Вялейка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вялейка
У цэнтры места
У цэнтры места
Coat of Arms of Vilejka, Belarus.png Flag of Vialejka.png
Герб Вялейкі Сьцяг Вялейкі
Першыя згадкі: 1460
Горад з: 1795
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Вялейскі
Насельніцтва: 26 836 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1771
Паштовы індэкс: 222412, 222416, 222417
Паштовыя індэксы: 222412, 222416, 222417
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°29′ пн. ш. 26°55′ у. д. / 54.483° пн. ш. 26.917° у. д. / 54.483; 26.917Каардынаты: 54°29′ пн. ш. 26°55′ у. д. / 54.483° пн. ш. 26.917° у. д. / 54.483; 26.917
Вялейка на мапе Беларусі ±
Вялейка
Вялейка
Вялейка
Вялейка
Вялейка
Вялейка
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вяле́йка — места ў Беларусі, на рацэ Вяльля каля Вялейскага вадасховішча. Адміністрацыйны цэнтар Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 26 836[1] чал. (2009). Знаходзіцца за 103 км на паўночны захад ад Менску. Чыгуначная станцыя на лініі Маладэчна — Полацак. Вузел аўтамабільных дарог на Маладэчна, Смаргонь, Мядзел, Докшыцы, Плешчаніцы.

Вялейка, або Каралеўскі Куранец, — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім «Вялейка»[2] ўтварыўся ад назвы ракі Вяльлі (на думку географа В. Жучкевіча ад назвы невялікай рэчкі, прытока Вяльлі[3]), якая ў гістарычных крыніцах завецца Веля, Велья або Велея, то бок «вялікая». Індаэўрапейскі корань назвы адсылае да значэньня «заходні кірунак» і культу продкаў, а значыць зьвязвае і з культам бога Вялеса[4].

Па ўтварэньні Рэчы Паспалітай і павелічэньні ўплыву польскай мовы назвы ракі і мястэчка пачалі пісацца па-польску: Вілія, або Вілья, і Вілейка, што захавалася ў афіцыйным ужытку да нашага часу, як і ў выпадку зь Менскам (Мінскам). Такім чынам мястэчка і рака страцілі свой першасны сэнс, але набылі новы (Вілія — нібыта таму, што віляе). Тым часам мясцовыя жыхары дагэтуль ужываць традыцыйную гістарычную назву места Вялейка[4].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Вялейкі

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Вялейку як вялікакняскі маёнтак Каралеўскі Куранец датуецца 16 лістапада[5] 1460[6]. Пад 1464 упамінаецца дзяржаўца куранецкі Івашка (Ян) Кучук, маршалак гаспадарскі. У кан. XV ст. маёнтак перайшоў у вотчыну П. Мантыгірдавічу, а па ягонай сьмерці — да ўдавы Г. Гальшанскай. Зь сяр. XVI ст. Куранец знаходзіўся ў валоданьні Мікалая Радзівіла «Чорнага», у 15581566 — ува ўтрыманьні М. Нарушэвіча, з 1567 — у М. Сноўскага. У гэты час на тэрыторыі маёнтку ўтварылася аднайменнае мястэчка.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Куранец увайшоў у склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. З 1567 у мястэчку існавала царква. У 1588 маёнтак перайшоў да Льва Сапегі. На 1599 мястэчка было цэнтрам староства[7].

Герб Вялейскага павету з Пагоняй (1846, 1896)

У 1617 паселішча ўпершыню ўпамінаецца пад дзьвюма назвамі — Куранец і Вялейка. У 1635 кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза перадаў Вялейку ў валоданьне ваяводу смаленскаму А. Гасеўскаму. У 16671676 мястэчкам валодаў скарбовы пісар Я. Эйдзятовіч. У 1676 кароль і вялікі князь Ян Сабескі перадаў яго Пацам.

У 1702 староста вялейскі М. А. Пац зрабіў фундуш на карысьць царквы Сьвятога Спаса. У 1727 кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў мястэчку прывілей на штотыднёвыя таргі ў нядзелі і на 3 кірмашы ў год. На 1765 тут было 30 будынкаў[6]. У 1773 мястэчка перайшло ў валоданьне Ігната Куранецкага, да таго часу ў ім яшчэ не было ніводнай камяніцы[8]. На 1789 налічвалася 32 гаспадары-домаўладальнікі, 9 кутнікаў, 3 жыдоўскія радзіны[6].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Вялейка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе 3 траўня 1795 атрымала статус места і стала цэнтрам павету Менскай, з 1842 Віленскай губэрні. 22 студзеня 1796 расейскія ўлады зацьвердзілі мескі герб: «у чырвоным полі срэбная рака, па ёй плыве судна зь цюком тавараў і залатым коласам пасярэдзіне»[9]. На 1797 — 49 будынкаў, працавала паштовая станцыя, на 1801 — 62 будынкі, дзейнічала царква, працавалі карчма і млын. У 1810 адбыўся вялізны пажар.

