Пухавіцкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Пухавіцкі раён
Coat of Arms of Marjina Horka, Belarus.png
Flag of Marjina Horka.png
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Мар’іна Горка
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Старшыня раённага выканаўчага камітэту Фёдар Караленя
Старшыня раённага Савету дэпутатаў Юры Шапавалаў
Насельніцтва (2009) 69 427[1]
Шчыльнасьць 28,8 чал./км²
Нацыянальны склад
беларусы — 84,66 %,

расейцы — 11,05 %, украінцы — 2,56 %, іншыя — 1,73 %[1]

Плошча 2441,13[2] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшая кропка

 263 м
Месцазнаходжаньне Пухавіцкага раёну
Пухавіцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-17-13
Паштовыя індэксы 222 8хх
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Пу́хавіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 2,44 тыс. км². Насельніцтва — 69 427[1] чалавек (2009).

Адміністрацыйны цэнтар — места Мар’іна Горка.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 году з цэнтрам у мястэчку Пухавічы.

29 ліпеня 1925 году на 1-м раённым зьезьдзе Саветаў, было прынята па аб’ектыўных прычынах рашэньне пра перанос цэнтру з м. Пухавічы ў мястэчка Мар’іна Горка, а таксама ўлічваючы рост прамысловага патэнцыялу й выгоднае геаграфічнае становішча мястэчка.

З 1924 па 1930 у складзе Менскай акругі.

З 1930 па 1938 у прамым падначаленьні БССР.

З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці.

17 сьнежня 1956 году ў склад раёну са скасаванага Грэскага раёну ў склад Пухавіцкага раёну перададзены Селецкі сельсавет.[3]

У 1960 годзе да Пухавіцкага раёну была далучаная частка расфармаванага Узьдзенскага й увесь скасаваны Рудзенскі раёны, у выніку чаго плошча Пухавіцкага раёну склала 2512 км², а насельніцтва — 100,8 тыс.чалавек.

У 1966 годзе ў выніку другога этапу адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы, ізноў створанаму Узьдзенскаму раёну была вернутая ягоная частка з плошчы Пухавіцкага раёну.

Геаграфічнае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча раёну складае 2441,12 км². Тэрыторыя раёну знаходзіцца ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэльеф плоскахвалісты. Пераважаюць вышыні 160—200 м над узроўнем мора, максымальная 236 м (каля вёскі Сяргеевічы).

Па тэрыторыі раёну цякуць: рака Сьвіслач з прытокамі Волма, Цітаўка, Балачанка; рака Пціч з прытокам Наць. Ёсьць некалькі азёраў, найбуйнейшае зь якіх — возера Сяргеевіцкае.

У Пухавіцкім раёне здабываюць: торф, бузы, пяскова-жвіровыя матэрыялы, будаўнічыя пяскі.

Мяжуе зь Менскім, Старадароскім, Ігуменскім і Узьдзенскім раёнамі Менскай вобласьці.

Лічыцца, што ў раёне знаходзіцца цэнтар Эўропы (у вёсцы Антонава)

Клімат і расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана-кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,9 °C, ліпеня 17,7 °C. Ападкаў 631 мм. Вэгетацыйны пэрыяд — 188 дзён.

Лясы займаюць каля 40% тэрыторыі, балоты — 4,4%.

На тэрыторыі раёну знаходзяцца:

  • Біялягічныя заказьнікі рэспубліканскага значэньня: Копыш — 1222,34 га, Мацеевіцкі — 1802,19 га, Амальянаўскі — 2011,57 га[4], Амговіцкі — 2556,8 га (на тэрыторыі раёну — 1572,8 га)[5]
  • Біялягічны заказьнік мясцовага (раённага) значэньні: Бытыненскі — 2185 га[6]
  • Ляндшафтны заказьнік мясцовага (раённага) значэньні: Вяцерэвіцкі — 1535 га[7]
  • Гідралягічны заказьнік мясцовага (раённага) значэньні: Сяргеевіцкі — 1925 га[8]

Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі. У раёне пасевы зерневых культураў, ільну, бульбы. Прадпрыемствы харчовай, паліўнай, хімічнай прамысловасьці.

Праз тэрыторыю раёну праходзіць чыгунка Менск — Гомель, аўтамабільныя дарогі Менск — Гомель, таксама ад места Мар’іна Горка на Ігумен, Негарэлае, Старыя Дарогі.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Захаваліся помнікі архітэктуры: Сьвята-Траецкая царква й сядзіба (2-я палова XIX ст.) у в. Блонь, касьцёл (пачатак XIX ст.) і рэшткі сядзібы ў в. Дукора, царква ў в. Скрыльская Слабада (сярэдзіна XIX ст.).

ААТ «Дудуткі-Тур» (турагенцкая й турапэратарская дзейнасьць) у в. Дудзічы, дзе разьмешчаны музэй матэрыяльнай культуры Дудуткі.

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пухавіцкі раён падзяляецца на наступныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі: Ананіцкі сельсавет, Блонскі сельсавет, Блускі сельсавет, Вецярэвіцкі сельсавет, Вузьлянскі сельсавет, Гарэлецкі сельсавет, Голацкі сельсавет, Дрычынскі сельсавет, Дубраўскі сельсавет, Дукорскі сельсавет, Навапольскі сельсавет, Навасёлкаўскі сельсавет, Праўдзінскі пасялковы савет, Пухавіцкі сельсавет, Пярэжырскі сельсавет, Рудзенскі пасялковы савет, Селецкі сельсавет, Суцінскі сельсавет, Сьвіслацкі пасялковы савет, Сяргеевіцкі сельсавет, Талькаўскі сельсавет, Турынскі сельсавет, Чырвонакастрычніцкі сельсавет, Шацкі сельсавет.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
  3. ^ http://lawsby.narod.ru/razdel4/num1/4d1535.html Указ Прэзыдыюма Вярхоўнай Рады Рэспублікі Беларусь ад 17 сьнежня 1956 г. «Пра скасаваньне некаторых раёнаў Рэспублікі Беларусь»
  4. ^ Пастанова Кабінета Мінстраў № 1833 ад 27.12.2007 г
  5. ^ Пастанова Савета Міністраў РБ № 1694 ад 24.12.2009 г.
  6. ^ Пастанова Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта № 2363 ад 28.09.2006 г.
  7. ^ Пастанова Пухавіцкага РВК № 2362 ад 28.09.2006 г.
  8. ^ Пастанова Пухавіцкага РВК № 1751 ад 09.07.2008 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пуховичский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Пухавіцкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў