Землятрус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Землятрус — рухі, ваганьні або штуршкі зямной паверхні, выкліканыя сэйсьмічнымі хвалямі. Гэта працэс вызваленьня энэргіі, якая назапасілася ў сьціснутых ці расьцягнутых горных пародах у выніку руху тэктанічных плітаў. Землятрус — адзін з самых небясьпечных натуральных фэномэнаў на нашай плянэце, адказны за сьмерць мільёнаў чалавек і сотні зьнішчаных гарадоў. Найбольш небясьпечныя ўразьлівыя рэгіёны — гэта межы тэктанічных пліт. Для вымярэньня сілы землятрусу карыстаюцца гэтак званай шкалой Рыхтэра.

Землятрусы ў Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У геалягічным пляне Беларусь знаходзіцца на Ўсходнеэўрапейскай плятформе. Тэктанічныя рухі ў цяперашні пэрыяд тут праяўляюцца надзвычай слаба, і землятрусаў, якія адчуваюцца чалавекам, амаль не здараецца. У некаторых мясьцінах зрэдчасу здараліся слабыя штуршкі (на паўночным усходзе ад Менску ў 1887 годзе, на захадзе Беларусі ў 1909), якія фіксуюцца сэйсьмічнымі прыладамі. Часьцей за ўсё да нас даходзіць рэха землятрусаў на Карпатах (1908, 1940, 1977, 1978, 1983, 1986 і 1990), але штуршкі настолькі слабыя, што многія жыхары Беларусі іх нават не заўважаюць. Апошні землятрус, сэйсьмічныя хвалі ад якога дасягнулі і Беларусі, здарыўся 21 верасьня 2004 году з эпіцэнтрам у Калінінградзе. Сіла штуршкоў у эпіцэнтры дасягала 4—5 балаў, а ў Менску — ня больш за 2—3.

Наймацнейшыя землятрусы ў гісторыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Землятруссховішча мультымэдыйных матэрыялаў