Міжнародная арганізацыя працы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Міжнародная арганізацыя працы
па-ангельску: International Labour Organization
Абрэвіятура МАП
Дата ўтварэньня Кастрычнік 1919 року
Юрыдычны статус Міжнародная арганізацыя
Мэта Дабрабыт прамысловых наёмных работнікаў
Штабкватэра Жэнэва, Швайцарыя
Сяброўства 183 дзяржавы
Афіцыйныя мовы Ангельская, гішпанская, француская
Галоўны кіраўнік Хуан Самавія
Кіроўны орган Нарада
Сайт www.ilo.org

Міжнаро́дная арганіза́цыя пра́цы (МАП) — структурнае падразьдзяленьне Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў са штаб-кватэрай ў Жэнэве, Швайцарыя. Асноўная мэта арганізацыі — змаганьне за правы працоўных, паляпшэньне ўмоваў працы, спыненьне прымусовай дзіцячай працы, абарона правоў чалавека. МАП сталася падмуркам для прафсаюзнай дзейнасьці ў многіх краінах.

На сёньня сябрамі МАП зьяўляюцца 178 краінаў сьвету, у тым ліку і Беларусь.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арганізацыя была створаная ў 1919 годзе і фармавалася падчас перамоваў па Вэрсальскай дамове, першапачаткова зьяўлялася часткай Лігі Нацый. МАП стала часткай ААН пасьля Другой сусьветнай вайны, калі Ліга Нацыяў была скасаваная, і замест яе была створаная ААН.

Арганізацыя атрымала Нобэлеўскую прэмію міру ў 1969 годзе.

МАП і Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2004 годзе сэсія Міжнароднай арганізацыі працы пастанавіла ўжыць да Беларусі так званы «адмысловы параграф», што зьяўляецца адной з самых жорсткіх і надзвычайных мераў пакараньня, прадугледжаных статутам гэтай арганізацыі. У Беларусь была скіраваная камісія дасьледаваць стан з правамі прафсаюзаў, якая прызнала сапраўднымі факты парушэньня правоў незалежнага прафсаюзнага руху паводле 12 пунктаў. Да 1 чэрвеня 2005 году гэтыя рэкамэндацыі мусілі быць выкананы. Паводле разгляду вынікаў працы беларускага ўраду ў гэтым кірунку, 93-я сэсія Міжнароднай арганізацыі працы пакінула адмысловы параграф па Беларусі бязь зьменаў і накіравала ў Беларусь кантрольную місію ў студзені 2006 году. Вынікам працы кантрольнай камісіі можа стаць рэкамэндацыя Эўразьвязу па адмене гандлёвых прэфэрэнцыяў для Беларусі, што можа каштаваць краіне стратай як найменей 250 мільёнаў эўра штогод.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Міжнародная арганізацыя працысховішча мультымэдыйных матэрыялаў