Любанскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Любанскі раён
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Любань
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Насельніцтва (2006) 38,7 тыс.
Шчыльнасьць 20,37 чал./км²
Плошча 1,9 тыс. км²
Месцазнаходжаньне Любанскага раёну
Любанскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +2
Тэлефонны код +375-17-94
Паштовыя індэксы 223 8хх
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Лю́банскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,9 тыс. км². Насельніцтва — 38,7 тыс. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Любань.

Геаграфічнае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мяжуе з Салігорскім, Старадароскім раёнамі Менскай вобласьці, а таксама з Акцябарскім, Глускім, Петрыкаўскім і Жыткавіцкім раёнамі Гомельскай вобласьці.

Рэльеф і карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паверхня раёну раўнінная. Паўночная частка разьмяшчаецца ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, паўднёвая — Прыпяцкага Палесься. Пераважаюць вышыні да 150 м, максымальная — 190 м (на поўнач ад вёскі Юшкавічы).

На тэрыторыі раёну знаходзяцца радовішчы лекавальных бузаў, гразяў, торфу, крэйды, гліны, жвіру, калійнай солі.

Клімат і расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,3 °C, ліпеня 18,2 °C. Ападкаў 597 мм Вэгетацыйны пэрыяд — 194 дні.

Пад лесам 33% тэрыторыі раёну (іглічныя, бярозавыя, чорнаалешнікавыя і інш.), на поўдні раёну знаходзяцца буйныя масівы лесу.

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рачная сетка Любанскага раёну належыць да басэйну Дняпра. У цэнтральнай частцы раёну з поўначы на поўдзень працякае рака Арэса — левы прыток Прыпяці. Ёсьць возера Вячора. У адпаведнасьці з плянам рэканструкцыі асушальнай сеткі Палесься ў верхняй частцы абалоны ракі Арэса створана Любанскае вадасховішча.

Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі, вырошчваньні бульбы. Пасевы зерневых і кармавых культураў, ільну і буракоў. Прадпрыемствы па вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў, харчовай, лясной, лёгкай прамысловасьці. Рыбная гаспадарка «Любань».

Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка Баранавічы — Асіповічы, аўтамабільныя дарогі, якія злучаюць Любань з Салігорскам, Слуцкам, Глускам, Урэччам і інш.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каля в. Загальле на месцы партызанскага аэрадрому створаны мэмарыяльны комплекс «Зыслаў».

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска Смольгава — радзіма беларскага і польскага паэта Ўладыслава Сыракомлі (18231862), вёска Шыпілавічы — беларускага этнографа і пісьменьніка Паўла Шпілеўскага (18231861).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Любанский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Любанскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў