Гарадзея

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гарадзея
трансьліт. Haradzieja
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Герб Гарадзеі Сьцяг Гарадзеі
Першыя згадкі: 1530
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Нясьвіскі
Пасялковы савет: Гарадзейскі
Вышыня: 169 м н. у. м.
Насельніцтва: 3752 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1770
Паштовыя індэксы: 222610, 222611
СААТА: 6242557000
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°19′0″ пн. ш. 26°31′0″ у. д. / 53.31667° пн. ш. 26.51667° у. д. / 53.31667; 26.51667Каардынаты: 53°19′0″ пн. ш. 26°31′0″ у. д. / 53.31667° пн. ш. 26.51667° у. д. / 53.31667; 26.51667
Гарадзея на мапе Беларусі ±
Гарадзея
Гарадзея
Гарадзея
Гарадзея
Гарадзея
Гарадзея
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гарадзе́я[2] (таксама Гаро́дзяя[2]) — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Гарадзейцы. Уваходзіць у склад Гарадзейскага пасялковага савету і зьяўляецца цэнтрам Гарадзейскага сельсавету Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 3752 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 14 км на паўночны захад ад Нясьвіжу. Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Баранавічы, на аўтамабільнай дарозе Нясьвіж — Наваградак Р11.

Гарадзея — старажытная вёска на гістарычнай Меншчыне. Да нашага часу тут захавалася Спаская царква, помнік архітэктуры XIX ст., які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. Непадалёк ад сучаснага мястэчка, у Вялікім Двары захаваўся сядзібна-паркавы комплекс Брахоцкіх, помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Гарадзею (Гародзей) як маёнтак у Наваградзкім ваяводзтве, уладаньне Васіля і Льва Чыжоў, датуецца 1530 годам. У 1551 годзе Гарадзея перайшла ў валоданьне П. Ганусовіча, які ў 1555 годзе прадаў 3-ю частку маёнтку Б. Пратасовічу, а дзьве астатнія аддаў яму ў заставу. У 1571 годзе Б. Пратасовіч купіў увесь маёнтак, а ў 1575 годзе прадаў яго Радзівілам.

Пад 1726 годам Гарадзея ўпамінаецца як фальварак. У 1791 годзе каля вёскі Вялікай Гарадзеі (14 гаспадарак) збудавалі карчму, а ў 1795 годзе — яшчэ адну карчму каля вёскі Малой Гарадзеі (2 гаспадаркі).

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Гарадзея апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, з 1796 году ў Наваградзкім павеце. У ХІХ стагодзьдзі паселішча мела назву Горная Гарадзея. У 1852 годзе маёнтак перайшоў у валоданьне палкоўніка Брахоцкага. У 1861 годзе Гарадзея стала цэнтрам воласьці. Уладзіслаў Сыракомля наведаў яе ў часе сваіх «Вандровак» і назваў «сапраўдным аазісам у гэтым баку». У маёнтку вырабляліся галяндзкія сыры, якія прадаваліся ў Маскве і Санкт-Пецярбургу[3].

Паводле інвэнтару 1863 году ў фальварку Гарадзеі існавалі жылы дом, дом аканома (збудаваны ў 1795 годзе), саладоўня, склеп, птушнік, памяшканьні для жывелы, стайня, кузьня, млын; тут вырошчвалі садавіну і гародніну, выраблялі каўбасы[4]. З пабудовай Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі (1871 год) у Гарадзеі адкрылася чыгуначная станцыя. У 1876—1888 гадох на месцы цяперашняга мястэчка разьмяшчаліся маёнткі: Дольная Гарадзея (з 69 дзесяцінамі), спадчыннае ўладаньне А. В. Болтуць (з 1875 году), вадзяны і конныя млыны; Гарадзея (1353 дзесяціны зямлі), спадчына Э. А. Брахоцкай (з 1858 году), 3 карчмы, ветраны і вадзяны млыны; Гарадзея (235 дзесяціны зямлі), спадчына А. С. Марцінкевіча (з 1864 году) і фальварак Гарадзея, уладаньне Неслухоўскіх, вадзяны млын, гатэль для пасажыраў станцыі. Вёска Гарадзей (Гурна—Гарадзей) у 1886 годзе налічвала 48 двароў, тут існавалі валасная ўправа, крама, карчма[4]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, дзейнічаў малітоўны дом, працавалі 17 крамаў, цукровы і піўныя склады.

