Эўрапейскі Зьвяз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Эўрапейскі Зьвяз
European Union
Сьцяг Эўрапейскага Зьвязу
(Сьцяг)
Дзяржаўны гімн
«An die Freude (Ода да радасьці)»
Месцазнаходжаньне Эўрапейскага Зьвязу
Плошча
 • агульная
на сёмым месцы ў сьвеце месца ў сьвеце
4 455 789 км² км²
Насельніцтва
 • агульнае
 • шчыльнасьць
3 месца ў сьвеце
497 379 074 (25 краінаў)
на трэцім месцы ў сьвеце/км²
СУП
 • агульны
 • на душу насельніцтва
Сьпіс краінаў паводле СУП
€ 9,61·10¹²
€ 21 125
Валюта Эўра (EURO)
Часавы пас
 • улетку
CET (UTC+1)
CEST (UTCUTC 0 + 2)
Незалежнасьць 1951
Аўтамабільны знак EU
Дамэн верхняга ўзроўню .eu
UE-EU-ISO 3166-1.png

Эўрапе́йскі Зьвяз (Эўразьвя́з) — эканамічнае і палітычнае аб’яднаньне краінаў Эўропы, у якое цяпер уваходзяць 28 дзяржаваў кантынэнту. Зьвяз накіраваны на рэгіянальную інтэграцыю, зьвяз быў юрыдычна замацаваны Маастрыхцкай дамовай у 1992 годзе на прынцыпах Эўрапейскіх супольнасьцяў[1]. Агульнае насельніцтва ЭЗ складае 500 млн чалавек[2], што прыкладна адпявядае 7,3% насельніцтву ўсёй плянэты.

З дапамогай стандартызаванай сыстэмы законаў, якія дзейнічаюць ва ўсіх краінах зьвяза, быў створаны агульны рынак[3], які гарантуе свабодны рух людзей, тавараў, капіталу і паслуг[4], уключаючы адмену пашпартнага кантролю ў межах Шэнгенскай зоны, у якую ўваходзяць як краіны-сябры , гэтак і іншыя эўрапейскія дзяржавы[5]. Эўразьвяз прымае законы (дырэктывы, заканадаўчыя акты і пастановы) у сфэры правасудзьдзя і ўнутраных справаў, а таксама выпрацоўвае агульную палітыку ў галіне гандлю[6], сельскай гаспадаркі, рыбалоўства[7] і рэгіянальнага разьвіцьця[8]. 18 краінаў зьвяза ўвялі ў зварот адзіную валюту, эўра, утварыўшы эўразону.

Зьяўляючыся суб’ектам міжнароднага публічнага права, Эўразьвяз мае паўнамоцтвы на ўдзел у міжнародных адносінах і складаньне міжнародных дамоваў[9]. Сфармаваная агульная зьнешняя палітыка і палітыка бясьпекі, якая прадугледжвае правядзеньне ўзгодненай зьнешняй і абароннай палітыцы. Па ўсім сьвеце заснаваны сталыя дыпляматычныя місіі ЭЗ, дзейнічаюць прадстаўніцтвы ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, СГА, Вялікай васьмёрцы і Групе дваццаці. Дэлегацыі ЭЗ узначальваюцца амбасадарамі ЭЗ.

ЭЗ зьяўляецца міжнародным утварэньнем, якое спалучае прыкметы міжнароднай арганізацыі і дзяржавы[10], аднак фармальна ён не зьяўляецца ні тым, ні іншым. У пэўных галінах рашэньні прымаюцца незалежнымі наднацыянальнымі інстытутамі, а ў іншых — ажыцьцяўляюцца з дапамогай перамоваў паміж дзяржавамі-чальцамі зьвязу. Найбольш важнымі інстытутамі ЭЗ зьяўляюцца Эўрапейская камісія, Рада Эўрапейскага зьвязу, Эўрапейская Рада, Суд Эўрапейскага зьвязу і Эўрапейскі цэнтральны банк. Эўрапейскі парлямэнт абіраецца кожныя пяць гадоў грамадзянамі ЭЗ.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя

Гісторыя аб’яднаньня пачалася з Парыскай дамовы 1951 году аб утварэньні Эўрапейскай супольнасьці вуглю і сталі, сябрамі якой сталі Бэльґія, Францыя, Нямеччына, Італія, Люксэмбург і Нідэрлянды. У 1957 годзе была падпісаная Рымская дамова аб стварэньні Эўрапейскай эканамічнай супольнасьці. У 1992 годзе паводле Маастрыхсцкай дамовы 15 удзельніцаў Эўразьвязу істотна падвысілі палітычны статус свайго аб’яднаньня, пагадзіўшыся праводзіць агульную абаронную, фінансавую й эканамічную палітыку. Базавая структура Эўразьвязу ўключае ў сябе Эўракамісію (своеасаблівая Рада міністраў), эўрапейскі парлямэнт і суд. Асноўныя кіраўнічыя структуры Эўразьвязу знаходзяцца ў Брусэлі.

На цяперашні момант 13 краінаў аб’яднаньня маюць адзіную валюту — эўра. Фінансавую палітыку рэгулюе Эўрапейскі цэнтральны банк. Найважнейшыя рашэньні прымаюцца на самітах кіраўнікоў дзяржаваў-удзельніц зьвязу. Шэсьць краінаў заснавальнікаў Эўразьвязу: Бэльґія, Італія, Люксэмбург, Нідэрлянды, Нямеччына й Францыя.

У 1973 годзе да Зьвязу далучыліся Вялікабрытанія, Данія й Ірляндыя. У 1981 годзе — Грэцыя. У 1986 годзе — Гішпанія й Партуґалія. У 1995 годзе — Аўстрыя, Фінляндыя, Швэцыя. 1 траўня 2004 году да Эўразьвязу далучыліся яшчэ 10 новых сябраў: Вугоршчына, Кіпр, Латвія, Летува, Мальта, Польшча, Славаччына, Славенія, Чэхія й Эстонія. У 2007 годзе — Баўгарыя й Румынія. У 2013 годзе — Харватыя.

Грэнляндыя, якая атрымала пэўны сувэрэнітэт ад Даніі у 1979 годзе, пакінула Эўразьвяз у 1985 годзе па правядзеньні рэфэрэндуму. Бягучыя кандыдаты на ўступленьне ў Эўразьвяз: Турцыя, Сэрбія й Македонія.

Глядзі таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Эўрапейскі Зьвязсховішча мультымэдыйных матэрыялаў