Мясцовае самакіраваньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мясцо́вае самакірава́ньне — самастойнае вырашэньне справаў насельніцтвам мясцовасьці ўласнымі сродкамі паводле ўласных зацікаўленасьцяў і асаблівасьцяў разьвіцьця мясцовасьці.

Ажыцьцяўляецца непасрэдна жыхарамі і праз абраных прадстаўнікоў[1]. Прадугледжвае права і сапраўдную здольнасьць органаў мясцовага самакіраваньня вызначаць значную частку грамадзкіх справаў і кіраваць ёю ў рамках закону, пад сваю адказнасьць і ў зацікаўленасьцях мясцовага насельніцтва[2]. Шырокі распаўсюд атрымалі спосабы мясцовага самакіраваньня, заснаваныя на складаньні дачыненьняў з урадам краіны.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

27 студзеня 2023 году міністар па падатках і зборах Беларусі Сяргей Налівайка паведаміў, што за 2022 год у бюджэты мясцовага самакіраваньня паступіла 22,6 млрд (62 %) з 36,5 млрд рублёў даходу кансалідаванага бюджэту Беларусі[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]