Дамэн верхняга ўзроўню

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Дамэн верхняга ўзроўню (па-ангельску: top-level domain, скарочана — TLD) — апошняя частка назвы дамэну, пасьлядоўнасьць літар пасьля апошняй кропкі ў назьве любога дамэну. Так, у назьве дамэна www.website.com, дамэнам верхняга ўзроўню зьяўляецца com (альбо COM, таму што падзелу на вялікія і малыя літары ў назвах дамэнаў няма).

Арганізацыя Internet Assigned Numbers Authority (IANA) на сёньняшні дзень падзяляе дамэны верхняга ўзроўню на тры тыпы:

Поўны сьпіс дамэнаў верхняга ўзроўня зьмешчаны ў наступным артыкуле: сьпіс дамэнаў верхняга ўзроўню.

Гістарычныя дамэны верхняга ўзроўню[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дамэн .nato быў утвораны напрыканцы 1980-х арганізацыяй NIC для НАТО, але празь некаторы час высьветлілася, што ні адзін з такіх дамэнаў не дазваляў адэкватна вызначыць статус міжнародных арганізацыяў. Таму неўзабаве NIC быў утвораны яшчэ адзін дамэн з назвай .int для ўжываньня міжнароднымі арганізацыямі, прапанаваўшы НАТО выкарыстоўваць замест існуючага варыянта nato.int. Такім чынам, дамэн верхняга ўзроўню nato перастаў выкарыстоўвацца, але канчаткавае яго выдаленьне адбылося толькі ў ліпені 1996 году.

Іншымі гістарычнымі дамэнамі верхняга ўзроўню былі .cs для Чэхаславакіі, .su для Савецкага Саюзу і .zr для Заіру.