Менскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Менскі раён
(Мінскі раён)
Coat of Arms of Miensk district.png
Flag of Miensk district.png
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Менск
Найбуйнейшыя гарады Заслаўе
Дата ўтварэньня 29 чэрвеня 1934
Старшыня райвыканкаму Пётар Ярмош
Насельніцтва (2009) 159 569[1]
Шчыльнасьць 85,7 чал./км²
Плошча 1902,66[2] км²
Месцазнаходжаньне Менскага раёну
Менскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-17
Паштовыя індэксы 223 0хх
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ме́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяная адзінка ў цэнтры Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1902,66 км². Насельніцтва — 159 569[1] чалавек (2009). Адміністрацыйны цэнтар — места Менск.

Геаграфічнае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мяжуе з Лагойскім, Смалявіцкім, Ігуменскім, Пухавіцкім, Узьдзенскім, Койданаўскім, Валожынскім, Маладэчанскім, Вялейскім раёнамі Менскай вобласьці.

Працягласьць з поўначы на поўдзень складае больш за 70 км, з захаду на ўсход — каля 61 км.

Рэльеф і карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большая частка раёну разьмяшчаецца на Менскім узвышшы, паўднёва-ўсходняя частка на Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Паверхня раёну прыпаднятая, 92% яе ляжыць на вышынях 180—250 м над узроўнем мора, максымальная вышыня — гара Лысая (342 м).

Ёсьць радовішчы мінэральнай вады, цагляная і агляпарытавая сыравіна, пяскова-жвіровы матэрыял і будаўнічы пясок.

Клімат і расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,9 °C, ліпеня 17,7 °C. Сярэдняя колькасьць ападкаў — 698 мм. Вэгетацыйны пэрыяд — 186 дзён.

На тэрыторыі раёну знаходзіцца Прылуцкі лясны заказьнік.

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольшыя рэкі раёну — Пціч і Сьвіслач. Славутасьцю зьяўляюцца вадасховішчы Заслаўскае (Менскае мора), Крыніца, Дразды, Вяча, Воўкавічы, Крылова, Цьнянскае. Праз раён праходзіць частка Вялейска-Менскай і Сіганскай воднай сыстэмы.

Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малочна-мясная жывёлагадоўля, птушкагадоўля. Вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, бульбу, гародніну. Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў, мэблевай, машынабудаўнічай прамысловасьці.

Па тэрыторыі раёну праходзяць чыгункі Берасьце — Менск — Масква, Менск — Магілёў, Менск — Горадня. Найбуйнейшыя аўтадарогі Берасьце — Масква, Менск — Гомель, Менск — Віцебск, Менск — Мікашэвічы, Менск — Горадня, Менск — Нарач. Вакол Менску — Менская кальцавая аўтамабільная дарога.

На 2010 г. 80 тыс. (47%) з 170 тыс. улічаных жыхароў раёну працавалі ў сталіцы[3].

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Захаваліся помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва: касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кальвінскі збор (Спаса-Праабражэнская царква) ў м. Заслаўе, палацава-паркавы ансамбль у в. Прылукі, касьцёл у в. Раўбічы, Сьвята-Петра-Паўлаўская царква ў в. Сеньніца, сядзіба у в. Анопаль, царква і капліца (ХІХ ст.) у в. Астрашыцкі Гарадок, касьцёл (2-я палова ХІХ ст.) і сядзіба у в. Сёмкаў Гарадок і іншыя.

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Меншчына — радзіма беларускіх пісьменьнікаў Язэпа Пушчы (19021964, в. Каралішчавічы), Хвядоса Шынклера (19031942, места Заслаўе), Івана Грамовіча (19181986, в. Закружка), в. Прылукі — беларускага мастака Зянона Паўлоўскага (19171977).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У раён уваходзяць места Заслаўе, мястэчка Мачулішчы, 368 сельскіх населеных пунктаў[4].

Паселішчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сельскія саветы: Астрашыцка-Гарадоцкі, Бараўлянскі, Гаранскі, Ждановіцкі, Калодзішчанскі, Крупіцкі, Лашанскі, Лугаваслабодзкі, Міханавіцкі, Навадворскі, Папярнянскі, Пятрышкаўскі, Рагаўскі, Самахвалавіцкі, Сеніцкі, Хацежынскі, Цнянскі, Шчомысьліцкі, Юзуфоўскі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.) з улікам зьменаў гарадской мяжы г.Менска, унесеных Указам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 2012 г. №141
  3. ^ Інга Міндалёва. Прысталічныя клопаты // Мясцовае самакіраваньне. — 14 кастрычніка 2010. — № 35 (229). — С. 1-2.
  4. ^ Рэспубліка Беларусь: Вобласці і раёны: Энцыкл. давед. / Аўт.-склад. Л.В. Календа. — Мн.: БелЭн, 2004. — 568 с.: іл. ISBN 985-11-0301-2 Старонка 498

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Минский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Менскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў