Барысаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Барысаў
Новае Места
Новае Места
Coat of Arms of Barysaŭ, Belarus.png Flag of Barysaŭ, Belarus.png
Герб Барысава Сьцяг Барысава
Першыя згадкі: 1102
Магдэбурскае права: 1563
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Барысаўскі
Плошча: 45,97 км²
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 147 381 чал.[1]
шчыльнасьць: 3206,03 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 177
Паштовы індэкс: 222120
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°14′ пн. ш. 28°30′ у. д. / 54.233° пн. ш. 28.5° у. д. / 54.233; 28.5Каардынаты: 54°14′ пн. ш. 28°30′ у. д. / 54.233° пн. ш. 28.5° у. д. / 54.233; 28.5
Барысаў на мапе Беларусі ±
Барысаў
Барысаў
Барысаў
Барысаў
Барысаў
Барысаў
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бары́саў — места ў Беларусі, на рацэ Бярэзіна. Адміністрацыйны цэнтар Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Плошча 46 км². Насельніцтва 147 381 чал.[1] (2009). Знаходзіцца за 71 км на паўночны ўсход ад Менску, на аўтамабільнай дарозе Менск — Масква. Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Ворша.

Барысаў — старажытнае магдэбурскае места на мяжы гістарычных Меншчыны і Аршаншчыны. У наш час буйны прамысловы і культурны цэнтар краіны.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім «Барысаў» утварыўся ад імя полацкага князя Рагвалода-Барыса Ўсяславіча, пра што сьведчыць аснова (Барыс) і фармант (аў)[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Барысава

Раньняе Сярэднявечча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле зьвестак В. Тацішчава[3] паселішча заснаваў князь полацкі Рагвалод-Барыс у 1102 годзе (згодна зь іншымі зьвесткамі — князь кіеўскі Яраславаў Мудры у 1032)[4].

Старажытнае гарадзішча месьцілася на левым беразе ракі Бярэзіна. Тым часам найбольш стары пісьмовы ўпамін пра Барысаў як горад Полацкага княства зьмяшчаецца ў Лаўрэнцеўскім летапісе і датуецца 1127 годам.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мескі герб з прывілею 1792

У XIIIXIV стст. у Барысаве будаваўся замак, прыкладна ў той жа час места далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. У 2-й[5] пал. XIV ст., імаверна, адбыўся перанос Барысава зь першапачатковага месца (цяпер — гарадзішча ў вёсцы Старабарысаў) на новае, за 4 км ніжэй плыньню Бярэзіны. Новы драўляны замак збудавалі на высьпе ў абалоне ракі, налева ад яе галоўнага рэчышча, прыблізна за 1,5 км на паўночны захад ад сучаснага аўтамабільнага моста. У кан. XIV ст. Барысаў разам з навакольнай воласьцю падпарадкоўваўся беспасярэдне вялікаму князю Вітаўту, які ў 1396 выдаў «борысовцам» адмысловы прывілей, дзе вызначаў парадак прыёмкі і ўліку мядовай даніны.

У 1413 Барысаў стаў цэнтрам воласьці Віленскага ваяводзтва. У вайну з Маскоўскай дзяржавай (15001503) у 1500 тут знаходзілася стаўка вялікага князя Аляксандра, а ў наступную вайну з Масковіяй (15121522) у 1514 — месца збору войскаў Вялікага Княства Літоўскага (у Барысаве знаходзілася стаўка вялікага князя Жыгімонта Старога). 27 жніўня 1514 году Канстантын Астроскі разьбіў каля места перадавыя аддзелы маскоўскіх захопнікаў[5].

У 1563 кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Барысаву Магдэбурскае права, а 10 жніўня 1565 — мескі герб: «у белым (срэбраным) полі меская брама а дзьвюх вежах, над якой зьмяшчалася выява Сьвятога Пятра з ключом у правай руцэ»[6]. У 1569 Барысаў як цэнтар староства перайшоў зь Менскага павету Менскага ваяводзтва ў Аршанскі павет Віцебскага ваяводзтва. Мясьціна знаходзілася ў валоданьні Агінскіх, пазьней Радзівілаў.