На 1841 у Вялейцы было 220 будынкаў, 15 вуліцаў і завулкаў, дзейнічалі 3 царквы і юдэйская малітоўная школа, працавалі 6 крамаў і 5 корчмаў, правіянцкі магазын і перавоз. На 1860 — 272 будынкі, дзейнічалі царква, 3 капліцы і 3 юдэйскія малітоўныя школы, працавалі шпіталь, бровар і 14 крамаў.

За часамі вызвольнага паўстаньня 14 красавіка 1831 Вялейку на пэўны час вызвалілі з-пад расейскай улады[10]. У наступнае нацыянальна-вызвольнае паўстаньне ў ваколіцах места дзейнічаў аддзел В. Козела. У 1874 з мэтай маскалізацыі краю расейскія ўлады гвалтоўна ператварылі збудаваны ў 1863 касьцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. Апроч таго, у 1865 тут збудавалі царкву-мураўёўку і адкрылі народную вучэльню.

У канцы XIX ст. у Вялейцы было 496 будынкаў, дзейнічалі 2 царквы, капліца і 4 юдэйскія малітоўныя школы, працавалі прыходзкая вучэльня, шпіталь, завод штучнай вады і ліманаду, паштовая станцыя, 48 крамаў і 8 корчмаў, у нядзелі адбываліся таргі. У 1907 празь места праклалі чыгунку, у гэты час тут было 630 будынкаў. У Першую сусьветную вайну зь лютага да 16 сьнежня 1918 Вялейку займалі нямецкія войскі. У ліпені 1919 сюды ўвайшлі польскія войскі, пазьней — бальшавікі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Ўстаўной граматай Вялейка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 у адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Вялейка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам павету Віленскага ваяводзтва. На 1931 — 876 будынкаў, дзейнічалі 2 царквы, касьцёл і сынагога, працавалі 7-клясная школа, гімназія, паліцэйскі пастарунак і вязьніца. На 1935 — 29 вуліцаў, пляц, лякарня, кінатэатар, народны дом, электрастанцыя, ласазавод.

У Вялейцы дзейнічалі арганізацыі Беларускай сялянска-работніцкай грамады (26 жніўня 1928 адбыўся павятовы зьезд) і Таварыства беларускай школы (13 траўня 1928 адбыўся павятовы зьезд). У рабоце зьездаў удзельнічалі Рыгор Шырма, Аляксандар Уласаў. Адным з кіраўнікоў мясцовага грамадзка-дэмакратычнага руху быў Флягонт Валынец. У Беларускім народным доме вялася палітычна-асьветная работа, пры ім існаваў драматычны тэатар (кіраўнік А. Каляда). Спэктаклі ставіліся ў будынку пажарнай аховы на Рынку (цяпер галоўны будынак Вялейскага краязнаўчага музэя).

У 1939 Вялейка ўвайшла ў БССР, дзе 4 сьнежня 1939 стала цэнтрам вобласьці. У гэты час тут было 911 будынкаў, сярэдняя і 2 няпоўныя сярэднія школы, дом культуры, кінатэатар, друкарня, паштова-тэлеграфная кантора, электрастанцыя, 2 лесапільныя заводы, 2 паравыя млыны. У Другую Сусьветную вайну з 26 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

З чэрвеня 1946 Вялейка стала цэнтрам раёну (са студзеня 1960 у Менскай вобласьці). 13 красавіка 2001 адбылося афіцыйнае зацьверджаньне мескага гербу[11].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Вялейцы працуюць 4 сярэднія, дзіцяча-юнацкая спартовая і музычная школы, школа-інтэрнат, 10 дашкольных установаў.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе больнічны комплекс.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дом культуры, 3 бібліятэкі, народны тэатар.
  • Народны ансамбль гітарыстаў «Адэліта»[24].

