Мядзельскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Мядзельскі раён
Flag of Miadzieł and Miadzieł district, Belarus.png
Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Мядзел
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Насельніцтва (2009) 29 599[1]
Шчыльнасьць 15,9 чал./км²
Плошча 1968,45 км²
Месцазнаходжаньне Мядзельскага раёну
Мядзельскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-17-97
Паштовыя індэксы 222 3хх, 222 4хх, 222 5хх
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Мя́дзельскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1968 км². Насельніцтва — 29 599[1] чалавек (2009). Адміністрацыйны цэнтар — места Мядзел.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утвораны 15 студзеня 1940 году. З 20 студзеня 1960 году — у складзе Менскай вобласьці.

Геаграфічнае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьмяшчаецца на паўночным захадзе Менскай вобласьці. Мяжуе з Пастаўскім і Докщыцкім раёнамі Віцебскай вобласьці, Астравецкім і Смаргонскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці, Вялейcкім paёнам Менскай вобласьці.

Працягласьць тэрыторыі раёну з захаду на ўсход — 75 км, з поўначы на поўдзень — 43 км.

Рэльеф і карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паверхня раёну раўнінна-ўзгорыстая з агульным нахілам з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Раён разьмяшчаецца ў межах Нарачана-Вялейскай нізіны, паўночная частка больш узгорыстая, разьмешчаная на Сьвянцянскіх градах. 23% тэрыторыі раёну знаходзяцца на вышыні 160—180 м, 67% — на вышыні 180—200 м, 10% — вышэй за 200 ­м. Абсалютная вышыня Сьвянцянскіх градаў на тэрыторыі раёну складае 233,9 м (на захад ад вёскі Ляшчынск). Найніжэйшая адзнака — урэз ракі Вузьлянка — 163 м.

Найбольш значную ролю ў фармаваньні рэльефу Паазер’я і ў тым ліку Мядзельшчыны адыграў паазерскі ледавік. Мяжа ледавіка праходзіла па лініі ГорадняВільняСьвірМядзелЛепельВорша і далей на ўсход. Пасьля сыходу ледавіка засталася вялікая колькасьць узгоркаў, узвышшаў, доўгіх градаў.

У Мядзельскім раёне існуюць радовішчы торфу (вядомыя 22 радовішчы), пяскова-жвіровага матэрыялу (вядомыя 5 радовішчаў), будаўнічых пяскоў (3 радовішчы), гліны і суглінкаў (7 радовішчаў), сапрапэлю (16 радовішчаў). Таксама на тэрыторыі раёну знаходзіцца Нарачанская мінэральная крыніца.

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У раёне налічваецца 51 возера, якія займаюць 7,48% усёй плошчы (14 699 га) і захаваліся ў паніжэньнях рэльефу. Азёры ўтварыліся ў час заканчэньня ледавіковага пэрыяду і пачатку галацэну. Апоўні раз гэта адбывалася 10,3 тысячы гадоў таму. Найвялікшыя азёpы — Нарач, Мястра, Мядзел, Сьвір, Баторына. Возера Нарач самае вялікае на Беларусі, яго плошча складае 79,6 км, даўжыня — 12,8 км, шырыня — 9,8 км. Рэкі раёну належаць да Вілейскага гідралягічнага раёну. Найбольшыя рэкі — Страча, Нарачанка (выцякае з возера Нарач), Вузьлянка, Сэрвач і Азяродка (басэйн Нёману). 3 возера Мядзел выцякае р. Мядзёлка (басэйн 3аходняй Дзьвіны).

Клімат і расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат — умерана кантынэнтальны. Па клімаце паўночная частка Мядзельскага раёну адносіцца да Ашмянска-Менска-Сьвянцянскага агракліматычнага раёну, а паўднёвая — да Нарачана-Вілейскага. На тэрыторыі раёну пэрыяд зь сярэднесуткавай тэмпэратурай вышэйшай за 0 °C доўжыцца 239 сутак, вэгетацыйны пэрыяд — 186 сутак, а працягласьць безмарознага пэрыяду складае 129 сутак. У сярэднім, першыя замаразкі ў паветны назіраюцца 21 верасьня, а апошнія — 14 траўня. Сярэднегадавая тэмпэратура +5,1 °C, сярэднямесячная тэмпэратура студзеня складае ад —0,6 да — 13,5 °C, ліпеня — ад 13,5 да 20 °C. Ападкаў выпадае 660 мм за год. У засушлівыя гады ападкаў выпадае ня больш за 450 мм.

