Даляміт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Даляміт

Далямітасадкавая горная парода, складаецца больш як на 95% зь мінэралу даляміту. Карысны выкапень. Пашыраны ў асадкавай абалонцы Зямлі, залягаюць пластамі, лінзамі, купаламі, гнёздамі.

Нярэдка складае глыбока расчлянёныя горныя хрыбты і масівы, напрыклад Даламітавыя Альпы ў Італіі. Гэта горная парода здольная да карставаньня. У сьвеце вядомы шматлікія радовішчы даляміту.

На Беларусі выяўлена 10 радовішчаў (у тым ліку распрацоўваецца радовішча Руба ў Віцебскай вобласьці) з агульнымі запасамі каля 1 млрд. тон.

Даляміт выкарыстоўваецца як вогнетрывалы матэрыял у мэталюргіі, як сыравіна ў хімічнай і шкляной прамысловасьці, у сельскай гаспадарцы для вапнаваньня глебы. Commons-logo.svg  Далямітсховішча мультымэдыйных матэрыялаў