13 верасьня 1642 барысаўскі староста А. Казаноўскі фундаваў у месьце першы касьцёл. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667) 19 чэрвеня 1655 маскоўскія войскі захапілі і спалілі Барысаў. Увосень 1657 партызанскі аддзел Багровіча колькасьцю 400—500 чалавек спрабаваў выгнаць акупантаў, аднак места атрымалася вызваліць толькі 9 ліпеня 1662. На 1670 у Барысаве было 104 дымы, дзейнічалі касьцёл і 4 царквы, працаваў заезны двор. Існавалі вуліцы Замкавая, Полацкая, Бярэзінская, Млынавая, Маставая, Аршанская, Забалоцкая і інш. У 1680 у месьце было 382 будынкі, Рынак і 9 вуліцаў[7].

На 1732 у Барысаве было 9 вуліцаў, на 1764 — 230 будынкаў[5]. 14 чэрвеня 1792 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі пацьвердзіў мескі герб: «у срэбным полі брама, паміж дзьвюма вежамі над брамай постаць сьвятога Пётры з двума ключамі ў руцэ»[8].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Барысаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе з 1795 стаў цэнтрам павету Менскай губэрні. У вайну 1812 году ў канцы чэрвеня места занялі францускія войскі, аднак 2629 лістапада каля Барысава расейскія войскі нанесьлі ім значную паразу ў часе пераправы праз раку Бярэзіну. На 1825 у месьце было 319 будынкаў (зь іх 1 мураваны), на 1854 — 600 будынкаў, дзейнічалі касьцёл, 2 царквы, сынагога і 5 малітоўных дамоў, працавалі 70 крамаў.

На 1863 у Барысаве быў 601 жылы дом, дзейнічалі касьцёл, 2 царквы, 8 сынагогаў і малітоўных дамоў, працавалі 70 крамаў, 5 гарбарных, піваварны і цагельны заводы. У 1871 праз Барысаў прайшла Маскоўска-Берасьцейская чыгунка; на правым беразе Бярэзіны ўзьнікла чыгуначная станцыя, а пры ёй — паселішча Новабарысаў, злучанае з старым местам драўляным мостам. На 1878 — 1188 будынкаў (зь іх 5 мураваных), дзейнічалі 2 царквы (1 мураваная), касьцёл (мураваны) і сынагога, працавалі павятовая і прыходзкая вучэльні, 2 піваварных і лесапільны заводы, 5 корчмаў. Паводле вынікаў перапісу (1897) працавалі паштова-тэлеграфная кантора, 2 лякарні, меская вучэльня, жаночы пансіён, 215 крамаў, 9 заводаў.

У 1901 і 1910 Барысаў моцна пацярпеў ад пажараў. На 1904 у месьце было 27 вуліцаў і завулкаў, 2 пляцы, 1868 жылых дамоў (зь іх 73 мураваныя), 244 газавыя ліхтары, 11 фабрык і заводаў, 59 рамесных майстэрняў, банк, 2 натарыяльныя канторы, паштова-тэлеграфная кантора, 6 заезных двароў, 11 корчмаў і харчэўняў, 10 гасьцініцаў, 2 друкарні, бібліятэка-чытальня, чытальня, 8 школаў (17 настаўнікаў, 404 вучні), 2 лякарні, 2 аптэкі і 5 аптэных магазынаў. Штогод праводзіліся 4 кірмашы. На 1910 тут было больш за 1520 двароў, 32 прамысловыя прадпрыемствы, зь іх найбольшыя — запалкавыя фабрыкі «Вікторыя» і «Бярэзіна», 2 лесапільныя заводы, гута, вінакурня, паперня «Папірус», паравы млын, працавалі 112 крамаў, ніжэйшая лясная школа, мужчынская гімназія, жаночая прагімназія, мэтэастанцыя. У Першую сусьветную вайну 2 сьнежня 1918 Барысаў занялі нямецкія войскі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Ўстаўной граматай Барысаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 у адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[9]. У красавіку 1919 тут адбылося антысавецкае паўстаньне. Зь верасьня 1919 да 25 траўня 1920 места займалі польскія войскі. 17 ліпеня 1924 Барысаў стаў цэнтрам раёну. У 1925 у месьце працавалі 5 лесапільных і фанэрных заводаў, запалкавая і папяровая фабрыкі, шклозавод і іншыя прадпрыемствы. 27 верасьня 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус гораду абласнога падпарадкаваньня. На 1939 тут працавала каля 40 прамысловых прадпрыемстваў, 3 сярэднія спэцыяльныя навучальныя ўстановы, 10 агульнаадукацыйных сярэдніх школаў, 11 дашкольных установаў, 2 лякарні, паліклініка, 2 кінатэатры, тэатар, 31 бібліятэка. У Другую сусьветную вайну з 2 ліпеня 1941 да 1 ліпеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Барысаве працуюць філія Інстытуту кіраваньня і прадпрымальніцтва, 3 сярэднія спэцыяльныя навучальныя ўстановы, 3 прафтэхвучэльні, палітэхнічны ліцэй, 2 гімназіі (1 гімназія пераназваная ў сярэднюю школу), 24 сярэднія, музычная, мастацкая і харэаграфічная школы.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць 4 лякарні, 7 паліклінікаў, 3 дыспансэры, станцыя пераліваньня крыві, хуткай дапамогі, 2 санітарна-эпідыміялягічныя, 32 пункты аховы здароўя.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць 4 бібліятэкі, дом культуры, 3 кінатэатры, народны тэатар. У Барысаве знаходзіцца філія Дзяржаўнага архіву Менскай вобласьці.

Мас-мэдыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Барысаве iснуе рэгiянальны iнфармацыйна-аналiтычны сайт ex-Press[22], выдаюцца наступныя газэты: незалежная «Борисовские новости»; дзяржаўная «Адзінства»; краязнаўчая «Гоман Барысаўшчыны». Існуе таксама дзьве тэлекампаніі: «СКІФ» і «СВЕТ ТВ».

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мескі стадыён мае акрэдытацыю для правядзеньня міжнародных футбольных матчаў. БАТЭ Барысаў — шматразовы чэмпіён Беларусі па футболе. У 2014 годзе адкрыты новы стадыён «Барысаў-Арэна».

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старое Места[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
3 Інтэрнацыяналу вуліца Менская вуліца (ад заводу агрэгатаў да пошты)
Лепельская[23] вуліца (ад пошты да вул. Яраша)
Рынкавая вуліца (ад пошты да вул. Яраша)
Авіяпалка Нармандыя—Нёман вуліца Андрэеўская вуліца
Адамовіча вуліца Андрэеўскі завулак
Гогаля вуліца Замкавая вуліца
Дзяржынскага вуліца Аршанская[23] вуліца (ад Рынку ў бок СШ №1)
Палынская вуліца (ад Рынку ў бок Бярэзіны)
Маскоўская вуліца (ад Рынку ў бок Бярэзіны)
Камінскага вуліца Віжынская вуліца
Камсамольская вуліца Віленская вуліца (ад пошты ў бок Бярэзіны)
Савуцінская вуліца (ад Рынку ў супрацьлеглы ад ракі бок)
Лапаціна вуліца Полацкая вуліца (ад Рынку ў бок вуліцы Яраша)
Харугвенная вуліца (ад Рынку ў бок Замкавай)
Свабоды вуліца (ад Рынку ў бок вуліцы Яраша)
Марозава вуліца Міхайлаўская вуліца
Студэнцкая вуліца
Менская вуліца Швэдзкая[23] вуліца
Юрыдычная вуліца
Банная вуліца
Савецкая вуліца Мікалаеўская вуліца
Савецкі завулак Новамікалаеўская вуліца
Урыцкага вуліца Андрэеўская вуліца
Чырвонаармейская вуліца Салдацкая Слабада вуліца

Новае Места[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
1 ліпеня вуліца Бярэзінская вуліца
1 Траўня вуліца Багданаўская вуліца
Арджанікідзэ праспэкт Крайняя вуліца
Гагарына вуліца Вітаўта шлях (ад Бярэзіны да скрыжаваньня з вуліцай Даўмана)[23]
Сярэдняя Батарэйная вуліца (ад скрыжаваньня да выезду зь места)
Ганчарная вуліца Ганчарная вуліца
Горкага вуліца Крывая вуліца
Ленінградзкая вуліца Паўлаўская вуліца
Паштовая вуліца Паштовая вуліца
Правабярэжная вуліца Правабярэжная вуліца
Працы вуліца Вакзальны праспэкт
Розы Люксембург вуліца Менскі тракт
Рэвалюцыі праспэкт Трубяцкога праспэкт
Стаханаўская вуліца Пагранічная вуліца
Хацкевіча вуліца Млынавая вуліца[23]
Лышчэўская вуліца
Калгасная вуліца
Чапаева вуліца Хітроўская вуліца Зіноўева вуліца
Чарняхоўскага вуліца Глівінская вуліца
Чырвонаштандартавая вуліца Усіхсьвяцкая вуліца
Энгельса вуліца Аляксандраўская вуліца[24]

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы лясной, дрэваапрацоўчай, машынабудаўнічай і мэталаапрацоўчай, харчовай, швацкай, хімічнай і хіміка-фармацэўтычнай прамысловасьці, вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў і інш.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл Раства Найсьвяцейшай Панны Марыі

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Барысаў — папулярны цэнтар турызму[25]. Дзейнічае Барысаўскі аб’яднаны музэй.

Гасьцініцы: «Бярэзіна», ААТ «БАТЭ», РУП «Барысаўскі завод агрэгатаў», «Экран». Санаторыя «Бярэзіна».

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уваскрасенскі сабор

Помнікі: князю Барысу, «Батарэі» вайны 1812 году, савецкім танкістам і інш.

  • Гандлёвыя рады (1908)
  • Гістарычная забудова (ХІХ — пач. ХХ стст.; фрагмэнты)
  • Ешыбот (пач. ХХ ст.)
  • Кальварыя (XVIII—XIX стст.)
  • Каплічка на каталіцкіх могілках (XIX ст.)
  • Касьцёл Раства Найсьвяцейшай Панны Марыі (1806—1823)
  • Могілкі юдэйскія
  • Сабор Уваскрашэньня Гасподняга (1874)
  • Сынагога Вялікая (1912)
  • Сынагога Хеўрэ Тылім (1911)
  • Чыгуначны вакзал (пач. ХХ ст.)

У Барысаве месьціцца ўнікальны помнік архітэктуры, адна зь першых у сьвеце гіпэрбалёідных канструкцыяў — сталёвая ажурная сеткаватая вежа. Гіпэрбалёідную воданапорную вежу збудавалі паводле праекту інжынэра і навукоўца У. Шухава. Такіх вежаў у сьвеце засталося толькі 11 з больш чым 200, збудаваных В. Шухавым. Найбольш вядомая — Шухаўская вежа на Шабалаўцы ў Маскве. Пазьней гіпэрбалёідныя канструкцыі будавалі архітэктары: Антоніё Гаўдзі-і-Карнэт, Лё Карбюзье, Оскар Німэер.

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Каталіцкая капліца на Кальварыі (XVIII ст.)
  • Царква Ўваскрэшаньня Хрыстова (XVIII ст.; грэка-каталіцкая)
  • Царква Сьвятога Андрэя (ХІХ ст.)
  • Царква Сьвятога Прарока Ільлі (1895)
  • Царква Сьвятой Тройцы (XVIII ст.)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месты-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 33.
  3. ^ Татищев В. Н. История Российская, т. 1. М. — Л., 1962.
  4. ^ а б в г Дулеба Г. Барысаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 315.
  5. ^ а б в г Грынявецкі В. Барысаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 294.
  6. ^ Дзевяць стагоддзяў Барысава / Ж. В. Гілевіч, Г. В. Штыхаў, В. Л. Насевіч, Л. Ф. Белая. — Менск: БЕЛТА, 2002.
  7. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 1. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2010. С. 57.
  8. ^ Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. С. 113.
  9. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  10. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 1. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2010. С. 57.
  11. ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich(пол.). Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 334—337.
  12. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  13. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 1. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2010. С. 60.
  14. ^ Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909; — Gdańsk, 1995.
  15. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. С. 328.
  16. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 1. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2010. С. 61.
  17. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 1. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2010. С. 63.
  18. ^ а б Дулеба Г. Барысаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 316.
  19. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  20. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 1. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2010. С. 64.
  21. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. С. 327.
  22. ^ ex-Press.by
  23. ^ а б в г д Барэвіч А., Мяцельскі М., Шміт Т. Вуліцы Барысава // «Гоман Барысаўшчыны» №№ 94—101,104—105, 107, 110—113, 127.
  24. ^ Скворчевский Д. Старые улицы Борисова(рас.). Borisovcity.netПраверана 4 сакавіка 2011 г.
  25. ^ Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Барысаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў