Ракаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ракаў
лац. Rakaŭ
Панарама мястэчка
Панарама мястэчка
Герб Ракава
Першыя згадкі: XIV ст.
Магдэбурскае права: XVII ст.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Валожынскі
Сельсавет: Ракаўскі
Насельніцтва: 2626 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1772
Паштовы індэкс: 222365
СААТА: 6220857156
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°58′2″ пн. ш. 27°3′10″ у. д. / 53.96722° пн. ш. 27.05278° у. д. / 53.96722; 27.05278Каардынаты: 53°58′2″ пн. ш. 27°3′10″ у. д. / 53.96722° пн. ш. 27.05278° у. д. / 53.96722; 27.05278
Ракаў на мапе Беларусі ±
Ракаў
Ракаў
Ракаў
Ракаў
Ракаў
Ракаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ра́каў[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Іслачы. Цэнтар сельсавету Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 2626 чалавек. Знаходзіцца за 40 км на паўднёвы ўсход ад Валожына, за 39 км ад Менску; за 16 км ад чыгуначнай станцыі Беларусь, каля аўтамабільнай дарогі Менск — Горадня.

Ракаў — даўняе магдэбурскае[2] места гістарычнай Меншчыны, колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[3]. Да нашага часу тут захаваліся былы дамініканскі касьцёл Сьвятога Духа ў стылі барока і капліца Сьвятой Ганны ў стылі клясыцызму, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся збудаваныя ў XVIII ст. жылы корпус кляштару дамініканаў, зруйнаваны расейскімі ўладамі, і комплекс манастыра базылянаў з царквой Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа, зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Рак (імя)

Рак — імя славянскага паходжаньня, якое ўтварылася rak 'рак'[4][5].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Ракава

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Ракаў ўпамінаецца ў XIV стагодзьдзі як вялікакняскае ўладаньне. У 1465 годзе вялікі князь Казімер перадаў паселішча Кезгайлам, з 1550 году — у валоданьні Завішаў. У 2-й палове ХVІ ст. тут заснавалі кальвінскі збор (дзейнічаў да пачатку XVIII ст.). Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.

У 1568 годзе Ракаў атрымаў статус мястэчка. У 1-й палове ХVІІ ст. паселішча перайшло да Сангушкаў, за якімі яно стала значным гадлёвым местам, цэнтрам графства. У гэты час тут працавала вядомая друкарня. У 1686 годзе Канстанцыя Сангушка з Сапегаў заснавала ў мястэчку дамініканскі кляштар Сьвятога Духа.

У 1701 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў Ракаву прывілей на 2 кірмашы ў год. Пачаўся хуткі эканамічны ўздым. Празь места праходзілі 2 гасьцінцы: Менск — Пяршаі — Валожын — Ашмяны і Ракаў — Вялейка. У 1702 годзе Казімер Сангушка заснаваў тут базылянскі манастыр. У 1742 годзе адбыўся пажар, які зьнішчыў кляштар Сьвятога Духа (неўзабаве адбудаваны). На 1779 год у месьце было 297 двароў, 24 крамы, 91 рамесьнік.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ракаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Менскага павету. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1794 годзе за ўдзел у паўстаньні расейскія ўлады канфіскавалі мястэчка ў Сангушкаў і перадалі царскаму фэльдмаршалу Салтыкову. На 1800 год — 276 двароў, дзейнічалі касьцёл і царква, працавалі школа, 20 мураваных крамаў, 2 вадзяныя плыны. На Рынку стаяла ратуша. У 1804 годзе Салтыкоў прадаў Ракаў Зьдзяхоўскім. У 1824 годзе мясцовыя вернікі збудавалі драўляны касьцёл і капліцу, у 1830 годзе — змуравалі прымогілкавую капліцу Сьвятой Ганны.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1835 годзе расейскія ўлады ліквідавалі дамініканскі кляштар, а касьцёл гвалтоўна перарабілі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1839 годзе расейскія ўлады ліквідавалі базылянскі манастыр, а царкву перадалі Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, багатую бібліятэку і архіў, што знаходзіліся пры манастыры — разрабавалі, манастырскі шпіталь — зачынілі.

У 1843 годзе ў Ракаве збудавалі майстэрні сельскагаспадарчых машынаў (веялкі, малатарні, сячкарні), якія добра разыходзіліся ў Менскім, а таксама ў Пскоўскім, Пецярбурскім паветах; апроч таго, у мястэчку працавалі 2 млыны, цагельня, піваварня. Мясцовыя майстры выраблялі драўляныя малатарні, арфы й сячкарні для навакольных сельскіх гаспадарак. На 1886 год дзейнічалі 2 царквы, касьцёл і сынагога, працавалі народная вучэльня, бровар, землеапрацоўчых прыладаў, ганчарны і цагельны заводы, 2 вадзяны млыны, 29 крамаў. Паводле М. Улашчыка[6], у 1901 годзе тут вырабілі 80 малатарняў. На 1859 год у мястэчку было 140 двароў[7].

У канцы XIX — пачатку ХХ стагодзьдзяў Ракаў знаходзіўся ў валоданьні Мар’яна Зьдзяхоўскага, прафэсара Кракаўскага і Віленскага ўнівэрсітэтаў. У гэты час у сядзібе Зьдзяхоўскага зьбіраліся вядомыя літаратары й музыканты. Эліза Ажэшка называла Ракаў «Паўночнымі Атэнамі». На 1905 год у мястэчку было 740 будынкаў, у 1906 годзе тут збудавалі нэагатычны касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі. У пачатку XX ст. існавалі некалькі млыноў, касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі, капліца Сьвятой Ганны, царква, праваслаўная прымогілкавая капліца, каталіцкая і праваслаўная пачатковыя школы, паштовая станцыя і тэлеграф, аптэка; найбліжэйшы доктар — у Заслаўі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Ракаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ракаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, у Менскі павет («падраён») Менскага раёну[8]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ракаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Віленскага ваяводзтва. У гэты час тут было 552 двары. Непадалёк ад мястэчка праходзіла граніца з БССР, што спрыяла вялікаму эканамічнаму ўздыму. У гэты час Ракаў быў улюблёным месцам кантрабандыстаў, шпіёнаў з абодвух бакоў, тут адкрываліся рэстарацыі, публічныя дамы.

