Бярэзань

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бярэзань
Сядзіба Патоцкіх (рэканструкцыя)
Сядзіба Патоцкіх (рэканструкцыя)
Coat of Arms of Biarezań.png Flag of Bierazań.png
Герб Бярэзані Сьцяг Бярэзані
Першыя згадкі: 1501
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Бярэзінскі
Насельніцтва: 11 907 чал. (2014)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1715
Паштовы індэкс: 223310
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°50′ пн. ш. 28°59′ у. д. / 53.833° пн. ш. 28.983° у. д. / 53.833; 28.983Каардынаты: 53°50′ пн. ш. 28°59′ у. д. / 53.833° пн. ш. 28.983° у. д. / 53.833; 28.983
Бярэзань на мапе Беларусі ±
Бярэзань
Бярэзань
Бярэзань
Бярэзань
Бярэзань
Бярэзань
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бярэ́зань — места ў Беларусі, на рацэ Бярэзіна. Адміністрацыйны цэнтар Бярэзінскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 11 907 чал.[1] (2009). Знаходзіцца за 101 км ад Менску, на аўтамабільнай дарозе Менск — Магілёў. Рачная прыстань.

Бярэзань Любашанская — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім «Бярэзань» утварыўся ад назвы ракі Бярэзіна[2]. Цяперашняе афіцыйнае найменьне «Беразіно» зьяўляецца перакручваньнем традыцыйнай назвы, відаць, на манер расейскай вёскі Барадзіно (Маскоўская вобласьць), таксама вядомай падзеямі вайны 1812 году[3]. Доктар філялягічных навук, прафэсар Ф. Янкоўскі паказвае на тое, што мясцовыя жыхары здаўна звалі паселішча няйнакш як Бярэзань[4]. Таксама сустракаецца варыянт «Беразынь»[5] (Карусь Каганец).

У ранейшыя часы, каб пазьбегнуць блытаніны з аднайменным мястэчкам у Харэцкай воласьці (Бярэзань Горная), мела назву Бярэзань Любашанская, Бярэзань Ігуменская[6] або Бярэзань Дольная.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Бярэзань як мястэчка Любашанскага староства Віленскага ваяводзтва датуецца 7 чэрвеня 1501. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясьціна ўвайшла ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва[7].

У сяр. XVI ст. Бярэзань знаходзілася ў валоданьні Сапегаў. Адзін з прадстаўнікоў роду Казімер Леў Сапега, на той час маршалак дворны, 24 верасьня 1641 заснаваў тут драўляны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (будаваньне вялося да 1644)[8]. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667) у 1655 мястэчка на пэўны час трапіла пад маскоўскую акупацыю.

У 1668 кароль і вялікі князь Ян Казімер надаў Бярэзані прывілей на штотыднёвы торг і рэгулярныя кірмашы. З 1671 мясьцінай валодалі Тышкевічы. У Вялікую Паўночную вайну (17001721) 1617 ліпеня 1708 каля мястэчка праз раку Бярэзіна перапраўляўся з сваімі войскамі кароль Швэцыі Карл XII.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Бярэзань апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ігуменскім павеце. Мясьціна перайшла да Патоцкіх. У вайну 1812 году Бярэзань і яе ваколіцы сталі арэнай баявых дзеяньняў.

У 1-й пал. XIX ст. у мястэчку дзейнічала суконная мануфактура. На 1858 тут было 459 будынкаў, на 1892 працавалі бровар, канатная фабрыка, млын. Купцы зь Бярэзані гандлявалі дрэвам, пянькой, прадуктамі з смалы. Паводле зьвестак перапісу (1897) — існавалі народная вучэльня, школа, аптэка, паштова-тэлеграфная кантора. У лютым — сьнежні 1918 мястэчка займалі нямецкія войскі, з жніўня да ліпеня 1920 — польскія.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Ўстаўной граматай Бярэзань абвяшчадася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, а з 1919 яна ўвайшла ў склад БССР. 17 ліпеня 1924 мястэчка стала цэнтрам раёну (з 25 сьнежня 1962 да 6 студзеня 1965 у Чэрвеньскім раёне) Барысаўскай, з 9 чэрвеня 1927 — Менскай акругі. Ад студзеня 1938 Бярэзань уваходзіла ў склад Магілёўскай, з 20 верасьня 1944 — Менскай вобласьці. 27 верасьня 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 3 ліпеня 1941 да 3 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

7 сакавіка 1968 Бярэзань атрымала статус места. 22 лістапада 2007 адбылося зацьверджаньне мескіх гербу і сьцяга.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Бярэзані працуюць 3 сярэднія і музычная школы.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычныя паслугі надае меская лякарня.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць дом культуры, кінатэатар, 2 бібліятэкі.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай, паліўнай, лёгкай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брукаванка да сядзібы Патоцкіх

Спыніцца можна ў гасьцініцы «Беразіно»[13].

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вінакурня (ХІХ)
  • Могілкі юдэйскія
  • Сядзіба Патоцкіх (XIX ст.)
  • Царква Праабражэньня Гасподняга (1805)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1802)
  • Сынагога (ХІХ ст.)
  • Царква (ХІХ ст.)

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2014 года и среднегодовая численность населения за 2013 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 26.
  3. ^ Вольга Іскрык, Зьміцер Саўка. (16.01.2011) Сапраўдныя назвы беларускіх гарадоў. Белсат ТВПраверана 9 чэрвеня 2011 г.
  4. ^ Скарачэнні геаграфічных назваў (вёсак, мястэчкаў і г. д.) // Янкоўскі Ф. Беларуская фразеалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне / Рэдактары М. Яўневіч, А. Баханькоў. — Мн.: «Вышэйш. школа», 1968.
  5. ^ Каганец К. Творы / Уклад., прадм. і камент. С. Александровіча. — Мн.: Маст. літ., 1979. — С. 260. — 264 с. — 5000 ас.
  6. ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich(пол.). Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 144.
  7. ^ Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 312.
  8. ^ Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 313.
  9. ^ Насевіч В. Беразіно // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 16.
  10. ^ а б Насевіч В. Беразіно // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 17.
  11. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  12. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. С. 105.
  13. ^ Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Бярэзаньсховішча мультымэдыйных матэрыялаў