Койданаўскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Койданаўскі раён

(Дзяржынскі раён)
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Койданаў
Найбольшы горад Койданаў
Іншыя буйныя гарады Фаніпаль
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Мікалай Арцюшкевіч[d][1]
Насельніцтва (2018) 66 776[2]
Шчыльнасьць 58 чал./км²
Плошча 1151,85[3] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 235 м[4]
Месцазнаходжаньне Койданаўскага раёну
Койданаўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-17-16
Паштовыя індэксы 222 7хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ко́йданаўскі раён (з 1932 году — Дзяржы́нскі раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтры Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,2 тыс. км²[3]. Насельніцтва на 2018 год — 66 776 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Койданаў.

Геаграфічнае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мяжуе са Стаўпецкім, Валожынскім, Менскім і Ўзьдзенскім раёнамі Менскай вобласьці.

Рэльеф і карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўночную частку раёну займае Менскае ўзвышша, дзе знаходзіцца найвышэйшы пункт Беларусі — гара Сьвятая (345 м). Паўднёвую частку раёну займае Стаўпецкая раўніна.

Клімат і расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,7 °С, ліпеня 17,6 °С. Ападкаў 625 мм. Вэгетацыйны пэрыяд — 188 дзён. Пад лясамі 31% тэрыторыі раёну (хваёвыя, бярозавыя, яловыя).

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўныя рэкі — Вуса з прытокамі Ператуць, Вязенская, на ўсходзе рака Жэсьць з Алёхаўкай.

Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мяса-малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля. Пасевы льну, зерневых і кармавых культураў, бульбы. Прадпрыемствы лёгкай, харчовай, мэталаапрацоўчай прамысловасьці, па вытворчасьці будматэрыялаў.

Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка і аўтамагістраль МенскБерасьце, аўтамабільныя дарогі ад Койданава на Барысаў, Івянец, Заслаўе.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Захаваліся помнікі архітэктуры: капліца-пахавальня (пачатак ХХ ст.) у в. Баравое, Усьпенскі касьцёл (2-я палова XVIII ст.) у в. Волма; сядзібы (ХІХ ст.) у в. Волма і Вялікія Навасёлкі, Сьвята-Пакроўская царква (сярэдзіна ХІХ ст.) у в. Дабрынёва, сядзібна-паркавы ансамбль і Царква Сьвятога Мікалая ў в. Станькава, касьцёл (1836) у в. Старынкі, жылыя будынкі (ХІХ ст.) у мястэчку Негарэлае.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 61 252 чал.[5] (перапіс); 2016 год — 64 543 чал.[6]; 2017 год — 65 718 чал.[7]; 2018 год — 66 776 чал.[2]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска Станькаў — радзіма дзяржаўнага дзеяча, калекцыянэра й нумізмата Эмэрыка Чапскага (1828—1896) і дзяржаўнага дзеяча, прадпрымальніка і філянтропа Караля Гутэн-Чапскага (1860—1904), в. Крыловічы — аднаго з фундатараў беларускага тэатру Ўладзімера Крыловіча (1895—1937), в. Віцкаўшчына — беларускага гісторыка, этнографа, краязнаўцы Мікалая Ўлашчыка (1906—1986), в. Бакінава — паэта Станіслава Шушкевіча (1908—1991), в. Скварцы — беларускага пісьменьніка Лукаша Калюгі (1909—1937), в. Шпількі — контар-адмірала Героя Савецкага Саюзу Антона Гурына (1910—1962), в. Машчонае — навукоўцы-эканаміста, акадэміка НАН Беларусі Ф. З. Марцінкевіча (1920—1992), в. Малыя Навасёлкі — гісторыка, ляўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Міколы Ермаловіча (1921—2000), в.Навасёлкі — беларускага пэдагога, доктара пэдагагічных навук (1999), прафэсара (2000) Івана Цыркуна (нарадзіўся 1950), в. Скварцы — мовазнаўцы, акадэміка НАН Беларусі Мікалая Бірылы (1923—1992), в. Баравое — фізыка, акадэміка НАН Беларусі Леаніда Валадзько (1928—1978) ды філёзафа, член-карэспандэнта АН Беларусі (1989), доктара філязофскіх навук (1984), прафэсара (1985) Антона Савасьцюка (1927—1998), в. Грычын — паэта, публіцыста, перакладчыка Івана Калесьніка (1932—1979), в. Волма — беларускага гісторыка Станіслава Рудовіча.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад Койданаўскага раёну ўваходзяць 275 паселішчаў.

Згодна з афіцыйнай клясыфікацыяй, раён адміністрацыйна падзяляецца на горад і 8 сельсаветаў: Фаніпаль (горад), Бараўскі сельсавет, Дабрынёўскі сельсавет, Дзямідавіцкі сельсавет, Койданаўскі сельсавет, Негарэльскі сельсавет, Путчынскі сельсавет, Станькаўскі сельсавет і Фаніпальскі сельсавет.

Назвы населеных пунктаў Койданаўскага раёну, якія не існуюць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альхоўка, Анопаль, Атрачы, Бабаўцы, Бабкі, хутар Багулянка, Балоцічы, Бараўскія, Барлыгі, Бельдзюкі, Бліндажы, Бортнікі, Бразаўшчына, Брумараўшчына, Брыгідава, Бяляніца, Бяляўшчына, Бярозаўка, Ванячае, Вапельня, Вільшчына, Востраў, Вуглы, Гай, Гайбуты, Галабурды, Галенава, Гарэнаўка, Глінішча, Глыбокае, Горкі, Граніцы, Гуршчына, Дзярмілаўка, Дубава, Дубінцы, Дуброўка, Драчнікі, Дулічы, Ёсаўка, Жаброўшчына, Жувайды, Заградзьдзе, Загараны, Зады, Залеглі, Занеўшчына, Заслаўка, хутар Зварыкаўшчына, Зубава, Ільіча, Казакоўшчына, Калодзішча, Капыліншчына, Кастрыкаўшчына, Кастрычнік, Кімбары, Кірсанава, Клаўцова, Клімы, Княгінічы, Копаць, Кудрыцкія, Кулакоўцы, Курмялёва, Лагі, Лайчыха, Лапцевічы, Ласічы, Латушкі, Леніна, Ліпні, Лісі Вугал, Лясьнікоўка, Ляхаўка, Ляхаўшчына, Мажэйкі, Макаўчыцы, Малаткоўшчына, Мелешава, Малінка, Маргі, Марозаўшчына, Марэцкія, Месшава, Мехаўка, Мілашы, Мілашэўшчына, Мітраўшчына, Мяцяжы, Новая Асінаўка, Падгор’е, Паддуб’е, Падліп’е, Падшумаўшчына, Пазьнякі, Папельнікі, хутар Пархімоўшчына, Пелікі, Петышы, Пельні, Перасьветаўшчына, Платыка, Плевакі, Плятніца, Прыцыплены, Пунішча, Ражы, Ракаедаўшчына, Рапаўшчына, Рудоды, Русецкаўшчына, Рэпішча, Сажалкі, Свабода, Сьвярчкова, Серафімаўка, Сівожынка, Сітнікі, Скаробава, Слаўшчына, Сьніткі, Сталіна, Станавішча, Старая Асінаўка, Страчаны, Ступкаўшчына, Стэфанова, Сходы, Сяркі, Табар, Траёўка, Тэкляпольле, Ульянава, Уліцкаўшчына, Філіпавічы, Хадасы, Хмялёўка, Чапа, Чапля, Чарвякова, Чырвоны Араты, Чырвоны Мак, Чырвоны Сьцяг, Швабаўшчына, Шляшыншчына, Штабеты, Шуткава, Шчыгельшчына, Шыркі, Энэргія, Ясева, Яхімава[8].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://www.dzerzhinsk.minsk-region.by/rukovodstvo/grafik-priema-grazhdan
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ а б Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
  4. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  5. ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Населеныя пункты Дзяржынскага раёна, якія не існуюць. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 20.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дзержинский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Койданаўскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў