Капыльскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Капыльскі раён
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Капыль
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Старшыня райвыканкаму Анатоль Жданеня
Насельніцтва (2015) 29 062[1]
Шчыльнасьць 18,1 чал./км²
Плошча 1607,66[2] км²
Месцазнаходжаньне Капыльскага раёну
Капыльскі раён на мапе
Тэлефонны код +375-17-19
Паштовыя індэксы 223 9хх
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Капы́льскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,6 тыс. км². Насельніцтва — 29 062[1] чалавекі (2015). Адміністрацыйны цэнтар — места Капыль.

Геаграфічнае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мяжуе з Салігорскім, Слуцкім, Стаўпецкім, Нясьвіскім, Узьдзенскім і Клецкім раёнамі Менскай вобласьці.

Рэльеф і карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэльеф раёну пераважна раўнінны. З захаду на ўсход яго перасякае Капыльская града. Пераважаюць вышыні 160—200 м, максымальная 243 м (каля в. Нізкавічы).

Сярод карысных выкапняў Капыльскага раёну пераважае торф, агульным запасам 26 млн т. Радовішча крэйды «Загуменьне» запасам 218 тыс. т. Ёсьць таксама радовішчы жвіру і пяску з агульным запасам 25 млн м³.

Клімат і расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,3 °С, ліпеня 17,8 °С. Ападкаў 611 мм Вэгетацыйны пэрыяд — 192 дні.

Лясы займаюць 19% тэрыторыі (хваёвыя, яловыя, бярозавыя).

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па тэрыторыі раёну цячэ 28 малых рэчак і праходзіць рыбапрапускны канал. На поўначы цячэ рака Нёман, але яе працягласьць у межах раёну невялікая — каля 4 км. На рацэ Морач разьмяшчаецца Чырвонаслабадзкое вадасховішча.

Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малочна-мясная жывёлагадоўля, сьвінагадоўля. Пасевы зерневых і кармавых культураў, цукровага бураку, бульбы. Прадпрыемствы харчовай, паліўнай прамысловасьці, па вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў.

Тэрыторыю раёну перасякаюць чыгунка Баранавічы — Асіповічы, аўтамабільныя дарогі Бабруйск — Слуцак — Берасьце, Асіповічы — Баранавічы.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 год — 32 818[3] чалавек (перапіс)
  • 2015 год — 29 062[1] чалавекі

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Захаваліся помнікі архітэктуры й садова-паркавага мастацтва: парк у в. Бабоўня, Сьвята-Прачысьценская царква (2-я палова XIX ст.) у в. Васільчыцы, царква (2-я палова XIX ст.) у в. Карачаўшчына, Сьвята-Ўзьнясенская царква (2-я палова XIX ст.) у в. Кіявічы, царква (сярэдзіна XIX ст.) у в. Комсічы, Сьвята-Георгіеўская царква (пачатак XX ст.) у в. Лешня; касьцёл (XIX ст.) у в. Савічы, царква (2-я палова XIX ст.) у в. Семежаў, капліца ў в. Цімкавічы, Сьвята-Траецкая царква ў в. Цялядавічы, сядзіба (XIX ст.) і Касьцёл у Гонар Зьняцьця з Крыжа Збавіцеля ў в. Грозаў, сядзібы (XVIII ст. — XIX ст.) у вёсках Вялікая Раеўка, Гразавок, Дунаева, Лугавая, Сунаі і інш.; сыраварня (ХІХ ст.) у в. Чырвоная Дуброва.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдаецца газэта «Слава працы». Вёска Семежаў вядомая сьвяткаваньнем Цары Каляды, уключаным у Сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКО. Сыстэма адукацыі складаецца з 48 установаў адукацыі, 67 установаў культуры, 9 народных самадзейных калектываў, узорны самадзейны народны калектыў «Цары». 80 спартовых збудаваньняў. Працуе Копыльская дзіцяча-юнацкая спартовая школа[4], Дзіцяча-юнацкая спартовая школа АФП РК прафсаюзу работнікаў АПК. У Капылі ды ў Цімкавічах працуюць дзіцячыя школы мастацтваў (філіялы ў вёсках Слабада-Кучынка, Семежаў, Быстрыца, Канюхі, Старыца).

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска Думічы — радзіма дзяржаўнага дзеяча Беларусі Аляксандра Сташэўскага (18891838), в. Лугавая — беларускага пісьменьніка Васіля Сташэўскага (18951937), в. Слабада-Кучынка — беларускага пісьменьніка і крытыка Адама Бабарэкі (18991938), в. Быстрыца — дзяржаўнага дзеяча Беларусі Івана Варвашэні (19041957), в. Жабчава — беларускага пісьменьніка Кузьмы Чорнага (19001944), в. Пясковае — беларускіх паэтаў Анатоля Астрэйкі (19111978) і Адама Русака (19041987), в. Труханавічы — беларускага пісьменьніка Яна Скрыгана (19051992), в. Вуглы — беларускага паэта Аляксея Коршака (19201945), в. Канюхі — беларускага пісьменьніка Алеся Адамовіча (19271994).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Копыльский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
  • Памяць: Капыл. р-н : [Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Уклад. А.А.Марціновіч ; Рэдкал.: Ф.К.Абрамчык і інш. ; Маст. Э.Э.Жакевіч]. – Мн. : Бел. навука, 2001.
  • Варанцова, Таццяна Аляксандраўна. «Навекі постаць сваю захаваўшыя…» / Т. А. Варанцова ; ДУ «Капыльскі раённы краязнаўчы музей», Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь. — Мн. : Белсэнс, 2010. ISBN 978—985-6946-27-4.
  • Гонар і слава Капыльшчыны / Склад.: Н. У. Холад, Н. А. Гурло. — Капыль : Центр. раён б-ка, 2000. — 22 с.
  • Гонар і слава Капыльшчыны : Навук. дзеячы / Склад.: Н. У. Холад, Н. А. Гурло. — Капыль : Цэнтр. раён. б-ка, 2000. — 41 с.
  • Андрэй Лятчэня. Непаўторныя тканіны Капыльшчыны / Аддз. культуры Капыл. райвыканкама, Капыл. раён. каязн. музей ; Склад. А.Лятчэня. — Капыль : Слава працы, 2003. — 47 с ; 20 см.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Капыльскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў