Андора

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Андора
Principat d'Andorra
Сьцяг Андоры Герб Андоры
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: Virtus Unita Fortior
Дзяржаўны гімн
«El Gran Carlemany, Mon Pare»
Месцазнаходжаньне Андоры
Афіцыйная мова Каталёнская
Сталіца Андора ля Вэлья
Найбуйнейшы горад Андора ля Вэлья
Форма кіраваньня Княства
Альбэрт Пінтат
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
178-е месца ў сьвеце
468 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2013)
 • шчыльнасьць
205-е месца ў сьвеце
76 098[1]
144,5/км²
Этнічны склад гішпанцы (50%), каталёнцы (29%), французы (8%), партугальцы (7%), брытанцы (2%)[2]
Канфэсійны склад каталікі (94%)[2]
Пісьменнасьць болей 99%[2]
СУП
 • агульны (?)
 • на душу насельніцтва
? месца ў сьвеце
?
?
Валюта Эўра (EUR)
Часавы пас
 • улетку
CET (UTC+1)
CEST (UTC+2)
Незалежнасьць
 -Заснаваная

1278
Аўтамабільны знак  ?
Дамэн верхняга ўзроўню .ad
Тэлефонны код +376
Мапа Андоры

Княства Андора (па-каталёнску: Principat d’Andorra, па-француску: Principauté d’Andorre, па-гішпанску: Principado de Andorra) — малая, сухапутная краіна ў паўднёва-заходняй Эўропе, мяжуе з Францыяй і Гішпаніяй.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самыя раньнія археалягічныя знаходкі, якія сьведчаць аб існаваньні чалавека ў Андоры, датуюцца часам першага ледніковага перыяду. Керамічныя вырабы, ланцугі і іншыя прылады сьведчаць аб засяленьні рэгіёну яшчэ да пачатку бронзавай эры. Іншыя археалягічныя знаходкі — гэта каменныя гравюры каля Ардына Ordino, пячорны жывапіс у Ла Рока дэ лес Брукс La Roca de les Bruixes. Першыя згадкі пра насельнікаў далін ўпершыню зьявіліся ў тэксьце грэцкага гісторыка Палібіюса ў (2 стагадзьдзе да нашай эры). Палібіюс апісаў пераправу Ганібала праз Пірынэі і ў сувязі з гэтым гістарычным выпадкам нагадаў пра плямёны андазінаў.

У Сярэднявеччы жыхары Андоры змагаліся з маўрамі. За гэта Карл Вялікі дараваў ім правы гораду. Потым горад перайшоў ва ўласнасьць графа з Ургеля, а ў 1133 годзе перайшоў ва ўладаньне Ўргельскага біскупа. У ХІІ стагодзьдзі горад стаў цэнтрам спрэчак паміж біскупамі і францускімі графамі з Фоікс. У 1278 годзе канфлікт быў вырашаны і ўладарамі гораду сталі адначасова гішпанскі біскуп і францускі граф. У 1419 годзе жыхары гораду атрымалі права на ўласны парлямэнт, які называўся Тэрытарыяльная Рада (Consell de la Terra), які пазьней быў пераўтвораны ў Генэральную Раду (Consell General). У 1607 годзе францускі кароль Генры ІV, выдаў эдыкт згодна зь якім яму перадаваліся правы на ўладаньне горадам ад графа Фоіцкага.

У 18121813 годзе напаліонаўская Францыя заняла Каталёнію, падзяліўшы яе на дэпартамэнты. У гэты пэрыяд Андора ўваходзіла ў склад аднаго з гэтых дэпартамэнтаў (départament de Sègre).

У 1933 годзе Францыя зноў заняла Андору. З 1936 да 1940 г.г. у Андоры знаходзіўся францускі гарнізон, з мэтай блякаваць наступствы гішпанскай грамадзянскай вайны. Пад час Другой Сусьветнай вайны Андора заставалася нэўтральнай, але толькі ў 1958 годзе падпісала мірную дамову з Германіяй пасьля Першай Сусьветнай вайны, зь якой яна заставалася фармальна ў стане вайны да гэтага часу.

У 1993 годзе Андора стала ўдзельніцай ААН.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Андора зьяўляецца канстытуцыйнай манархіяй. Функцыі кіраўніка дзяржавы выконвае адначасова: з боку Францыі (прэзыдэнт Францыі) і з боку Гішпаніі (біскуп гішпанскі). Заканадаўчая ўлада належыць Генэральнай Радзе, якая складаецца з 28 дэпутатаў. Дэпутаты выбіраюцца ва ўсеагульных выбарах.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністрацыйны падзел Андоры

Тэрыторыя Андоры дзеліцца на 7 парокій:

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Андора знаходзіцца ў Пірэнейскім гарах, і зьяўляецца горнай краінай (большая частка краіны — гэта ўзвышшы і горы). Сярэдняя вышыня паверхні складае 1 996 м над узроўнем мора. Самай высокай кропкай Андоры зьяўляецца гара Пік Альт дэ ла Кома Пэдроса (2 946 м), а самай нізкай кропкай зьяўляецца рака Рыў Рунэр (840 м) на мяжы з Гішпаніяй. Клімат Андоры — міжземнаморскі. Самая даўгая рака — Валіра, якая зьяўляецца прытокам гішпанскай ракі Сэгрэ. У Андоры знаходзяцца радовішчы жалеза, медзі, волава.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 1970-х г.г. Андора заставалася беднай, сельскагаспадарчай краінай. У наступныя гады, эканамічныя зьмены мадэрнізавалі будову эканомікі гэтай мінікраіны. Сюды перасялілася каля 30 тыс. мігрантаў, якія працуюць практычна ва ўсіх галінах актыўна разьвіваючайся эканомікі. Асаблівае разьвіцьцё атрымаў турызм і банкаўскі сэктар. 80% нацыянальнага прыбытку забясьпечвае турызм. Штогод сюды прыязджае 9 млн турыстаў. Дзякуючы мяккім фіскальным і мытным законам Андора стала папулярнай афшорнай зонай, у якой хутка разьвіваецца банкаўскі сэктар, а так сама хутка будуюцца штаб кватэры прамысловых кампаній.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1970-х гадах колькасьць насельніцтва краіны ацэньвалася ў 22 тыс. чалавек, амаль усе зь якіх былі андорцамі. Хуткі эканамічны рост краіны, асабліва турыстычнага сэктару, выклікаў значны ўзрост мігрантаў, якія ў 2002 годзе склалі 62% насельніцтва (зь якіх 26 тыс. — гішпанцы, 7 тыс. — партугальцы, 4,3 тыс. — французы). Андорцы сталі нацыянальнай меншасьцю ва ўласнай краіне. Дзяржаўнай мовай зьяўляецца каталонская, але большасьць насельніцтва выкарыстоўвае гішпанскую і францускую. Сярэдняя шчыльнасьць насельніцтва складае 150 чал. на км², але амаль усё насельніцтва жыве ў даліне ракі Энваліры, дзе знаходзіцца сталіца Андоры. Асноўнай рэлігіяй зьяўляецца каталіцызм. Амаль усё насельніцтва займаецца абслугоўваньнем турыстаў, а так сама занятыя ў банкаўскім сэктары.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Афіцыйная ацэнка
  2. ^ а б в Die Welt. Atlas & Almanach. Freitag & Berndt, 1999.(ням.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Андорасховішча мультымэдыйных матэрыялаў