Траціна тэрыторыі раёну занятая лесам, найвялікшыя лясныя мacівы знаходзяцца на паўднёвым усходзе і паўночным захадзе. 3емлі сельскагаспадарчага карыстаньня складаюць каля 37,2% плошчы зямель раёну (ворныя землі — 20,6%, сенажаці і пашы — 16,33%). У раёне знаходзяцца ляндшафтны заказьнік «Блакітныя азёры», гідралягічны заказьнік «Чарэмшыцы», азёрны «Нарач».

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сельскагаспадарчая спэцыялізацыя раёну: мяса-малочная жывёлагадоўля, збожжавыя культуры, бульба. Працуюць прадпрыемствы харчовай і лёгкай прамысловасьці. У вёсцы Выгалавічы знаходзілась птушкафабрыка.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка Маладэчна — Полацак, аўтамабільныя дарогі Вільня — Полацак, Нарач — Менск.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Краявід у Мядзельскім раёне

Асаблівасьць раёну — курортная зона вакол возера Нарач. Плошча курортнай зоны складае каля 60 тыс. га. Прыродзе курорта ўласьціва рэдкае спалучэньне розных лекавых фактараў. 3а год на тэрыторыі раёна адпачывае каля 100 тыс. чалавек. Тут разьмешчаны рэспубліканскі дзіцячы лягер «3убраня», санаторыі «Баравое», «Сосны», «Белая Русь», «Нарач», «Прыазёрны», «Будаўнік», дамы адпачынку «Рудакова», «Журавінка», «Нарачанка», «Нарачанскі бераг», «Нарач», «Спадарожнік». У раёне знаходзяцца ляндшафтны заказьнік «Блакітныя азёры», гідралягічны заказьнік «Чарэмшыцы», азёрны «Нарач».

Выдаецца раённая газэта «Нарачанская зара». Працуе Мядзельскі раённы музэй народнай славы.

Захаваліся помнікі архітэктуры: касьцёл Ушэсьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Будслаў, комплекс кляштару кармелітаў у в. Засьвір, Сьвята-Траецкая царква (каля 1772) у в. Княгінін, касьцёл Ушэсьця Найсвяцейшай Панны Марыі (канец XIX ст.) у в. Канстантынаў, Сьвята-Траецкая царква і касьцёл з кляштарам трынітарыяў у м-ку Крывічы, касьцёл сьвятога Андрэя Баболі і Сьвята-Ільінская царква ў м-ку Кабыльнік (Нарач), Сьвята-Траецкая царква (1925) у в. Некасецк, Сьвята-Аляксандра-Неўская царква (канец XIX ст.) у в. Слабада, касьцёл сьвятога Мікалая і Сьвята-Крыжаўзьнясенская царква (пачатак XX ст.) у м-ку Сьвір, Сьвята-Мікалаеўская царква ў в. Старыя Габы, Сьвята-Усьпенская царква (1827) у в. Вузла, касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Шэметава, 11 сядзібаў XIX ст. — пачатку XX ст. (в. Олышава, Будслаў, Ілава, Крывічы, Лушчыкі, Кабыльнік, Шэметава і інш.).

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мядзельшчына — радзіма беларускіх паэтаў Адама Гурыновіча (1869—1894; былы фальварак Кавалі) і Максіма Танка (1912—1995; в. Пількаўшчына), беларускага грамадзкага дзеяча, пісьменьніка Яна Ходзькі (1777—1851), геадэзіста і тапографа Ігната Ходзькі (1800—1881), беларускага паэта, фалькларыста Аляксандра Ходзькі (1804—1891), паэта, перакладчыка, палітычнага дзеяча М. Ходзькі (1808—1879; м-ка Крывічы), кампазітара, арганіста, пэдагога І. Глінскага (1853—1898; в. Будслаў), дзяячкі беларускага культурнага руху Паўліны Мядзёлкі (1893—1974; в. Будслаў).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльна падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мядельский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мядзельскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў