Любань

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Любань
Coat of Arms of Lubań, Belarus.png
Герб Любані
Першыя згадкі: 1566
Горад з: 1968
Вобласьць: Менская
Раён: Любанскі
Насельніцтва: 11 114[1] (2015)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1794
Паштовы індэкс: 222451
Геаграфічныя каардынаты: 52°46′55″ пн. ш. 28°03′09″ у. д. / 52.78194° пн. ш. 28.0525° у. д. / 52.78194; 28.0525Каардынаты: 52°46′55″ пн. ш. 28°03′09″ у. д. / 52.78194° пн. ш. 28.0525° у. д. / 52.78194; 28.0525
Любань на мапе Беларусі
Любань
Любань
Любань
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Лю́бань — места ў Беларусі, на рацэ Арэса. Адміністрацыйны цэнтар Любанскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 11,7 тыс. чал. (2006). Знаходзіцца за 152 км на поўдзень ад Менску, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Ўрэчча (лінія Баранавічы — Асіповічы); аўтамабільныя дарогі на Глуск, Жыткавічы, Вызну, Салігорск і Слуцак.

Любань — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны (частка Наваградчыны).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Любань як мястэчка Ярэміцкай воласьці Наваградзкага ваяводзтва датуецца 1566 годам. Мясьціна ўваходзіла ў склад Слуцкага княства і знаходзілася ў валоданьні Алелькавічаў.

У 1560-я ў Любані было 35 двароў[2]. У 1582 сыны князя слуцкага Юрыя Алелькавіча падзялілі паміж сабою ўладаньні, што засталіся ім у спадчыну ад бацькі. Частка земляў і маёмасьці, у тым ліку Любань, трапіла да малодшага Алелькі — Аляксандра[3]. У 15891621 Любань знаходзілася ў часовым валоданьні слуцкіх купцоў Тышэвічаў, якія трымалі мястэчка ў закладзе за грошы, пазычаныя ў іх князем. У 1617[2] мясьціна адыйшла да мужа памерлай Соф’і Алелькаўны Януша Радзівіла.

Вуліца Рачная

На 1648 у Любані быў 81 двор, паводле іншых зьвестак на сяр. XVII ст. — 161 двор[2]. 28 лістапада 1661 князь Багуслаў Радзівіл выдаў статут, які рэгуляваў павіннасьці любанцаў. Мяшчане мусілі плаціць чынш, выконваць работы з аднаўленьня гацяў і плацінаў, будаваць масты. Жыхары мястэчка вызваляліся ад работаў на карысьць князя. Б. Радзівіл зацьвердзіў самакіраваньне Любані на чале з бургамістрам, даў мяшчанам права апэляцыі да старосты Слуцкага княства. Магнацкая адміністрацыя ня мела права караць мяшчанаў — біць розгамі, кулакамі і інш. На 1682 — 100 двароў. У 1791 мястэчка ўвайшло ў склад новаўтворанага Случарэцкага павету.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліца Шырокая

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Любань апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Бабруйскім павеце Менскай губэрні. У гэты час у мястэчку дзейнічала царква, працавалі 2 млыны і карчма. 4 верасьня 1794 каля мястэчка адбылася бітва паміж 2-тысячным аддзелам паўстаўнцаў пад камандаю Стафана Грабоўскага і расейскімі карнікамі. У 1808 Любань увайшла ў склад Забалацкай воласьці. У гэты час тут было 76 дымоў. У 1839 адкрылася царкоўнапрыходзкая школа. На 1846 — 90 двароў, працавалі вадзяны млын і карчма, на 1867 — 133 двары, дзейнічалі царква і 2 юдэйскія малітоўныя дамы.

На 1884 у Любані было 136 двароў. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 157 двароў, дзейнічалі царква і сынагога, працавалі царкоўнапрыходзкая і 2 юдэйскія малітоўныя школы, заезны двор, 6 крамаў і крупадзёрка. Побач зь мястэчкам існавала аднайменная сяло, дзе было 108 двароў, хлебазапасны магазын, карчма. У 1907 у Любані адкрылася народная вучэльня. На 1909 — 339 двароў, працавала паштова-тэлеграфная кантора.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Любань абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У кастрычніку — лістападзе 1920 каля Любані праходзіла разьмежаваньне паміж бальшавікамі і польскім войскам. 26 траўня 1922 мястэчка ўвашло ў склад Слуцкага павету БССР. На 1923 тут было 232 двары, на 1924 — 351. 17 ліпеня 1924 Любань стала цэнтрам раёну. У гэты час працавалі сельсагаспадарчае і спажывецкае таварыствы, рыбаарцель, шавецкая і кравецкая майстэрні, хлебапякарня. 27 верасьня 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 28 ліпеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1966 на поўнач ад Любані, на рацэ Арэса збудавалі вялікае вадасховішча. 7 сакавіка 1968 паселішча атрымала статус места. У красавіку 2009 мясцовыя ўлады разбурылі старадаўнюю драўляную сынагогу, не зважаючы на пратэсты грамадзкасьці[4].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Любані працуюць 3 сярэднія, музычная і дзіцяча-юнацкая спартовая школы, 7 дашкольных установаў.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычнае абслугоўваньне ажыцьцяўляюць лякарня і паліклініка.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Любані дзейнічаюць касьцёл Маці Божай Фацімскай і царква Праабражэньня Гасподняга.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Інтэрнацыянальная вуліца Паддубская вуліца
Леніна вуліца Новажыдоўская вуліца
Тальская вуліца
Першамайская вуліца Надрэчная вуліца
Савецкая вуліца Шырокая вуліца[14]

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці. Рыбакамбінат «Любань».

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічае Любанскі музэй народнай славы. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Любань»[15].

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дом сьвятара (пач. ХХ ст.)
  • Могілкі юдэйскія
  • Сынагога (цяпер музычная школа)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сынагога (ХІХ ст.)

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа».
  2. ^ а б в Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 225.
  3. ^ Памяць: гіст.-дакум. хроніка Любанскага раёна. / Рэд.-уклад. В. Р. Феранц; Рэдкал.: В. А. Сойка , Н. М. Сіняк і інш. — Мінск: Ураджай, 1996. — 439 с.: іл.
  4. ^ Абакунчык Г. Любань: разбураная драўляная сынагога, ідзе змаганьне за другую // «Радыё Свабода», 13 траўня 2009.
  5. ^ Памяць: гіст.-дакум. хроніка Любанскага раёна. / Рэд.-уклад. В. Р. Феранц; Рэдкал.: В. А. Сойка , Н. М. Сіняк і інш. — Мінск: Ураджай, 1996. — 439 с.: іл.
  6. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 3. Мінская вобласць / [В. В. Віталёва і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі] — Мн.: БелЭн, 2012. С. 156.
  7. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 3. Мінская вобласць / [В. В. Віталёва і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі] — Мн.: БелЭн, 2012. С. 157.
  8. ^ Jelski A. Lubań // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich(пол.). Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 373
  9. ^ Удальцоў В. Любань // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 410.
  10. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 3. Мінская вобласць / [В. В. Віталёва і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі] — Мн.: БелЭн, 2012. С. 157.
  11. ^ Удальцоў В. Любань // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 409.
  12. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1999. С. 393.
  13. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 3. Мінская вобласць / [В. В. Віталёва і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі] — Мн.: БелЭн, 2012. С. 155.
  14. ^ Горад Любань (гістарычная даведка). ЛюбаншчынаПраверана 2 верасьня 2012 г.
  15. ^ Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Любаньсховішча мультымэдыйных матэрыялаў