Сьвіслач (басэйн Дняпра)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рака
Сьвіслач
Сьвіслач
Рака Сьвіслач
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Шапавалы
Вусьце Бярэзіна
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 285 км
Сярэднегадавы сьцёк 40—50 м³/с
Плошча басэйну 5,2 тыс. км²
Нахіл воднай паверхні 0,5 ‰
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сьвіслач — рака ў Менскай і Магілёўскай абласьцях, правы прыток ракі Бярэзіна (басэйн Дняпра). Даўжыня 285 км. Плошча вадазбору 5,2 тыс. км². Выдатак вады ў вусьці каля 40—50 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 .

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца на Менскім узвышшы за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Шапавалы Валожынскага раёну, вусьце на паўднёва-ўсходняй ускраіне мястэчка Сьвіслач Асіповіцкага раёну. Працякае цэнтральнай часткай Менскага ўзвышша і заходняй ускраінай Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Пераважаюць штучныя вадаёмы — вадасховішчы й рыбагаспадарчыя сажалкі.

Даліна ў вытокавай частцы У-падобная і скрынкападобная, у сярэдняй плыні пераважна трапэцападобная, у нізкай — невыразная або трапэцападобная, шырыня яе ў вярхоўі 0,4—0,6 км, у сярэдняй і нізкай плыні 1—2 км. Схілы ў высокай і сярэдняй плыні ўмерана стромкія, радзей спадзістыя (вышыня 10—12 м), парэзаныя далінамі прытокаў. Абалона двухбаковая (радзей аднабаковая), чаргуецца па берагах, парэзаная старыцамі і мэліярацыйнымі каналамі, пераважна адкрытая. Шырыня яе 0,3—0,5 км у высокай і 0,8—1 км у нізкай плыні[1].

У вярхоўі ад вёскі Векшыцы, дзе рака зьяўляецца часткай канала Вялейска-Менскай воднай сыстэмы, шырыня рэчышча да Заслаўскага вадасховішча 20—25 м. Рэчышча ў межах Менску і ніжэй да вёскі Каралішчавічы Менскага раёну на 7 невялікіх дзялянках агульнай працягласьцю 7,9 км каналізаванае, ніжэй за плаціны Камсамольскага возера — выпраставанае. У межах Менску рака ўтварае 8 лукавінаў. У цэнтры места берагі забэтанаваныя, добраўпарадкаваныя. У сярэдняй і нізкай плыні рэчышча мэандруе, глыбокаўрэзанае, зьвілістае, шырынёй 25—30 м, ніжэй за плаціну Асіповіцкага вадасховішча — да 50 м. Берагі ў нізкай плыні вышынёй 2—3 м, месцамі 6—8 м. Дно роўнае, пясковае й пяскова-глеістае.

Прыродны рэжым ракі зарэгуляваны каскадам вадасховішчаў. На сьцёк уплывае перапампоўка вады з ракі Вяльля Вялейска-Менскай воднай сыстэмай. 3 вадасховішча Дразды частка сьцёку ідзе ў Сьляпянскую водную сыстэму, у пэрспэктыве паступіць у Лошыцкую водную сыстэму, што дасьць магчымасьць стварыць воднае кола ў Менску агульным працягам каля 50 км. Рэжым ракі вывучаўся на 19 пастах і значна зьмяніўся па пабудове Вялейска-Менскай воднай сыстэмы. Да яе будаўніцтва рака замярзала ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у 2-й палове сакавіка, найбольшыя ўзроўні вады ў 1-й дэкадзе красавіка, трываласьць разводзьдзя 50 дзён; па будаўніцтве рэжым ракі мала вывучаны[2].

Жывёльны сьвет[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994.
  2. ^ Гідрамэтцэнтар Беларусі(рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сьвіслач (басэйн Дняпра)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў