IANA

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

IANA (па-ангельску: Internet Assigned Numbers Authority — «Адміністрацыя адраснай прасторы Інтэрнэт») — амэрыканская арганізацыя, якая кіруе прасторамі IP-адрасоў, дамэнаў верхняга ўзроўню, а таксама рэгіструе тыпы дадзеных MIME і парамэтры іншых пратаколаў Інтэрнэта. Знаходзіцца пад кантролем ICANN.

Дзейнасьць IANA[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

IANA адказвае за разьмеркаваньне ўсіх зарэзэрваваных імёнаў і нумароў, якія выкарыстоўваюцца ў пратаколах, вызначаных у RFC.

Разьмеркаваньне IP-адрасоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

IANA дэлегуе свае паўнамоцтвы па разьмеркаваньні IP-адрасоў рэгіянальным рэгістратарам у выглядзе дыяпазонаў кляса A («/8»). Рэгіянальныя рэгістратары, у сваю чаргу, дэлегуюць драбнейшыя дыяпазоны інтэрнэт-правайдэрам.

Таксама выдаюцца IPv6-адрасы, але ў дадзеным выпадку падзел паўнамоцтваў невялікі, бо прапанова значна перавышае попыт.

Дамэнныя імёны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

IANA, сумесна з апэратарамі дамэнаў верхняга ўзроўню, кіруе дадзенымі каранёвых сэрвэраў DNS.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]