Працоўная дамова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Працоўная дамова — пагадненьне аб выкананьні пэўнай, своечасовай працы ў створаных наймальнікам умовах за азначаную, своечасовую плату. Паводле часу найму вылучаюць:

  • бестэрміную,
  • тэрміновую,
  • замову разавай працы,
  • замяшчальную,
  • сэзонную.

Зьмяшчае наступныя зьвесткі ды ўмовы:

  • зьвесткі аб працаўніку і наймальніку;
  • месца працы;
  • працоўнае прызначэньне, пасада й расклад працы;
  • правы ды абавязкі працаўніка ды наймальніка;
  • тэрмін дзеяньня дамовы;
  • умовы працы ды адпачынку;
  • памер аплаты працы ды заахвочвальнай надбаўкі.