Ігумен

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ігумен
У цэнтры места
У цэнтры места
Coat of Arms of Červień, Belarus.png Flag of Červień, Belarus.png
Герб Ігумену Сьцяг Ігумену
Першыя згадкі: 1387
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Ігуменскі
Насельніцтва: 10 150 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1714
Паштовы індэкс: 223232
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°42′ пн. ш. 28°26′ у. д. / 53.7° пн. ш. 28.433° у. д. / 53.7; 28.433Каардынаты: 53°42′ пн. ш. 28°26′ у. д. / 53.7° пн. ш. 28.433° у. д. / 53.7; 28.433
Ігумен на мапе Беларусі ±
Ігумен
Ігумен
Ігумен
Ігумен
Ігумен
Ігумен
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ігу́мен1923 году — Чэ́рвень) — места ў Беларусі, на рацэ Ігуменка. Адміністрацыйны цэнтар Чэрвеньскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 10 150 чал.[1] (2009). Знаходзіцца за 62 км на паўднёвы ўсход ад Менску, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы (лінія Менск — Асіповічы), каля аўтамабільнай дарогі Менск — Магілёў.

Ігумен — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны, якое 26 чэрвеня 1941 стала другімі Курапатамі: вакол паселішча знаходзяцца пахаваньні тысячаў палітычных зьняволеных, забітых карнікамі НКВД.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуе народнае паданьне, згодна зь якім паселішча некалі належала праваслаўнаму жаночаму манастыру, заснаванаму грэцкай ігуменьняй. Імаверна, назва места першапачаткова гучала як «Ігумень» — у сэнсе «той, што належыць ігуменьні»[2].

Традыцыйная гістарычная назва места часьцей падаецца як Ігумен[2][3], хоць часам сустракаецца і форма Ігумень[4][5] (польск. Ihumeń).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Ігумен датуецца 1387. У 1-й пал. XV ст. мястэчка знаходзілася ў валоданьні Кезгайлаў. 21 кастрычніка 1430 (паводле іншых зьвестак, у 1447[3]) упамінаецца воласьць Гумен (па-лацінску: districtum Humyen), якая належала біскупу віленскаму (царкоўнае мястэчка). Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясьціна ўвайшла ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.

У 1595 у Ігумене зьбіраліся харугвы Вялікага Княства Літоўскага дзеля барацьбы з казацкімі набегамі Налівайкі. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667) маскоўскія захопнікі разрабавалі і моцна разбурылі мястэчка[3]. Пад 1669 упершыню ўпамінаецца касьцёл. У Вялікую Паўночную вайну (17001721) у мястэчку спыняўся кароль Швэцыі Карл XII.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ігумен апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. Новыя ўлады канфіскавалі мястэчка ў Віленскага біскупства. У 1795 паселішча атрымала статус места і стала цэнтрам павету. 22 студзеня 1796 Ігумену даравалі герб: «у блакітным полі срэбны кушч грачыхі, над якімі пяць залатых пчол»[6]. На 1800 у месьце было 85 двароў, на 1800 — 263 будынкі, дзейнічалі 2 царквы і касьцёл, працавалі 3 прадпрыемствы, 2 карчмы, 10 крамаў. За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (18631864) тут дзейнічаў паўстанцкі аддзел на чале з Б. Сьвентаржэцкім. На 1905 у Ігумене 664 жылыя дамы, працавалі 6 пачатковых школаў, лякарня, аптэка і аптэчная крама, вадзяны і паравы млыны, некалькі майстэрняў, рэгулярна праводзілася 6 кірмашоў. У 1918 места занялі нямецкія, у жніўні 1919 — ліпені 1920 — польскія войскі.

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Ўстаўной граматай Ігумен абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 у адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў ў склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павету («падраёну») Менскага раёну[7]. 18 верасьня 1923 савецкія ўлады перайменавалі Ігумен у Чэрвень (у гонар месяца чэрвень). У 1924 места стала цэнтрам раёну. 26 чэрвеня 1941 на выхадзе з Ігумена ўва ўрочышчы Цагельня НКВД расстраляла каля трох тысячаў вязьняў Чэрвеньскай перасыльнай турмы — беларусаў, палякаў, летувісаў ды іншых[8].

У 1989 грамадзкасьць даведалася пра тое, што Ігумен стаў другімі Курапатамі — вакол места знаходзяцца пахаваньні тысячаў палітычных зьняволеных. 18 красавіка 2001 адбылося афіцыйнае зацьверджаньне мескага гербу[9].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Ігумене працуюць 4 сярэднія школы, дашкольныя ўстановы.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць дом культуры, бібліятэкі.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Карла Маркса вуліца  ?
Ленінская вуліца  ?
Свабоды плошча Рынак пляц

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працуе Ігуменскі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Чэрвень»[13].

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гістарычная забудова (кан. ХІХ — пач. ХХ стст.; фрагмэнты)
  • «Кацярынінская» вязьніца (XVIII ст.)
  • Месца загубу грамадзянаў Беларусі, Польшчы й Летувы — ахвяраў бальшавіцкага тэрору
  • Могілкі: габрэйскія; старыя каталіцкія

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (1799—1800)
  • Сынагога
  • Царква Раства Прасьвятой Багародзіцы (1833)
  • Царква Сьвятога Георгія (1975)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ а б в Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвенскага раёна / Уклад.: Г. М. Аўласенка, З. І. Малейка. — Мн.: БЕЛТА, 2000.
  3. ^ а б в Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 748.
  4. ^ Смоліч А. Географія Беларусі. — Вільня: Друкарня «Віленскага Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1922. С. 229.
  5. ^ Каўка А. Недыпламатычныя нататкі // «Дзеяслоў» № 24, 2006.
  6. ^ Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. С. 165.
  7. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  8. ^ Квяткоўскі С. Чэрвень — другія Курапаты // «Радыё Свабода», 27 чэрвеня 2005.
  9. ^ Геральдика на Червенский районный исполнительный комитет
  10. ^ Jelski A. Ihumeń // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich(пол.). Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 250.
  11. ^ Napoleon Rouba. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909; — Gdańsk, 1995.
  12. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2003. С. 330.
  13. ^ Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ігуменсховішча мультымэдыйных матэрыялаў