Мас-мэдыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Рэгіянальная газета» (масавае выданьне, якое зьмястоўнасьцю значна пераўзыходзіць раённую газэту)
  • «Шлях перамогі» («раёнка»)

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
1 мая вуліца Нароцкая вуліца Бэрнардынская вуліца
17 верасьня вуліца Асіпаўская вуліца Пушкінская вуліца
Аляксандра II вуліца
11 лістапада вуліца
Вадап'янава вуліца Юраўская вуліца рас. Свято-Георгиевская улица
Дзяржынскага вуліца Пагулянка вуліца Арлоўскага вуліца
Кастрычніцкая вуліца Мікалаеўская вуліца 3 мая вуліца
Лаўрыновіча вуліца Порсаўская вуліца Планэрная вуліца
Піянэрская вуліца Завальная вуліца Жвіркі вуліца
Савецкая вуліца Вялікая вуліца
Менская вуліца
Менска-Дзісенская вуліца
Аляксандраўская вуліца
Юзэфа Пілсудзкага вуліца (19211939)
Беларуская вуліца (19411944)
Садовая вуліца Садовая вуліца
Свабоды плошча Рынак пляц Георгіеўская плошча
Стаханаўская вуліца Халапоўская вуліца
Чайкоўскага вуліца Генрыха Сянкевіча вуліца
Чырвонаармейская вуліца Доўгая вуліца Бандурскага вуліца
Шубіна вуліца Чыгуначная вуліца[25]

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы машынабудаўнічай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, лёгкай і харчовай прамысловасьці.

У Вялейцы разьмяшчаецца 43-ці вузел сувязі ВМФ Расеі (54°27′50″ пн. ш. 26°46′40″ у. д. / 54.46389° пн. ш. 26.77778° у. д. / 54.46389; 26.77778), які забясьпечвае сувязь на звышдоўгіх частасьцях Галоўнага штабу ВМФ з атамнымі падводнымі лодкамі, што знаходзяцца на баявым дзяжурстве ў водах Атлянтычнага, Індыйскага і часткова Ціхага акіянаў.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На беразе Вялейскага вадасховішча знаходзіцца зона адпачынку дзяржаўнага значэньня «Вялейка». У месьце — гасьцініца «Вілія».

  • Вялейскі краязнаўчы музэй
  • Выстаўная заля беларускага мастака Н. Сілівановіча

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гістарычная забудова (кан. ХІХ — пач. ХХ ст.; фрагмэнты)
  • Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа. Помнік архітэктуры нэаготыкі. Час будаваньня: 19061913. Архітэктар: Аўгуст Клейн
  • Могілкі юдэйскія
  • Царква Прападобнай Марыі Эгіпэцкай (1865)
  • Чыгуначная станцыя (1-я пал. ХХ ст.)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл (1863)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месты-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Бушлякоў Ю., Вячорка В., Санько З., Саўка З. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. — Вільня—Менск, 2005. С. 23.
  3. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 51.
  4. ^ а б Волат-Лужынская Э. Гісторыя мястэчка Вялейка // «Вілейскі краязнаўчы зборнік» (Ефимова Н. А., научный сотрудник Вилейского историко-краеведческого музея. История Вилейки 15—18 веков. С. 28—45)
  5. ^ Знойдзеная новая дата заснавання Вялейкі, Vialejka.org
  6. ^ а б в г Пазднякоў В. Вілейка // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 408
  7. ^ Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
  8. ^ Гісторыя ўзнікнення і развіцця Вілейкі, Vialejka.org
  9. ^ Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. С. 132.
  10. ^ Callier E. Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831. — Poznań: Drukarnia Dziennika Ponzańskiego, 1887. S. 74. (.djvu) (пол.)
  11. ^ Геральдика, Вилейский районный исполнительный комитет
  12. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 1. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2010. С. 561.
  13. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 1. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2010. С. 562.
  14. ^ а б в Krzywicki J. Wilejka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich(пол.). Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 464.
  15. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  16. ^ Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  17. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 1. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2010. С. 563.
  18. ^ Каханоўскі Г. Вілейка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 268.
  19. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 1. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2010. С. 564.
  20. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  21. ^ Каханоўскі Г. Вілейка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 267.
  22. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1997. С. 158.
  23. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 1. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2010. С. 560.
  24. ^ На канцэрце вілейскага ансабля гітарыстаў "Адэліта" не было свабодных месц, «Рэгіянальная газета»
  25. ^ Вулічная гісторыя Вілейкі: ад Мінска-Дзісненскай да Повночной, Vialejka.info

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Вялейкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў