Азэрбайджан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Азэрбайджан
Azərbaycan Respublikası
Сьцяг Азэрбайджану Герб Азэрбайджану
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Azərbaycan marşı»
Месцазнаходжаньне Азэрбайджану
Афіцыйная мова Азэрбайджанская
Сталіца Баку
Найбуйнейшы горад Баку
Форма кіраваньня Прэзыдэнцкая рэспубліка
Ільхам Аліеў
Алі Асадаў
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
111-е месца ў сьвеце
86 600 км²
1,6%
Насельніцтва
 • агульнае (2016)
 • шчыльнасьць
92-е месца ў сьвеце
9 705 600
112,1/км²
СУП
 • агульны (2014)
 • на душу насельніцтва
87 месца ў сьвеце
$94,318 млрд[1]
$10340[1]
Валюта Манат (AZN)
Часавы пас AZT (UTC+4)
Незалежнасьць
Дэмакратычная рэспубліка
Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Незалежнасьць ад СССР

28 траўня 1918
28 красавіка 1920

30 жніўня 1991
Дамэн верхняга ўзроўню .az
Тэлефонны код +994
Мапа Азэрбайджану
Мапа Азэрбайджану

Азэрбайджа́н (па-азэрбайджанску: Azərbaycan) ці Рэспу́бліка Азэрбайджа́н (азэрб. Azərbaycan Respublikası) — краіна ў Азіі, на Каўказе. З усходу абмежаваная Касьпійскім морам, на поўначы мяжуе з Расеяй, на паўночым захадзе з Грузіяй, Армэніяй — на захадзе, паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе, на поўдні — з Іранам. Экскляў — Нахічэванская аўтаномная рэспубліка — мяжуе з Армэніяй на поўначы і ўсходзе, Іранам на поўдні і захадзе і мае невялікую граніцу з Турэччынай на паўночным захадзе.

Азэрбайджанская Дэмакратычная Рэспубліка была абвешчаная ў 1918 року і стала першай дэмакратычнай сэкулярнай краінай з мусульманскай большасьцю[2], у якой да таго ж дзейнічалі опэры, тэатры і сучасныя ўнівэрсытэты[3]. У 1920 Азэрбайджан стаў сацыялістычнай рэспублікай у складзе СССР[4][5]. У кастрычніку 1991 року была абвешчаная незалежнасьць.

У верасьні 1991 году Нагорна-Карабаскі рэгіён зь пераважнай армянскай большасьцю абвясьціў пра намер стварыць асобную рэспубліку[6]. Нагорна-Карабаская рэспубліка не была прызнаная ніводнай дзяржавай і, хоць у выніку працяглай вайны стала дэ факта незалежнай, дэ юрэ лічыцца часткай Азэрбайджану.

Паходжаньне назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва «Азэрбайджан» паходзіць ад імя вайскоўца Атрапата, апошняга ахамянідзкага сатрапа Мідыі і заснавальніка незалежнага царства Атрапатэна ў Паўночнай Мідыі, таксама вядомай як Малая Мідыя ці Мідыя-Атрапатэна, (у сучасным Іранскім Азэрбайджане ці Паўднёвым Азэрбайджане) у IV стагодзьдзі да н. э. Назва «Атурпаткан» паступова зьмянілася на «Адурбадган» (Âzarâbâdagân), і стала перакладацца як «Краіна агнёў», зьвязваючы зь вялікай колькасьцю зараастрыйскіх храмаў зь нязгаснымі агнямі, якія разьмяшчаліся ў навакольлі. Пасьля заваяваньня Арабскім халіфатам у VIIVIII стагодзьдзях, назва, пад уплывам арабскай мовы, зьмянілася на Азэрбайджан (آذربایجان). Гістарычна назва адносілася да тэрыторыі былой Атрапатэны, г. зн. сучаснага Іранскага Азэрбайджану і паўднёвай часткі сучаснага Азэрбайджану (Нахічэвань). Пачынаючы зь Сярэднявечча пачынаецца распаўсюджваньне назвы на паўночную тэрыторыю Каўказкай Альбаніі (Арана), сучаснай Усходняй Турцыі, усяго ЗакаўказьзяГрузію).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першымі жыхарамі на тэрыторыі сучаснага Азэрбайджана былі каўкаскія альбанцы, якія належалі да каўкаскай моўнай групы. У наступныя стагодзьдзі гэта на гэтай тэрыторыі сяліліся шматлікія народы: пэрсы, рымляне, грэкі, армяне, арабы, туркі, манголы і расейцы. Першай дзяржавай якая ўзьнікла на гэтай тэрыторыі, было каралеўства Манаэ — каля ІХ стагодзьдзя да н. э. Яно праіснавала да пачатку VII стагодзьдзя да н. э., а потым увайшло ў склад Рымскай імпэрыі. Іслам на тэрыторыю сучаснага Азэрбайджана прыйшоў пасьля яго заваяваньня арабамі ў VIIVIII стагодзьдзях. Пасьля ўпадку арабскай улады, тут узьнікла некалькі незалежных дзяржаваў. У ХІ стагодзьдзі рэгіён быў заваяваны туркамі-сэльджукамі, якія сталі продкамі сучасных азэрбайджанцаў. У ХІІХІV стагодзьдзях краіна знаходзілася пад уладай манголаў. З XV да XVIII стагодзьдзя Азэрбайджан зьяўляўся часткай Імпэрыі Сафавідаў. Пасьля вайны з Расейскай імпэрыяй, згодна з Гюлістанскай дамовай (1813) і Туркмэністанскім трактатам (1828), Азэрбайджан быў далучаны да Расеі. У 1873 годзе каля Баку ў Касьпійскім моры былі адкрытыя радовішчы нафты. Пасьля гэтага горад атрымаў значнае разьвіцьцё.

У траўні 1918 году Азэрбайджан атрымаў незалежнасьць пад назвай Дэмакратычная Рэспубліка Азэрбайджан, але ў красавіку 1920 году краіна была акупаваная Чырвоным войскам.

АзССР з 1920 да 1922 году была часткай СССР, а з 1922 да 1936 году, разам з Грузіяй і Армэніяй уваходзіла ў склад Закаўкаскай ССР. З 1936 году Азэрбайджан зноў стаў асобнай адміністрацыйнай адзінкай у складзе СССР.

30 жніўня 1991 году Азэрбайджан абвясьціў аб сваёй незалежнасьці. З моманту абвяшчэньня незалежнасьці Азэрбайджан мае нявырашаную праблему Нагорнага Карабаху.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Дзяржаўны лад Азэрбайджану

Азэрбайджан зьяўляецца прэзыдэнцкай рэспублікай. Кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах, на пяцігадовы тэрмін. Ён прызначае Кабінэт Міністраў. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту, які выбіраецца таксама на ўсеагульных выбарах і складаецца зь 50 дэпутатаў. Выбарчым правам валодаюць усе грамадзяне, старэйшыя за 18 гадоў. Першым усенародна і дэмакратычна абраным прэзыдэнтам Азэрбайджану быў Абульфаз Эльчыбэй.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Азэрбайджану

Тэрыторыя Азэрбайджану дзеліцца на 66 раёнаў, 12 гарадоў і адну аўтаномную рэспубліку (Нахічэванская Аўтаномная Рэспубліка)[7]. Аўтаномія Нагорнага Карабаху была афіцыйна ліквідаваная ў 1991 годзе.

Раёны Азэрбайджана
Назва раёну Адміністрацыйны цэнтар
1 Апшэронскі раён Хырдалан
2 Агджабэдзінскі раён Агджабэдзі
3 Агдамскі раён Агдам
4 Агдаскі раён Агдаш
5 Акстафінскі раён Акстафа
6 Агсуйскі раён Агсу
7 Астарынскі раён Астара
8 Бэлаканскі раён Бэлакан
9 Бардзінскі раён Барда
10 Бэйлаганскі раён Бэйлаган
11 Білясуварскі раён Білясувар
12 Джэбраільскі раён Джэбраіл
13 Джалілабадзкі раён Джалілабад
14 Дашкесанскі раён Дашкесан
15 Шабранскі раён Шабран
16 Фізулінскі раён Фізулі
17 Кедабекскі раён Кедабек
18 Геранбойскі раён Геранбой
19 Геакчайскі раён Гёйчай
20 Аджыкабулскі раён Казі-Магамэд
21 Імішлінскі раён Імішлі
22 Ісмаілінскі раён Ісмаілі
23 Кельбаджарскі раён Кельбаджар
24 Кюрдамірскі раён Кюрдамір
25 Лачынскі раён Лачын
26 Ленкаранскі раён Ленкарань
27 Лерыцкі раён Лярык
28 Масалінскі раён Масалы
29 Нэфтэчалінскі раён Нэфтэчала
30 Агускі раён Агуз
31 Габалінскі раён Габала
32 Каскі раён Гах
33 Казаскі раён Газах
34 Габустанскі раён Габустан
35 Кубінскі раён Губа
36 Кубатлінскі раён Кубатлы
37 Кусарскі раён Гусар
38 Саатлінскі раён Саатлы
39 Сабірабадзкі раён Сабірабад
40 Шэкінскі раён Шэкі
41 Сальянскі раён Салян
42 Шэмахінскі раён Шэмахы
43 Шамкірскі раён Шамкір
44 Самускі раён Самух
45 Сіязаньскі раён Сіязань
46 Шушынскі раён Шуша
47 Тэртэрскі раён Тэртэр
48 Тавускі раён Тавуз
49 Уджарскі раён Уджар
50 Хачмаскі раён Хачмас
51 Гёйгёльскі раён Гёйгёль
52 Хызынскі раён Хызы
53 Хаджалінскі раён Хаджалы
54 Хаджавэндзкі раён Мартуні
55 Ярдымлінскі раён Ярдымлы
56 Еўласкі раён Еўлах
57 Зангеланскі раён Зангелан
58 Закатальскі раён Закаталы
59 Зардобскі раён Зардоб