У Першую сусьветную вайну з 1915 году Гарадзея знаходзілася ў прыфрантавой паласе і звалася Замір’е.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарадзея абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР.

У лютым 1918 году Гарадзею занялі нямецкія войскі, у канцы 1919 году — бальшавікі, у жніўні 1919 году — польскія войскі, потым зноў бальшавікі, у кастрычніку 1920 году — зноў польскія войскі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Гарадзея апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Нясьвіскага павету і атрымала статус мястэчка.

У 1939 годзе Гарадзея ўвайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу, цэнтар сельскага і пасялковага саветаў у складзе Нясьвіскага раёну Баранавіцкай (з 8 студзеня 1954 году — Менскай) вобласьці[5][6]. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1870 год — 189 чал.; 1886 год — 352 чал. у вёсцы Гарадзеі; 1897 год — 719 чал. у пасёлку Гарадзеі, 730 чал. у сяле Горнай Гарадзеі, 194 чал. у вёсцы Дольнай Гарадзеі, 23 чал. на чыгуначнай станцыі Гарадзеі; маёнткі Гарадзея: 32 чал. у маёнтку Марцінкевіча, 61 чал. у маёнтку Сьвятаполк-Мірскага, 56 чал. у маёнтку Неслухоўскага, 12 чал. у маёнтку Болтуця, 7 чал. на млынах[4]
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 385 чал. у пасадзе Гарадзеі, 744 чал. у сяле Горнай Гарадзеі, 231 чал. у вёсцы Дольнай Гарадзеі; маёнткі Гарадзея: 14 чал. у маёнтку Вольскай, 22 чал. у маёнтку Сьвятаполк-Мірскага, 15 чал. у маёнтку Жаліхоўскай, 23 чал. у маёнтку Халавецкай[4]; 1921 год — 1120 чал. у мястэчку Гарадзеі, 820 чал. у вёсцы Горнай Гарадзеі, 309 чал. у вёсцы Дольнай Гарадзеі, 19 чал. у фальварку Гарадзеі[4]; 1940 год — 1719 чал. у мястэчку Гарадзеі, 1156 чал. у вёсцы Горнай Гарадзеі, 391 чал. у вёсцы Дольнай Гарадзеі[4]; 1969 год — 4,2 тыс. чал.; 1993 год — 5,3 тыс. чал.; 1996 год — 4,9 тыс. чал.[8]; 1999 год — 4,4 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 4447 чал.; 2006 год — 4,2 тыс. чал.[9]; 2007 год — 4,1 тыс. чал.; 2008 год — 4,1 тыс. чал.; 2009 год — 4099 чал.[10] (перапіс); 2016 год — 3802 чал.[11]; 2017 год — 3777 чал.[12]; 2018 год — 3752 чал.[1]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Гарадзеі працуюць 2 сярэднія і музычная школы, школа-інтэрнат для дзяцей з парушэньнем слыху, 2 дашкольныя ўстановы.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, кінатэатар.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Купецкая, Лістападаўская, Нясьвіская і Шашэйная вуліцы, Паштовы і Школьны завулкі[13].

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай (ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат») і лёгкай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква могілкавая (1869)
  • Царква Раства Багародзіцы (1896)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вера Касмовіч (нар. 1928) — удзельніца паваеннага антысавецкага падпольнага руху
  • Кастусь Маскалік (1918—2010) — беларускі грэцка-каталіцкі сьвятар
  • Аляксандар Надсан (Аляксандар Бочка; 1926—2015) — беларускі грэцка-каталіцкі сьвятар, Апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы, гісторык Царквы, вядомы дзяяч беларускай дыяспары ў сьвеце

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 353
  3. ^ Грыцкевіч А. Гарадзея // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 472.
  4. ^ а б в г д е Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Нясьвіжскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2001.
  5. ^ Городейский сельский Совет депутатов и исполнительный комитет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Городейский поселковый Совет депутатов и исполнительный комитет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Jelski A. Horodziej // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 152.
  8. ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 40.
  9. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  10. ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  11. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  13. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 27.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]