У 1939 годзе Ракаў увайшоў у БССР. 15 студзеня 1940 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 16 ліпеня 1954 году статус паселішча панізілі да вёскі.

На 1994 год у Ракаве было 805 двароў, на 2001 год — 765, на 2008 год — 746. У 2007 годзе ён атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1773 год — 798 чал. (425 муж. і 273 жан.); 1795 год — 926 чал. (466 муж. і 460 жан.); 1800 год — 932 чал.[9]
  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 3013 чал. (1558 муж. і 1455 жан.), зь іх 1120 сялянаў і 1893 іншых станаў, 715 каталікоў, 144 праваслаўных і 306 юдэяў; 1859 год — 1501 чал.; 1886 год — 1006 чал.[10]; 1888 год — каля 3 тыс. чал.[11]; 1897 год — 3641 чал. (1751 муж. і 1890 жан.), зь іх 2168 юдэяў (59,5%), 1018 каталікоў (27,9%) і 444 праваслаўныя (12%)
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 4950 чал.[12] (470 муж. і 404 жан.); 1917 год — 3000 чал. (1458 муж. і 1542 жан.), зь іх 1418 беларусаў, 1215 жыдоў, 301 паляк; 1919 год — 3332 чал., зь іх 47,3% юдэяў, 45,4% каталікоў, 7,3% праваслаўных; 1921 год — 3323 чал.; 1929 год — 3329 чел.; 1931 год — 3481 чел.; 1959 год — 1627 чал.[13]; 1994 год — 2156 чал.; 1999 год — 2162 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 2106 чал.[14]; 2006 год — 2,1 тыс. чал.; 2008 год — 2155 чал.[15]; 2010 год — 2626 чал.

Інфрастуруктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Ракаве працуюць сярэдняя школа, лякарня і пошта.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
8 сакавіка вуліца Задамініканская вуліца[16]
Дамініканская вуліца[17]
Бястужава вуліца Івянецкая вуліца
Камсамольская вуліца Крыжаўзьвіжанская вуліца[18] (частка)
Гранічная вуліца (частка)
Паштовая вуліца Касьцельная вуліца[16]
Піянэрская вуліца Дубраўская вуліца
Загуменная вуліца
Райская вуліца[19]
Пушкінская вуліца Бакроўка вуліца[16]
Савецкая вуліца Віленская вуліца[16] Юзэфа Пілсудзкага вуліца
Свабоды завулак Рынкавы завулак (частка)[16] Станіслава Манюшкі вуліца (частка)
Свабоды плошча Рынак пляц
Чырвонаармейская вуліца Радашкаўская вуліца[17]
Замкавая вуліца[17]
Рынкавая вуліца (частка)[16]
Тадэвуша Касьцюшкі вуліца (частка)
Чырвонаармейскі завулак Школьная вуліца

З урбананімічнай спадчыны Ракава да нашага часу гістарычную назву захавала Менская вуліца, частка якой пры касьцёле раней называлася Дамініканскай[16].

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ракаў — вядомы ў Беларусі ганчарны цэнтар (гэтак званая «Ракаўская кераміка»). Апроч таго, у вёсцы працуюць лясьніцтва і прамысловы камбінат.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Музэй-галерэя «Янушкевічы»

Ракаў уваходзіць у турыстычныя маршруты «Сьвет беларускіх мястэчак», «Дойлідзтва Налібоцкага краю», Ракаў — Тупальшчына — Івянец і інш.[20]

У навакольлі Ракава знаходзяцца дом адпачынку НАН Беларусі «Іслач», аздараўленчы комплекс «Сьвітанак», 9 дзіцячых арганізацяў адпачынку і аздараўленьня.

Запрашае наведвальнікаў музэй-галерэя «Янушкевічы». Краязнаўчая экспазыцыя музэю прысьвячаецца жыцьцю старасьвецкай шляхты і дробнай местачковай буржуазіі, найстарэйшы яе экспанат датуецца XVII стагодзьдзем.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каля шашы Менск — Валожын знаходзіцца Ракаўскі ледавіковы канглямэрат, помнік прыроды дзяржаўнага значэньня; за 0,3 км на паўднёвы захад ад касьцёла, у абалоне ракі Іслачы (левы бераг) — гарадзішча пэрыяду жалезнага веку і позьняга Сярэднявечча (I—XVII стагодзьдзі).

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 132.
  2. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 312.
  3. ^ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн., 1991. С. 132.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. Cz. 1: Odapelatywne nazwy osobowe. — Kraków, 2001. S. 249.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 486.
  6. ^ Улашчык М. Выбранае / Уклад. А. Каўка, А. Улашчык. — Менск: «Беларускі кнігазбор», 2001. С. 88.
  7. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 379.
  8. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  9. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 496.
  10. ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 279.
  11. ^ Jelski A. Raków // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 508—510.
  12. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 497.
  13. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 498.
  14. ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 278.
  15. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 495.
  16. ^ а б в г д е ё Плян Ракава 1903 году
  17. ^ а б в Рагойша В. Шляхамі стагоддзяў // Працоўная Слава. 6 верасьня 2015 г.
  18. ^ Плян Ракава 1897 году
  19. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 47.
  20. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]