Рудзенск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рудзенск
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Пасялковы савет: Рудзенскі
Насельніцтва: 2,9 тыс. (2006)
Тэлефонны код: +375 1713
Паштовы індэкс: 222850
Геаграфічныя каардынаты: 53°35′21″ пн. ш. 27°51′38″ у. д. / 53.58917° пн. ш. 27.86056° у. д. / 53.58917; 27.86056Каардынаты: 53°35′21″ пн. ш. 27°51′38″ у. д. / 53.58917° пн. ш. 27.86056° у. д. / 53.58917; 27.86056
Рудзенск на мапе Беларусі
Рудзенск
Рудзенск
Рудзенск
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Ру́дзенск — мястэчка ў Беларусі, цэнтар пассавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 2,9 тыс. чал. (2006). Знаходзіцца за 22 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, за 41 км ад Менску. Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Асіповічы, вузел аўтамабільных на Вузьляны, Дукору, Праўдзінскі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Рудзенск згадваецца ў ХІХ ст. як вёска Цітвянскай воласьці Ігуменскага павету. З пабудовай Лібава-Роменскай чыгункі тут адкрылася чыгуначная станцыя, пры якой зьявілася селішча. Станам на 1888 у Рудзенску было 14 двароў.

Паводле вынікаў перапісу (1897) у Цітвянскай воласьці існавалі вёска Рудзенск (37 двароў і 167 жыхароў, зь якіх 82 мужчыны і 85 жанчын), фальварак Рудзенск (8 двароў, 67 жыхароў, зь іх 33 мужчыны і 34 жанчыны), сядзіба Рудзенск (7 двароў, 40 жыхароў, у тым ліку 24 мужчыны і 16 жанчын) і станцыя Рудзенск (4 двары, 44 жыхары, зь іх 21 мужчына і 23 жанчыны)[1].

20 жніўня 1924 Рудзенск зрабіўся цэнтрам сельсавету Сьмілавіцкага, з 12 лютага 1935 — Пухавіцкага, з 6 ліпеня 1935 — Сьмілавіцкага раёну. З 12 лютага 1938 да 20 студзеня 1960 мястэчка было цэнтрам раёну. 27 верасьня 1938 Рудзенск атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 30 чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. З 20 студзеня 1960 Рудзенск уваходзіць у склад Пухавіцкага раёну.

Цягам 20072009 жыхары мястэчка праводзілі грамадзкую кампанію супраць будовы заводу пэстыцыдаў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Рудзенску працуюць сярэдняя і музычная школы, школа-інтэрнат, дашкольная ўстанова.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычныя паслугі надаюць местачковая лякарня і паліклініка.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць 3 бібліятэкі, дом культуры.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай, хімічнай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чыгуначная станцыя ў Рудзенску

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Чыгуначная станцыя (пач. ХХ ст.)

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Буйныя населеныя пункты Пухавiцкага раена (паводле перапiсу 1897 г.) // РГИА. Ф. 1290. Воп. 11. Спр. 1306.
  2. ^ Анатоль Валахановіч. Рудзенск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 126.
  3. ^ Руденск // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Рудзенсксховішча мультымэдыйных матэрыялаў