Рабства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
«Кірмаш рабоў» (прыкладна 1884 год). Жан-Леон Жэром

Ра́бства — гвалтоўнае падпарадкаваньне аднаго чалавека іншаму альбо адной групы людзей іншай групе людзей. Слова паходзіць ад стараславянскага слова «раб», якім у славянаў называлі працоўнага-чалавека, які выконваў тую ці іншую гаспадарчую працу. Пазьней з пашырэньнем у сьвеце рабаўладаньня, гэтае слова стала ўжывацца ў значэньні — чалавек, які выконвае свае абавязкі прымусова, які знаходзіцца ва ўласнасьці іншых людзей або арганізацыі й якога можна разглядаць як складнік гаспадаркі ў якасьці прылады працы. Раба можна прадаць, абмяняць, забіць бязь ягонай згоды, ён ня мае асабістых правоў.

Рабаўладальніцкія адносіны зьявіліся ў старажытнасьці, калі на Блізкім Усходзе пачалі ўзьнікаць першыя дзяржавы й складаныя гаспадарчыя сыстэмы зь некалькімі ўзроўнямі кіраваньня, то бок храмавыя гаспадаркі. З часам гэты тып адносінаў распаўсюдзіўся па ўсім сьвеце, набыў больш чалавечыя рысы й у рэшце рэшт прывёў да зьяўленьня сучаснай сыстэмы працоўных адносінаў у сусьветнай гаспадарцы. Вялікае значэньне ў працэсе адмены рабаўладаньня ў ягонай антычнай форме згулялі вера, адукацыя й навука ў прыватнасьці зьяўленьне й разьвіцьцё такіх сусьветных веравучэньняў як то хрысьціянства, юдаізм, іслам, будызм і канфуцыянства.

Разам з эканамічным прагрэсам паступова рабства як масавая зьява паступова зьнікла ў большасьці колькі-небудзь разьвітых і густанаселеных краінах, у іншых яно было забаронена з прычыны ўнутранай барацьбы або пад уплывам суседзяў. Зрэшты рабства да гэтага часу існуе ў некаторых кутках сьвету, а як зьява, як нелегальная форма працоўных адносінаў у большасьці краінах сьвету. Гэтае азначае, што рабства, як пэўны тып адносінаў суправаджае сусьветную гаспадарку ў працэсе ейнага разьвіцьця, набываючы вострыя формаў у пэрыяды праблемаў у глябальным грамадзтве.

Адным з гістарычна апошніх прыкладаў масавага клясычнага, то бок легальнага й адкрыта дэкляруемага рабства, было рабства нэграў у заходнеэўрапейскіх калёніях, пераважна ў Амэрыцы ў XVIXIX стагодзьдзях. Мільёны афрыканцаў вывозіліся з кантынэнту ў іншыя краіны й выкарыстоўваліся як бясплатныя прылады працы, працуючы на ​​плянтацыях, на здабычы карысных выкапняў, у шахтах, а пазьней на мануфактурах. Многія зь іх хутка паміралі, але ўсё роўна эканамічны плён ад падобнай эксплюатацыі быў велізарным нягледзячы на сумленьне й дэкляруемае хрысьціянамі чалавекалюбства. Каталіцкая царква заплюшчвала вочы на ​​рабства ў краінах Лацінскае Амэрыкі, бо сама выкарыстоўвала рабоў у схаванай форме. Рабства ў Брытанскай імпэрыі афіцыйна было забаронена ў 1833 годзе, у ЗША ў пачатку грамадзянскай вайны 18611865 гадоў (19 чэрвеня 1862 г.[1]). Працягвае надалей існаваць нелегальна.

У сучасным разуменьні тэрмін «рабства» часам выкарыстоўваецца для абазначэньня сумежных катэгорыяў гвалтоўнага прымусу людзей для выкананьня пэўнай працы. У гэтым сэнсе праваабарончыя арганізацыі распрацавалі пэўныя крытэры вызначэньня сучаснага рабства.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дзьве даты: 19 чэрвеня // Зьвязда : газэта. — 19 чэрвеня 2010. — № 118 (26726). — С. 8. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Рабствасховішча мультымэдыйных матэрыялаў