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Азэрбайджан разьмяшчаецца паміж Каўкаскім хрыбтом на поўначы і Карабаскімі і Талыскімі гарамі на поўдні. На поўначы мяжуе з Расеяй, на захадзе з Армэніяй і Грузіяй, на поўдні з Іранам, на ўсходзе знаходзіцца Касьпійскае мора. Выдзяляецца Апшэронскі паўвостраў[7]. Каля паловы тэрыторыі краіны занята гарамі.

Клімат — пераходны: ад умеранага да субтрапічнага. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня ад 5 °C у горных раёнах да 25—27 °C у нізінах, студзеня адпаведна ад −10 ° да 3 °C. Колькасьць ападкаў ад 200 мм у прадгор’ях Каўказу да 1200—1700 мм у Ленкаранскай нізіне.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асновай эканомікі краіны зьяўляецца здабыча нафты, якая складае каля 70% нацыянальнага прыбытку. На 2020 год найбольшым прадпрыемствам галіны была Дзяржаўная нафтавая кампанія Азэрбайджанскай Рэспублікі. Акрамя гэтага вядзецца здабыча каменнай солі. 90% электрычнасьці выпрацоўваецца на цеплавых электрастанцыях.

Значную ролю ў гаспадарцы грае сельская гаспадарка.

Асноўнымі зьнешнеэканамічнымі партнэрамі Азэрбайджану зьяўляюцца: Расея, Украіна, Казахстан, Туркмэністан, Турэччына і Італія. Эканоміка Азэрбайджану адносіцца да самых хуткаразьвіваючыхся ў сьвеце.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Азэрбайджан зьяўляецца самай густанаселенай краінай Закаўказьзя, насельніцтва ў 2016 годзе налічвала 9,7 млн чалавек. Паводле перапісу 2009 году 91,6% насельніцтва — азэрбайджанцы. Сярод іншых этнічных групаў самымі вялікімі зьяўляюцца лезгіны (2%), расейцы (1,3%), талышы (1,3%)[7].

Самай распаўсюджанай рэлігіяй краіны зьяўляецца шыіцкі іслам. Некаторая частка насельніцтва зьяўляецца праваслаўнымі хрысьціянамі. Згодна з канстытуцыяй рэлігія аддзелена ад дзяржавы, а ўсе рэлігіі маюць роўным правы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Azerbaijan:Report for Selected Countries and Subjects|выдавец=International Monetary Fund April 12, 2011
  2. ^ Tadeusz Swietochowski. Russia and Azerbaijan: A Borderland in Transition. Columbia University Press, 1995. ISBN 0-231-07068-3, ISBN 978-0-231-07068-3 and Reinhard Schulze. A Modern History of the Islamic World. I.B.Tauris, 2000. ISBN 1-86064-822-3, ISBN 978-1-86064-822-9.
  3. ^  E. Cornell, Svante The Politicization of Islam in Azerbaijan. — Silk Road Paper, 2006. — С. 124, 222, 229, 269–270.
  4. ^  Pipes, Richard The Formation of the Soviet Union: Communism and Nationalism 1917—1923. — 2nd. — Cambridge, Massachusetts: Harvard University Press, 1997. — С. 218–220, 229. — ISBN 978-0-674-30951-7
  5. ^  Swietochowski, Tadeusz Russia and Azerbaijan: A Borderland in Transition. — Columbia University Press, 1995. — С. 69, 133. — ISBN 978-0-231-07068-3
  6. ^ Zürcher, Christoph (2007). The Post-Soviet Wars: Rebellion, Ethnic Conflict, and Nationhood in the Caucasus ([Online-Ausg.]. ed.). New York: New York University Press. p. 168. ISBN 9780814797099.
  7. ^ а б в Баранчиков Е. В., Тархов С. А. и др. АЗЕРБАЙДЖАН // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2017); https://old.bigenc.ru/geography/text/4223924 Дата обращения: 06.03.2023

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Азэрбайджансховішча мультымэдыйных матэрыялаў