Кандамініюм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Кандамініюм (па-лацінску: con — «разам» і dominium — «валоданьне») — супольнае кіраваньне адной і той жа тэрыторыяй некалькімі дзяржавамі.

Сучасныя кандамініюмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Рака Мозэль — кандамініюм Люксэмбургу і Нямеччыны. Усталяваны ў 1816 годзе.
  • Выспа Фазан (па-ангельску: Pheasant Island; таксама вядомая як выспа Конфэрэнс — па-ангельску: Conference Island) — кандамініюм Гішпаніі і Францыі на рацэ Бідасоа. Усталяваны ў 1659 годзе пасьля падпісаньня Пірэнэйскага міру.
  • Невялікі ўчастак Арабійскай паўвыспы, зьмешчаны пад кіраваньне Амана і Аджмана.
  • Асноўная частка Бодэнскага возера, якая, на думку Аўстрыі, зьяўляецца кандамініюмам Нямеччыны, Аўстрыі і Швайцарыі. З гэтым ня згодныя ўрады Нямеччыны і Швайцарыі.

Былыя заходнія кандамініюмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Couto Mixto - кандамініюм Гішпаніі і Партугаліі да 1864 гаду.
  • Кіпр - кандамініюм Бізантыйскай імпэрыі і Халіфа на працягу 300 гадоў.
  • Фрысляндыя - кандамініюм графа Галяндыі і князя-біскупа Утрэхта.
  • Маастрыхт - да 1794 году кандамініюм князя-біскупа Льежа і Герцагства Брабант.
  • Морэснэт - з 1816 да 1919 кандамініюм Нідэрляндаў (пазьней Бэльгіі) і Прусіі (пазьней Нямеччыны).
  • Паўночная Дабруджа - кандамініюм Нямеччыны, Аўстрыі і Баўгарыі падчас Першай сусьветнай вайны.
  • Арэгон - ангельска-амэрыканскі кандамініюм з 1818 да 1846.
  • Сахалін - у 1855 году паміж Расейскай і Японскай імпэрыямі быў падпісаны Сімодзкі трактат, паводле якога грамадзянам абодвух дзяржаў дазвалялася пасяляцца на высьпе: расейцам на поўначы, японцам - на поўдні. Пасьля расейска-японскай вайны ў 1905 годзе Японія анэксавала частку выспы на поўдні ад 60° з.ш. У 1945 году поўны кантроль над выспай перайшоў да СССР.
  • Запароская Сеч – кандамініюм Рэчы Паспалітай і Расейскай Дзяржавы, усталяваны ў 1667 годзе пасьля падпісаньня Андрусаўскага перамір'я.

Былыя каляніяльныя кандамініюмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Выспы Кантон і Эндэрбэры — брытанска-амэрыканскі кандамініюм з 1939 да 1979.
  • Новыя Гебрыды - кандамініюм Францыі і Брытаніі з 1906 да 1980.
  • Науру — падапечная тэрыторыя, трохбаковы кандамініюм пад супольным кіраваньнем Аўстраліі, Новай Зэляндыі і Брытаніі з 1923 да 1942 і з 1947 да 1968 - зноў падапечная тэрыторыя.
  • Самоа — кандамініюм Нямеччыны, Брытаніі і ЗША з 1889 да 1899.
  • Ангельска-эгіпецкі Судан — кандамініюм Брытаніі і Эгіпту да 1956.
  • Тогалэнд — з 26 жніўня 1914 пад кіраваньнем Брытаніі і Францыі. Нямецкі пратэктарат (калёнія з 1905) Тогалэнд быў ангельска-францускім кандамініюмам да яго падзелу на францускую і брытанскую зоны 27 сьнежня 1916.