Сароцкі сельсавет (Любанскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сароцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Сарачы
Дата ўтварэньня 28 лютага 1974
Насельніцтва
  • 2803 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Саро́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Сарачы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Створаны 20 жніўня 1924 году як Рэдкавіцкі сельсавет у складзе Любанскага раёну Слуцкай акругі БССР. Цэнтар — вёска Рэдкавічы. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Любанскім раёне Менскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 года — Бабруйскай вобласьці, з 8 студзеня 1954 году — Менскай вобласьці.

28 лютага 1974 году цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Сарачы, сельсавет перайменаваны ў Сароцкі[1].

28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты Аляксандраўка, Горбач, Запальле, Лісьцёнка, Новыя Юрковічы, Старыя Юрковічы, Сялец ліквідаванага Ляхаўскага сельсавету[2].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавета (8 населеных пунктаў) — 2862 чалавек[3], зь іх 97,5% — беларусы[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пастанова выканаўчага камітэту Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 28 лютага 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
  3. ^ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 году Архівавана 2 кастрычніка 2019.  (рас.)
  4. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 году  (рас.)