Старыя Дарогі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Старыя Дарогі
Старая чыгуначная вежа і царква
Старая чыгуначная вежа і царква
BIA Stare Drogi COA.svg Flag of Staryja Darohi.svg
Герб Старых Дарогаў Сьцяг Старых Дарогаў
Першыя згадкі: 1524
Горад з: 1938
Былая назва: Дарогі
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Старадароскі
Насельніцтва: 11 036 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1792
Паштовы індэкс: 222910
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°2′22″ пн. ш. 28°15′54″ у. д. / 53.03944° пн. ш. 28.265° у. д. / 53.03944; 28.265Каардынаты: 53°2′22″ пн. ш. 28°15′54″ у. д. / 53.03944° пн. ш. 28.265° у. д. / 53.03944; 28.265
Старыя Дарогі на мапе Беларусі ±
Старыя Дарогі
Старыя Дарогі
Старыя Дарогі
Старыя Дарогі
Старыя Дарогі
Старыя Дарогі
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Стары́я Даро́гі — места ў Беларусі, на рацэ Салянка. Адміністрацыйны цэнтар Старадароскага раёну Менскай вобласьці. Плошча 6,36 км². Насельніцтва 11 036 чал.[1] (2009). Знаходзяцца за 148 км на паўднёвы ўсход ад Менску; на аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Слуцак. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Асіповічы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўспамін пра сяло Дарогі ў складзе Глускай воласьці Слуцкага княства датуецца 1524 годам[2]. У розныя часы мясьціна знаходзілася ў валоданьні Гальшанскіх, Хадкевічаў, Алелькавічаў.

Пад 1582 Дарогі згадваюцца як мястэчка на Слуцка-Бабруйскім гасьцінцы. У 1612 мясьціна перайшла да Радзівілаў. У сяр. XVII ст. Дарогі зрабіліся цэнтрам воласьці. Станам на 1647 у мястэчку было 95 дамоў. У Трынаццацігадовую вайну (16541667) Дарогі значна пацярпелі ад маскоўскіх захопнікаў. На 1668 тут засталося 34 двары, 3 вуліцы, сядзібы з жылымі і гаспадарчымі пабудовамі.

У кан. XVII ст. за 6 км на ўсход зьявілася яшчэ адно паселішча Дарогі і мястэчка пачалі зваць Старыя Дарогі. Цягам 16951744 мясьціна знаходзілася ў ліку Нойбурскіх маёнткаў. У 1791 мястэчка увайшо ў склад Случарэцкага павету[2].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Старыя Дарогі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. Статус паселішча панізілі да вёскі, якая з 1828 знаходзілася ў валоданьні Вітгенштэйнаў. У 1846 Старыя Дарогі перайшлі ў дзяржаўны скарб. Станам на 1886 тут было 40 двароў, паштовая станцыя. У 1896 за 2 км на захад ад вёскі збудавалі станцыю на вузкакалейнай чыгунцы мясцовага значэньня Асіповічы — Старыя Дарогі, якую ў 1915 падоўжылі да Слуцку. Чыгункай на Асіповічы вывозілі лесаматэрыялы. Вакол новай станцыі паступова сфармавалася новае паселішча, якое дала пачатак сучаснаму месту. У 1897 у Старых Дарогах працавалі лесапільны і фанэрны заводы. У 1914 тут адкрылася народная вучэльня.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 Старыя Дарогі займалі нямецкія войскі. З 20 жніўня 1919 да ліпеня 1920 вёску кантралявалі польскія войскі. У 1921 Старыя Дарогі зрабіліся цэнтрам Новадароскай воласьці, 17 ліпеня 1924 — Старадароскага раёну Слуцкай акругі (25 сьнежня 196230 ліпеня 1966 уваходзілі ў склад Слуцкага раёну). З 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 вёска знаходзілася ў Бабруйскай акрузе. 3 ліпеня 1925 Старыя Дарогі зноў атрымалі статус мястэчка. Станам на 1933 тут працавалі электрастанцыя, лесапільня «Пралетары» і цагельня. 20 лютага 1938 Старыя Дарогі ўвайшлі ў склад Менскай вобласьці, а 27 верасьня таго ж году атрымалі статус места. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

28 красавіка 1996 Старыя Дарогі атрымалі мескі герб. 10 ліпеня 2001 у месьце адкрыўся Палац культуры. 24 лістапада 2007 на тэрыторыі прыватнага музэю адбылося ўрачыстае адрыцьцё першага ў Беларусі помніка ўдзельнікам Слуцкага збройнага чыну[3].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Капылі працуюць 4 сярэднія, спартовая школы, школа мастацтваў, дзіцячы дом, 6 дашкольных установаў.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычныя паслугі надаюць мескія лякарня і паліклініка.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, народны драматычны тэатар.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай прамысловасьці.

Апроч таго, працуюць хлебазавод, пладова-агароднінны і мэханічны заводы, цэх безалкагольных напояў, швацкая фабрыка, лясная гаспадарка, будаўнічыя арганізацыі.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць прыватны музэй Анатоля Белага і Старадароскі мастацкі музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Старыя Дарогі»[7].

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Воданапорная вежа (пач XX ст.)
  • Лядоўня (2-я пал. ХІХ)
  • Могілкі габрэйскія
  • Паштовая станцыя (2-я пал. ХІХ ст.)
  • Чыгуначная гаспадарчая пабудова (пач. XX ст.)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1920-я ў Старых Дарогах існавалі царква, касьцёл, сынагога і некалькі малітоўных дамоў[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ а б Вячаслаў Насевіч. Старыя Дарогі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 630.
  3. ^ Таццяна Гусева. Угодкі Слуцкага збройнага чына святкавалі паасобку // «Салідарнасць», 26 лістапада 2007.
  4. ^ Старыя Дарогі // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  5. ^ Старые Дороги // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  6. ^ Алена Калешка, Вячаслаў Насевіч. Старыя Дарогі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 413.
  7. ^ Старые Дороги // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
  8. ^ Іна Соркіна. Праблемы мястэчак Беларусі на старонках часопіса «Наш Край» (другая палова 1920-х гадоў) // Гістарычны Альманах. Том 10, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Старыя Дарогісховішча мультымэдыйных матэрыялаў