Славенія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славенія
Republika Slovenija
Сьцяг Славеніі Герб Славеніі
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Zdravljica»
Месцазнаходжаньне Славеніі
Афіцыйная мова славенская
Сталіца Любляна
Найбуйнейшы горад Любляна
Форма кіраваньня Парлямэнцкая рэспубліка
Наташа Пірц-Мусар
Робэрт Голаб
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
153-е месца ў сьвеце
20 273 км²
0,7%
Насельніцтва
 • агульнае (2013)
 • шчыльнасьць
145-е месца ў сьвеце
2 060 663[1]
101/км²
СУП
 • агульны (2012)
 • на душу насельніцтва
Сьпіс краінаў паводле СУП
$57,932 млрд
$28 648
Валюта Эўра (EUR)
Часавы пас
 • улетку
CET (UTC+1)
CEST (UTC+2)
Незалежнасьць
— абвешчаная
— прызнаная
ад Югаславіі
25 чэрвеня 1991
1992
Аўтамабільны знак SLO
Дамэн верхняга ўзроўню .si
Тэлефонны код +386
Мапа Славеніі
Мапа Славеніі

Рэспу́бліка Славе́нія альбо Славенія (па-славенску: Republika Slovenija) — краіна на поўдні Эўропы каля Альпаў. Мяжуе з Італіяй на захадзе, Адрыятычным моры на паўднёвым захадзе, Харватыяй на поўдні і ўсходзе, Вугоршчынай на паўночным усходзе, і Аўстрыяй на поўначы.

Славенія была часткай Югаславіі да 1991 году.

Адна з 10 усходне- і цэнтральна-эўрапейскіх краінаў, якія далучыліся да Эўрапейскага зьвязу 1 траўня 2004 году. Славенія таксама зьяўляецца сябрам Рады Эўропы і НАТО. У 2007 годзе Славенія першай з былых камуністычных краінаў далучылася да эўразоны[2]

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На паўночным захадзе краіны знаходзяцца Юлійскія Альпы з самым высокім пунктам — гарой Трыглаў (2864 м), на поўначы яны маюць атрогі — горы Караванке і Пахор’е. Паміж горнымі хрэбтамі знаходзяцца Люблянская, Тольмінская, Цэльская катлавіны. На поўдні Славеніі знаходзіцца Дынарскі масіў, а на паўднёвым захадзе — плято Карст з карставымі формамі рэльефу і пячорамі (іх каля 6 тыс.). На паўночным усходзе на тэрыторыю Славеніі заходзіць паўднёва-заходняя ўскраіна Панонскай раўніны. Здараюцца землятрусы.

54% тэрыторыі Славеніі пакрытае лясамі (у ніжнім пасе — дубова-грабавыя лясы, вышэй — букавыя і піхтавыя). На Панонскай раўніне — лесастэп, у карставых раёнах — сухадольныя лугі і куставыя зарасьлі, на марскім узьбярэжжы распаўсюджаная міжземнаморская куставая расьліннасьць.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На паўночным захадзе альпійскі, на раўніне — умерана-кантынэнтальны, на ўзьбярэжжы — міжземнаморскі клімат. Зімы мяккія (у студзені ад +6°С да −2°С), у ліпені сярэдняя тэмпэратура +19°С … +21°С. На ўсходзе выпадае каля 700 мм ападкаў штогод, у перадгор’ях каля 1000—1500 мм, у гарах — 2000—3000 мм. Асноўнымі рэкамі краіны зьяўляюцца Сава, Драва, Мура.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва Славенія стала ўжывацца з 1848 году для тэрыторыі, на якой жылі альпійскія славяне.

Продкі славенцаў пасяліліся ў далінах рэк Драва, Сава і Мура ў VI—VII стагодзьдзях і знаходзіліся пад уладарствам авараў. У 626 годзе славяне заснавалі сваю першую дзяржаву — княства Карантанія. У 745 годзе яно трапіла пад уладу Зальцбурскага біскупства. У гэты пэрыяд адбылося хрышчэньне славянаў. У пачатку ІХ стагодзьдзя Вялікая Карынтыя была ўключаная ў склад Усходняй Маркі (потым Аўстрыі) імпэрыі Каралінгаў. Частка славянаў пасялілася вакол прыморскіх гарадоў Трыесцкай затокі і ў ХІІХІІІ стагодзьдзях трапіла пад уладу Вэнэцыянскай рэспублікі.

