Нэаготыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ўэстмінстэрскі палац, Вежа Вікторыі. Архітэктар Чарлз Бары пры ўдзеле Аўгустуса П’юджына

Нэаготыка — плынь у архітэктуры новага часу, якая характарызуецца вяртаньнем да эстэтыкі і архітэктурных традыцыяў готыкі.

Першыя спробы выкарыстоўваць элемэнты готыкі ва ўпрыгожваньні будынкаў ды інтэр’ераў зьявіліся ў сярэдзіне XVIII стагодзьдзя ў Англіі. Ідэі сапраўднага адраджэньня гатычнай архітэктуры набываюць папулярнасьць толькі зь сярэдзіны XIX стагодзьдзя і зьвязаныя з імёнамі ангельцаў Аўгустуса П’юджына і Джона Раскіна і француза Эжэна Віяле-лё-Дзюка.

Уздым нэаготыкі ў архітэктуры адбываўся паралельна з узмацненьнем мэдыевалізму ў астатніх галінах культуры.

Нэаготыка была асабліва распаўсюджаная да 1930-х, але асобныя будынкі ў гэтым стылі ствараюцца і дагэтуль.

Нэаготыка і псэўдаготыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Часам уводзіцца разьдзяленьне паміж тэрмінамі «псэўдаготыка» (альбо «несапраўдная готыка») і «нэаготыка», якія ў іншых выпадках ўжываюць узаемазамяняльна. У выпадку такога разьдзяленьня псэўдаготыкаю называюць тыя з будынкаў, у якіх зьнешняе аздабленьне гатычнымі элементамі спалучаецца зь негатычнай (напрыклад клясыцыстычнай) канструкцыяй, а часта таксама і інтэр’ерам. Многія будынкі ў Беларусі ў такой тэрміналёгіі трэба аднесьці менавіта да псэўдаготыкі (напрыклад, менскі касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа[1])

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гл. напр. Дзярновіч Алег, «Кальварыйскія могілкі ў Менску», Наша Ніва, 1998.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нэаготыкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў