Багушэвічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Багушэвічы
лац. Bahuševičy
Касьцёл Божага Цела
Касьцёл Божага Цела
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Бярэзінскі
Сельсавет: Багушэвіцкі
Насельніцтва: 386 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1715
Паштовы індэкс: 223336
СААТА: 6204808006
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°42′35″ пн. ш. 28°49′24″ у. д. / 53.70972° пн. ш. 28.82333° у. д. / 53.70972; 28.82333Каардынаты: 53°42′35″ пн. ш. 28°49′24″ у. д. / 53.70972° пн. ш. 28.82333° у. д. / 53.70972; 28.82333
Багушэвічы на мапе Беларусі ±
Багушэвічы
Багушэвічы
Багушэвічы
Багушэвічы
Багушэвічы
Багушэвічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Багушэ́вічы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Вусе. Цэнтар сельсавету Бярэзінскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 386 чалавек. Знаходзяцца за 24 км на паўднёвы захад ад Бярэзані, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Градзянка.

Багушэвічы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны, колішняя сталіца графства. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Божага Цела, помнік архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Сьвентажэцкіх, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны расейскімі ўладамі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян мястэчка, 1927 г.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Багушэвічы як маёнтак датуецца 1 чэрвеня 1501 году. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.

У 1568 годзе на Багушэвічы напалі ўзброеныя сяляне Сьвіслацкай воласьці. У 1644 годзе Рыгор Юры Друцкі-Горскі, выконваючы волю нябожчыцы маці, заснаваў тут касьцёл. Апроч таго, у Багушэвічах існавала прыстань і вадзяны млын, штогод праводзіліся 2 кірмашы. У розныя часы мястэчка знаходзілася ў валоданьні Завішаў, Ваньковічаў, Сьвентажэцкіх, у XVIII ст. — цэнтар графства.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Багушэвічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ігуменскім павеце Менскай губэрні. У 1862 годзе ў мястэчку адкрылася школа, працавала пошта, дзейнічалі касьцёл, царква, 4 сынагогі.

За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 23 траўня 1863 году аддзел Ляскоўскага-Сьвентажэцкага ў колькасьці каля 30 чалавек увайшоў у Багушэвічы, дзе прысудзіў да шыбеніцы служку Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) Канапасевіча, які рабіў даносы на паўстанцаў і арганізоўваў контравыпады супраць іх. Па здушэньні выступленьня расейскія ўлады зьнішчылі тутэйшы палац Сьвентажэцкіх. У 1875 годзе маскоўскі гаспадар Аляксандар II падараваў Багушэвічы Шалгунову. У XIX стагодзьдзі ў мястэчку працавала пажарная каманда. У 1900 годзе адкрылася другаклясная царкоўна-прыходзкая школа. 14 красавіка 1910 году газэта «Наша Ніва» пісала пра чуткі, што праз Багушэвічы пройдзе чыгунка. У 1915 годзе каля мястэчка знайшлі манэтны скарб.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Багушэвічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Багушэвічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1919 годзе яны ўвайшлі ў БССР, дзе 20 жніўня 1924 году сталі цэнтрам сельсавету. Паводле зьвестак на 1927 год, тут было 107 двароў. У 1938 годзе статус паселішча панізілі да вёскі.

На 1995 год у Багушэвічах было 190 двароў. У 2000-я гады Багушэвічы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1880 год — 209 чал., зь іх 65 жыдоў[2]; 1897 год — 524 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1927 год — 783 чал., зь іх 72% беларусаў, 24% жыдоў[3]; 1995 год — 500 чал.[4]; 1999 год — 454 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 558 чал.[5]; 2008 год — 419 чал.[6]; 2010 год — 386 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Багушэвічах працуюць сярэдняя школа, лякарня, клюб, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У цэнтры Багушэвічаў ува ўрочышчы Касьцельная гара (Касьцелішча) знаходзіцца гарадзішча мілаградзкай і зарубінецкай культураў.

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сядзібна-паркавы комплекс Сьвентажэцкіх (XVIII ст.)
  • Царква Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа (1866)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 93.
  2. ^ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 292.
  3. ^ Каханоўскі Г. Багушэвічы // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 276.
  4. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. С. 212.
  5. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Бярэзінскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2004. С. 546.
  6. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 231.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]