Славенія засталася каталіцкай у пэрыяд Рэфармацыі. У XVI стагодзьдзі ў Любляне быў заснаваны Ордэн езуітаў, а нямецкая мова амаль поўнасьцю замяніла славенскую. Вэнэцыя саступіла Аўстрыі землі, заселеныя славенцамі, толькі ў 1815 годзе. У 1830-я гады ўзьнік ілірыйскі рух за палітычнае аб’яднаньне паўднёвых славянаў. У 1866 годзе Аўстрыя саступіла Вэнэцыянскую Славенію Італіі, а ў 1867 годзе перадала Вугоршчыне славенскую зямлю на поўнач ад ракі Мура. Пасьля гэтага славенцы жылі ў трох дзяржавах: Італіі, Вугоршчыне і Аўстрыі. Пасьля Першай сусьветнай вайны, у 1918 годзе, большасьць славенскай тэрыторыі ўвайшла ў склад новаўтворанага Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў (з 1929 году — Югаславія).

Славенцы Югаславіі не атрымалі ўласную нацыянальную дзяржаву, але атрымалі некаторую аўтаномію. У 1929 годзе Югаславія была падзеленая на дзевяць абласьцей (бановін). Увесь раён, заселены славенцамі, быў уключаны ў бановіну Драва. Пад час Другой сусьветнай вайны югаслаўская Славенія была падзеленая паміж Нямеччынай, Вугоршчынай і Італіяй. Стаўшы ў 1946 годзе адной з шасьці рэспублік Югаслаўскай Фэдэрацыі (СФРЮ), якой кіравала камуністычная партыя, Славенія страціла порт Трыест на карысьць Італіі ў 1954 годзе.

У 1991 годзе Славенія выйшла са складу Югаслаўскай Фэдэрацыі і абвясьціла незалежнасьць. Пасьля 1991 году Славенія мела самае стабільнае эканамічнае становішча сярод былых рэспублік Югаславіі.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кіраўнік Славеніі — прэзыдэнт, заканадаўчую ўладу прадстаўляе аднапалатны парлямэнт — Државні Збор. У адміністрацыйным пляне краіна падзеленая на 182 абшчыны і 11 гарадзкіх муніцыпалітэтў.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва налічвае каля 2 млн чалавек зь якіх 83,1% — славенцы, 2% — сэрбы, 1,8% — харваты, 1,1% — басьнійцы. Па веравызнаньні 57,8% насельніцтва вызнаюць каталіцтва, ёсьць мусульмане, лютэране, прыхільнікі іншых веравызнаньнях. Афіцыйная мова — славенская.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сукупны ўнутраны прадукт у 2012 годзе склаў 57,932 млрд амэрыканскіх даляраў. СУП на душу насельніцтва найбольшы сярод славянскіх краінаў. У 2009 годзе СУП зьменшыўся на 7,9% — сярод эўрапейскіх краінаў большы спад быў толькі ў Фінляндыі ды ў Прыбалтыкі. Вядзецца здабыча баксытаў, ртуці, срэбра. Разьвіцьцё атрымалі машынабудаваньне, аўтамабілебудаўніцтва, электроніка, электратэхнічная, хімічная, фармацэўтычная, лясная і дрэваапрацоўчая, папяровая, тэкстыльная, тытунёвая, цукровая галіны вытворчасьці. У сельскай гаспадарцы пераважае мяса-малочная жывёлагадоўля, птушкаводзтва. Вырошчваюцца збожжавыя, бульба, хмель, грэчка, цукровы бурак, вінаград, садавіна і гародніна.

З 26 сьнежня 1989 году дзейнічае «Люблянская біржа».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Аксёнова Л.А., Жидков М.П., Кайданова О.В., Конюшков Б.Д. Котляков В.М. Люри Д.И., Стрелецкий В.Н., Тархов В.А., Уткин А.И., Хропов А.Г. Страны мира. — М.: ОЛМА, 2009. — 320 с. — 13 000 ас. — ISBN 978-5-373-02764-9

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Афіцыйная ацэнка насельніцтва
  2. ^ P. Ramet, Sabrina (2008). «Democratization in Slovenia — The Third Stage». Serbia, Croatia and Slovenia at Peace and at War: Selected Writings, 1983—2007. LIT Verlag Münster. p. 272. ISBN 978-3-03735-912-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]