Банк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Банк (ад італ. banco — лава) — фінансавае прадпрыемства, якое займаецца акумуляцыяй часова свабодных грашовых актываў рынку ў выглядзе ўнёскаў, дае іх у часовае карыстаньне ў выглядзе крэдытаў, а таксама пасярэднічае ва ўзаемаразьліках паміж прадпрыемствамі, установамі і фізычнымі асобамі, удзельнічае ў рэгуляваньні грашовага абарачэньня ў краіне, у тым ліку ў эмісіі грошай.

Клясыфікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адрозьніваюць дзьве галоўныя групы банкаў, якія ўтвараюць двухузроўневую нацыянальную банкаўскую сыстэму:

  • Нацыянальныя або Цэнтральныя банкі, якія ў сваіх краінах
    • рэгулююць грашовае абарачэньне
    • ажыцьцяўляюць грашовую эмісію
    • рэгулююць крэдыт і валютны курс
    • кантралююць дзейнасьць камэрцыйных банкаў, служаць «банкам банкаў»
    • захоўваюць нацыянальныя рэзэрвы і запасы грашовых сродкаў і золатам.
  • Камэрцыйныя банкі — часьцей за ўсё недзяржаўныя банкі, якія выконваюць багата апэрацыяў, абслугоўваючыя пераважна прадпрыемствы, фірмы, арганізацыі, а таксама прыватных асобаў. Асноўныя функцыі камэрцыйных банкаў:

Камэрцыйныя банкі могуць быць унівэрсальнымі ці спэцыялізаванымі: ашчаднымі, інвэстыцыйнымі, гіпатэчнымі, клірынґавымі.

Унівэрсальныя камэрцыйныя банкі — крэдытна-фінансавыя ўстановы, што ажыцьцяўляюць поўны комплекс банкаўскай дзейнасьці.

Спэцыялізаваныя камэрцыйныя банкі — крэдытна-фінансавыя ўстановы, што між напрамкаў банкаўскай дзейнасьці вызначаюць прыярытэтныя і спэцыялізуюцца на іх рэалізацыі.

Апэрацыі банкаў агулам падзяляюцца на дзьве групы:

    • пасіўныя апэрацыі (апэрацыі па фармаваньні і павелічэньні рэсурснай базы банка, з уласным капіталам улучна);
    • актыўныя апэрацыі (апэрацыі па разьмяшчэньні сфармаванай рэсурснай базы на камэрцыйнай аснове, а таксама з мэтай забесьпячэньня жыцьцядзейнасьці банку).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Банксховішча мультымэдыйных матэрыялаў