Брытанская імпэрыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тэрыторыі, якія калі-небудзь належалі Брытанскай імпэрыі

Брытанская імпэрыя (па-ангельску: British Empire) — найвялікшая ў гісторыі каляніяльная дзяржава, якая складалася з дамініёнаў, калёніяў, пратэктаратаў, падмандатных тэрыторыяў і іншых тэрыторыяў, кіруемых Вялікабрытаніяй. Утварылася з калёніяў і гандлёвых пастоў, заснаваных Ангельшчынай у канцы XVI — пачатку XVII стагодзьдзяў. У час найбольшага росквіту ў 1920-х — 1930-х ахоплівала звыш за 33 000 000 км² з насельніцтвам каля 458 млн чалавек (23% плошчы і насельніцтва тагачаснага сьвету).

Брытанская імпэрыя дасягнула найбольшай моцы ў пачатку XIX стагодзьдзя пасьля перамогі над напалеонаўскай Францыяй. Рост Нямеччыны й ЗША падарваў эканамічнае лідэрства Брытаніі. Няўдачы падчас Другой сусьветнай вайны, страты многіх азіяцкіх тэрыторыяў у сутыкненьні зь Японіяй прывялі да паслабленьня аўтарытэту імпэрыі й да наступнага яе распаду. Ужо праз два гады пасьля заканчэньня вайны з-пад брытанскага панаваньня выйшла найбольш каштоўная калёнія — Індыя.

Глябальная дэкалянізацыя давяршыла працэс разбурэньня Брытанскай імпэрыі, які скончыўся зь пераходам у 1997 Ганконгу пад кантроль Кітая. Пасьля атрыманьня незалежнасьці многія брытанскія калёніі сталі чальцамі Садружнасьці нацыяў, 14 так званых «заморскіх тэрыторыяў» застаюцца пад брытанскім сувэрэнітэтам.

Заморскія тэрыторыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Брытанская імпэрыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў