, 1999.(ням.)
  5. ^ Belarus. International Monetary Fund. Праверана 3 лістапада 2014 г.
  6. ^ Axell, Albert (2002). Russia's Heroes, 1941–45. Carroll & Graf Publishers. p. 247. ISBN 0-7867-1011-X.
  7. ^ Belarus's election: What should the EU do about Belarus? The Economist
  8. ^ 19 верасьня 1991 году
  9. ^ Народная газета. — 1995. — № . — 6 мая. —С.
  10. ^ Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму / В. Сіліцкі, П. Натчык, А. Зелімханаў [і інш.]. — Мн.: Аналітычны гурток, 2005. — С. 71.
  11. ^ Игнатищев, Р. Учись видеть ложь. — Мн. — Могилев, 1997. — С. 41.
  12. ^ Profile: Alexander Lukashenko. // BBC News
  13. ^ Рэкі і азёры Беларусі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 14 сакавіка 2013 г. Праверана 19 сакавіка 2013 г.
  14. ^ Канстанцін Карнялюк (9 лютага 2011) Мы тут душой чысьцеем. Газэта «Зямля і людзі». Праверана 25 студзеня 2013 г.
  15. ^ Лясы Беларусі // БелТА, 21 сакавіка 2013 г. Праверана 27 сакавіка 2013 г.
  16. ^ Сяргей Куркач. Каля 40 тысяч птушак маразоў не баяцца // Зьвязда : газэта. — 12 сакавіка 2011. — № 46 (26910). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  17. ^ Средняя зарплата в Беларуси в январе 2015 уменьшилась на 202,4 доллара США // Mojazarplata.by
  18. ^ Знешні гандаль Беларусі // Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь
  19. ^ Топ-25 самых прибыльных и убыточных ОАО: калийщики увеличивают отрыв, крупнейшие машиностроители уходят в минус.Tut.by
  20. ^ ВВП Беларуси в 2014 году — инфографика. // Дзелавая газэта
  21. ^ Государственный долг на 1 января 2015 г // Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь
  22. ^ История падения рубля на территории Беларуси. До наших дней.Tut.by
  23. ^ Девальвация. Хроника пикирующего рубля. Хартыя97
  24. ^ О демографической ситуации в январе-марте 2015 года // Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  25. ^ а б Население Беларуси прибавляет второй год подряд. // Naviny.by
  26. ^ Последние пять лет численность населения Беларуси фактически стоит на месте. // Tut.by
  27. ^ Беларусь па колькасці насельніцтва займае 16-е месца ў Еўропе і 5-е - у СНД. // БелТА
  28. ^ Численность населения превышает 100 тыс. человек в 14 городах Беларуси. // БелТА
  29. ^ Дыяцэзіі // Рыма-Каталіцкі Касьцёл на Беларусі
  30. ^ У Беларусі жывуць 120 тысяч мусульман // Наша Ніва, 16 лістапада 2009 г.
  31. ^ Belarusian National Culture // Амбасада Беларусі ў ЗША
  32. ^ Old Belarusian Poetry // Virtual Guide to Belarus
  33. ^ Францішак Скарына // Беларусі гістарычны партал
  34. ^ Tereshkovich, Pavel; Robert J. Valliere (2001). "The Belarusian Road to Modernity". International Journal of Sociology. Belarus:Between the East and the West (I) 31 (3): 78–89.
  35. ^ Classical Music of Belarus. // BelarusGuide.com

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Belarus provinces blank dark for small sizes.svg У Вікіпэдыі ёсьць партал

Commons-logo.svg  Беларусьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў