Заслаўе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Заслаўе
Панарама з гарадзішча «Замэчак»
Панарама з гарадзішча «Замэчак»
Coat of Arms of Zasłaŭje, Belarus.svg
Герб Заслаўя
Першыя згадкі: 985, 11271128
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Менскі
Насельніцтва: 14 202 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 17
Паштовы індэкс: 223034, 223036
Паштовыя індэксы: 223034, 223036
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°0′30″ пн. ш. 27°17′5″ у. д. / 54.00833° пн. ш. 27.28472° у. д. / 54.00833; 27.28472Каардынаты: 54°0′30″ пн. ш. 27°17′5″ у. д. / 54.00833° пн. ш. 27.28472° у. д. / 54.00833; 27.28472
Заслаўе на мапе Беларусі ±
Заслаўе
Заслаўе
Заслаўе
Заслаўе
Заслаўе
Заслаўе
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Сайт гарвыканкаму(рас.)

Засла́ўе — места ў Беларусі, на рацэ Сьвіслач пры ўтоку яе ў Заслаўскае вадасховішча. Уваходзіць у склад Менскага раёну Менскай вобласьці. Плошча 14,2 км². Насельніцтва 14,2 тыс. чал. (2009). Знаходзіцца за 27 км ад Менску; чыгуначная станцыя «Беларусь» на лініі Менск — Маладэчна.

Заслаўе — старажытнае места гістарычнай Меншчыны, колішняя сталіца графства. Да нашага часу тут захаваліся руіны замка, былы кальвінскі збор (XVI ст.) і касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (1779). Дзейнічае гістарычна-культурны запаведнік.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле паданьня, кіеўскі князь Уладзімер Сьвятаславіч назваў паселішча ў гонар сына полацкай князёўны Рагнеды Рагвалодаўны Ізяслава, які зь мячом заступіўся за маці.

Варыянты назвы места ў гістарычных крыніцах: Заслаў, Ізяслаў, Ізяслаўль, Жэслаўль, Жаслаўль[2]. Дзеля адрозьненьня ад украінскага Заслаўя на Валыні, часам ужывалася ўдакладненьне Заслаўе Літоўскае[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Заслаўя

Старажытнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна з археалягічнымі зьвесткамі, у X ст. на правым беразе Сьвіслачы існавала неўмацаванае паселішча, населенае пераважна крывічамі. Каля 985 за 1 км ад яго ўзьнікла гарадзішча «Замэчак». На мяжы XIXII стагодзьдзяў на тэрыторыі правабярэжнага паселішча ўзьвялі дзядзінец, па чым насельнікі пакінулі «Замэчак»[4].

Летапіснае паданьне прыпісвае заснаваньне Заслаўя ў 985986 гадох князю кіеўскаму Ўладзімеру Сьвятаславічу, які перадаў горад сваёй жонцы Рагнедзе Рагвалодаўне і сыну Ізяславу[5]. Пад 1127 упершныю ўпамінаецца Ізяслаўскае княства ў зьвязку з нападам князя кіеўскага Мсьціслава Ўладзімеравіча на Полацкую зямлю[6].

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заслаўскі замак, рэканструкцыя

У канцы XIII ст. Заслаўе далучылася да Вялікага Княства Літоўскага, дзе стала вялікакняскім местам[7]. У 1345 вялікі князь Кейстут перадаў паселішча свайму малодшаму брату Яўнуту Гедымінавічу, нашчадкі якога зваліся князямі Заслаўскімі (Жэслаўскімі). За часамі фэўдальнай вайны (1432—1439) у 1434[7] Сьвідрыгайла захапіў і спаліў места, а ягоных жыхароў узяў у палон.

У 1539 Заслаўе перайшло ў валоданьне Глябовічаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) места ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. У 2-й палове XVI ст. тут пры кальвінскім зборы працавалі школа і друкарня, у якой Сымон Будны надрукаваў Біблію (1574). У пачатку XVII ст. кальвінскі збор пераасьвяцілі ў касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла. У 1625 у Заслаўі збудавалі касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі, таксама дзейнічала царква. З XVІІ ст. места стала сталіцай графства, якое аб’ядноўвала 4 староствы.

З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1655 маскоўскія захопнікі спалілі Заслаўе, цалкам зруйнавалі мураваныя замкавыя брамы і палац. У 1678 мясьціна перайшла да Сапегаў. У 1684 (паводле іншых зьвестак, яшчэ ў 1676) К. Сапега і ягоная жонка Крыстына заснавалі тут дамініканскі кляштар. Паводле інвэнтару, на 1698 у месьце было 89 дымоў (апроч, відаць, касьцёльнай юрыдыкі), 4 вуліцы, Рынак[7].

У 1753 Заслаўе перайшло ў валоданьне падканцлера Антонія Пшазьдзецкага. У 1772 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў месту прывілей на правядзеньне 4 кірмашоў штогод, а таксама штотыднёвых таргоў. У 2-й палове XVIII ст. працавалі цагельня і суконная фабрыка.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Панарама. Л. Баратынскі, 1859

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Заслаўе апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Менскага павету. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1850-я існаваў аднайменны маёнтак Прушынскіх.

За ўдзел у нацыянальна-вызвольным паўстаньні (18631864) расейскія ўлады канфіскавалі Заслаўе ў ягоных гаспадароў Прушынскіх. У 1873 празь мястэчка прайшла Лібава-Роменская чыгунка, адкрылася станцыя Ізяслаў. На 1904 працавалі 2 школы, лякарня на 10 ложкаў, аптэка, пошта; дзейнічалі 2 царквы і касьцёл. У Першую сусьветную вайну зь лютага да сьнежня 1918 мястэчка займалі нямецкія войскі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Ўстаўной граматай Заслаўе абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 у адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, у Менскі павет («падраён») Менскага раёну[8]. У 19191920 мястэчка было пад часовай польскай адміністрацыяй як цэнтар гміны ў Менскім павеце Менскай акругі Грамадзкай управы Ўсходніх земляў. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Заслаўе засталося ў БССР, дзе ў 1924 стала цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1985 Заслаўе зноў атрымала статус места.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Заслаўі працуюць 3 сярэднія і музычная школы, спартовая школа-інтэрнат, 5 дашкольных установаў.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычнае абслугоўваньне ажыцьцяўляе меская лякарня.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, цэнтар вольнага часу «Світанак».

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заслаўе падзяляецца на тры архітэктурна-плянавальныя часткі, або мікрараёны. Адна зь іх — гістарычны цэнтар. Тут знаходзіцца вялікая частка гістарычна-археалягічнага запаведніку, а таксама будынкі індывідуальнай, галоўным чынам старой, забудовы, адміністрацыя места, установы сацыяльна-культурнага і побытавага прызначэньня: дом культуры, бібліятэка, дом сямейных імпрэзаў, агульнаадукацыйная сярэдняя і музычная школы, адмысловая школа-інтэрнат, камбінат побытавага абслугоўваньня, атэлье, крамы, лякарня, аптэка.

Другі мікрараён уяўляе сабой вытворчы, сацыяльна-побытавы і жылы комплекс Беларускай занальнай досьледнай станцыі птушкагадоўлі. Трэці мікрараён месьціцца за чыгуначнай магістральлю і зьяўляецца прамысловым цэнтрам Заслаўя. У гэтай зоне збудавалі вялікую колькасьць шматпавярховых жылых будынкаў, крамаў, дзьве агульнаадукацыйныя сярэднія школы, дом дзіцячай творчасьці, тры дашкольныя ўстановы.

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Вакзальная вуліца Вакзальная вуліца
Вялікая вуліца Вялікая вуліца
Замкавая вуліца Замкавая вуліца
Паштовая вуліца Паштовая вуліца
Рынкавая вуліца Рынкавая вуліца
Цэнтральная плошча Рынак пляц
Камсамольская вуліца  ?
Рабочая вуліца  ?
Савецкая вуліца  ?

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай, паліграфічнай, дрэваапрацоўчай, хімічнай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заслаўе — цэнтар турызму дзяржаўнага значэньня[12]. 31 сьнежня 1986 утварыўся Гістарычна-культурны запаведнік «Заслаўе», у 2001 музэй-запаведнік атрымаў статус дзяржаўнай установы.

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2014 у месьце паставілі помнік князю Ізяславу[13].

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 136.
  3. ^ Jelski A. Zasław // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich(пол.). Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 441—443.
  4. ^ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 410.
  5. ^ ПСРЛ. Т. 1. — М., 1962. С. 131.
  6. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Заслаўя. — Мн.: БЕЛТА, 2000.
  7. ^ а б в Грынявецкі В. Заслаўе // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 648.
  8. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  9. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 3. Мінская вобласць / [В. В. Віталёва і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі] — Мн.: БелЭн, 2012. С. 396.
  10. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998.
  11. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 3. Мінская вобласць / [В. В. Віталёва і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі] — Мн.: БелЭн, 2012. С. 395.
  12. ^ Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
  13. ^ Помнік князю, Белсат

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Заслаўесховішча мультымэдыйных матэрыялаў