Слуцкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Слуцкі раён
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Слуцак
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Насельніцтва (2009) 95 106[1]
Шчыльнасьць 54,72 чал./км²
Плошча 1821,12[2] км²
Месцазнаходжаньне Слуцкага раёну
Слуцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-17-95
Паштовыя індэксы 223 6хх
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Слу́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,8 тыс. км². Насельніцтва — 95 106[1] чалавек (2009). Адміністрацыйны цэнтар — места Слуцак.

Геаграфічнае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На поўдні мяжуе з Салігорскім, на паўднёвым захадзе і захадзе — з Капыльскім, на поўначы — з Узьдзенскім, на паўночным усходзе — з Пухавіцкім, на ўсходзе — са Старадароскім, на паўднёвым усходзе — зь Любанскім раёнамі Менскай вобласьці.

Рэльеф і карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Значная частка раёну ляжыць у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, паўночна-заходнюю частку займае Капыльская града. Рэльеф раўнінны. Пераважаюць вышыні 160—180 м над узроўнем мора, максымальная 212 м (каля вёскі Жылін Брод).

Клімат і расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,3 °C, ліпеня 17,8 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 625 мм. Вэгетацыйны пэрыяд — 193 дні.

Пад лясамі каля 24% тэрторыі, пераважаюць хваёвыя, бярозавыя, яловыя.

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўная рака — Случ, даўжыня якой 197 км. Найвялікшыя вадаёмы — вадасховішча каля вёскі Рудня, плошчай 3,7 км² і вёскі Барок, плошчай 0,7 км².

Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малочна-мясная жывёлагадоўля, сьвінагадоўля, птушкагадоўля. Пасевы зерневых і зернебабовых культураў, кукурузы, цукровых буракоў.

Прадпрыемствы харчовай і паліўнай прамысловасьці, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.

Праз тэрыторыю раёну праходзяць чыгункі Баранавічы — Асіповічы, Слуцак — Салігорск; аўтадарогі Менск — Мікашэвічы, Асіповічы — Баранавічы, Івацэвічы — Старыя Дарогі і іншыя.

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнікі архітэктуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сьвята-Крыжа-Ўзьвіжанская царква ў в. Івань (XVIII ст.).
  • Сьвята-Петра-Паўлаўская царква ў в. Бялевічы (XVIII ст.).
  • Сядзіба Даманскіх у в. Залядзьдзе (XVIII—XIX стст.).
  • Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар бэрнардынаў у месьце Слуцак (XVIII ст.).
  • Кальвінскі збор у месьце Слуцак (XVIII ст.).
  • Сьвята-Траецкі манастыр у месьце Слуцак (XVIII ст.).

Выбітныя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Слуцкий район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Слуцкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў