Ігуменскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Ігуменскі раён
(Чэрвеньскі раён)
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Ігумен
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Насельніцтва (2006) 35,5 тыс.
Шчыльнасьць 22,19 чал./км²
Плошча 1,6 тыс. км²
Месцазнаходжаньне Ігуменскага раёну
Ігуменскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-17-14
Паштовыя індэксы 223 2хх
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ігу́менскі раён (Чэ́рвеньскі раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,6 тыс. км². Насельніцтва — 35,5 тыс. чалавек (2007). Адміністрацыйны цэнтар — места Ігумен.

Геаграфічнае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мяжуе зь Менскім, Смалявіцкім, Барысаўскім, Бярэзінскім, Пухавіцкім раёнамі Менскай вобласьці і Асповіцкім раёнам Магілёўскай вобласьці.

Рэльеф і карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрыторыя раёну разьмяшчаецца ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Пераважаюць вышыні 180—200 м, максымальная 209 м (на поўнач ад в. Валевачы).

Карысныя выкапні: некалькі радовішчаў будаўнічага пяску, гліны, бузаў, торфу.

Клімат і расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,9 °С, ліпеня 17,8 °С. Ападкаў 630 мм. Вэгетацыйны пэрыяд — 187 дзён.

Лясы (39% тэрыторыі раёну) пераважна хваёвыя, бярозавыя, яловыя, чорнаалешнікавыя.

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўныя рэкі — Волма, Вуса, Вуша. Найбуйнейшыя азёры — Пясковае, Дзікае, Лукова.

Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі, птушкагадоўлі. Вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, рапс, лён, бульбу. Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай, гарбарнай прамысловасьці. Рыбная гаспадарка «Волма».

Па тэрыторыі раёну праходзяць аўтамабільныя дарогі МенскІгуменМагілёў, Мар’іна ГоркаІгуменСмалявічы і інш.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Захаваліся помнікі архітэктуры: палацава-паркавы ансамбль і касьцёл сьвятога Антонія (канец XVIII — пачатак XIX стст.) у в. Раванічы, палацавы комплекс і Сьвята-Траецкая царква (1668) у мястэчку Сьмілавічы.

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У былым фальварку Убель (побач з сучасным пасёлкам Азёрны) нарадзіўся беларускі і польскі кампазытар Станіслаў Манюшка (18191872) На тэрыторыі санаторна-прафілякторнага комплексу «Волма» яму стаіць помнік.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Червенский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]