Стаўпецкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стаўпецкі раён

(Стаўбцоўскі раён)
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Стоўпцы
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Кіраўнік Дзяніс Калесень[d][1]
Насельніцтва (2018) 39 216[2]
Шчыльнасьць 21 чал./км²
Плошча 1881,96[3] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 177 м[4]
Месцазнаходжаньне Стаўпецкага раёну
Стаўпецкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-1717
Паштовыя індэксы 222 6хх, 222 7хх
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Стаўпе́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,9 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 39 216 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Стоўпцы.

Стаўпецкі раён

Геаграфічнае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мяжуе з Валожынскім, Койданаўскім, Узьдзенскім, Нясьвіскім, Капыльскім раёнамі Менскай вобласьці і Карэліцкім, Наваградзкім і Іўеўскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці.

Рэльеф і карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Значную частку раёну займае Стаўпецкая раўніна, якая на паўночным захадзе пераходзіць у Верхнянёманскую нізіну, на паўночным усходзе разьмяшчаецца частка Менскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 180—200 м, максымальная 340 м (гара Дубовая каля вёскі Вірлавічы).

Клімат і расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,4 °С, ліпеня 17,7 °С. Сярэдняя колькасьць ападкаў складае 635 мм. Вэгетацыйны пэрыяд — 190 дзён.

Лясы (44% тэрыторыі раёну) хваёвыя, яловыя, бярозавыя, чорнаалешнікавыя. На паўночным захадзе раёну частка Налібоцкай пушчы. Ляндшафтавы заказьнік дзяржаўнага значэньня «Налібоцкі» (частка).

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўная рака — Нёман з прытокамі Сулой і Вусай. Найбольшае возера — Кромань.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 42 007 чал.[5] (перапіс); 2016 год — 39 758 чал.[6]; 2017 год — 39 514 чал.[7]; 2018 год — 39 216 чал.[2]

Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі і вырошчваньні буракоў. Вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, бульбу. Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай, паліўнай, машынабудаўнічай прамысловасьці.

Па тэрыторыі раёну праходзяць чыгунка і аўтамабільная дарога МенскБерасьце, аўтадарога ВаложынСтоўпцы, газаправоды Таржок (Расея) — МенскІвацэвічы з адгалінаваньнямі на Стоўпцы, Новы і Стары Сьвержань, Ямал (Расея) — Заходняя Эўропа.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Захаваліся помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва: былая вуніяцкая Сьвята-Яна-Прадцечанская царква (XVIII ст.) у в. Гавязна, сядзібна-паркавы комплекс Брахоцкіх (XIX ст.) у в. Вялікі Двор, касьцёл Зьвеставаньня Паньне Марыі (1590) і каталіцкая капліца (XIX ст.) у в. Дзераўная, Сьвята-Георгіеўская царква (канец XIX ст. — пачатак XX ст.) у в. Залужжа, каталіцкая капліца (ХІХ ст.) у в. Куль, касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (пач. ХХ ст) у в. Налібакі, касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1588) і былая вуніяцкая Сьвята-Ўсьпенская царква (1590) і Сынагога (ХІХ ст.) у в. Новы Сьвержань, касьцёл Сьвятога Язэпа (пач. ХХ ст.) у в. Рубяжэвічы, Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква (1770) у в. Стары Сьвержань, Сядзібна-паркавы комплекс Ленскіх (XIX ст.) у в. Сула.

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска Мікалаеўшчына — радзіма беларускага дзяржаўнага дзеяча, навукоўцы, пісьменьніка Аляксандра Сянкевіча (1884—1938) і беларускага грамадзкага і палітычнага дзеяча, пісьменьніка, пэдагога Язэпа Лёсіка (1883—1940).

Язэп Фарботка (1893, м. Налібакі — 1956) — беларускі нацыянальны дзеяч, паэт, літаратуразнавец, перакладчык, фатограф, навуковец.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад раёну ўваходзяць 200 сельскіх населеных пунктаў. Адміністрацыйна падзяляецца на 11 сельсаветаў: Вішнявецкі, Дзераўнянскі, Заямнаўскі, Літвенскі, Мікалаеўшчынскі, Наваколасаўскі, Навасьвержанскі, Налібацкі, Рубяжэвіцкі, Старасьвержанскі, Шашкоўскі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://stolbtsy.gov.by/rukovodstv/rajonnyj-ispolnitelnyj-komitet/predsedatel
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
  4. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  5. ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Столбцовский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]