Эрнст Тэадар Амадэй Гофман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Эрнст Тэадар Амадэй Гофман
Ernst Theodor Amadeus Hoffmann
ETA Hoffmann 2.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 24 студзеня 1776
Кёнігсбэрг
Памёр 25 жніўня 1822
Бэрлін
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратар, кампазытар, мастак, юрыст, музычны крытык
Гады творчасьці 1809—1822
Напрамак рамантызм
Жанр навэля, жахі
Значныя творы «Курдупель Цахес, якога звалі Цынобэр»
Wikisource-logo.svg Творы ў Вікікрыніцах

Эрнст Тэ́адар Амадэ́й Го́фман (па-нямецку: Ernst Theodor Amadeus Hoffmann; 24 студзеня 1776, Кёнігсбэрг — 25 жніўня 1822, Бэрлін) — нямецкі пісьменьнік, кампазытар, мастак рамантычнага кірунку. Псэўданім як кампазытара — Ёган Крайсьлер (ням. Johannes Kreisler).

Адзін з галоўных майстроў эўрапейскай рамантычнай прозы. Служыў на розных чыноўніцкіх пасадах у Ляйпцыгу, Дрэздэне, Бамбэргу, Бэрліне. У 1809 дэбютаваў апавяданьнем «Рыцар Глюк». Аўтар «Фантастычных п’есаў у манеры Калё» (т. 1—4; 18141815), літаратурных казак «Залаты гаршчок» (1815), «Курдупель Цахес, якога звалі Цынобэр» (1819), «Прынцэса Брамбіла» (1821), «Майстар Блыха» (1822), празаічнага цыклю «Сэрапіёнавы браты» (т. 1—4; 18191821), раману «Жыцьцёвыя погляды ката Мура» (18201822) і інш.

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Казку «Курдупель Цахэс», апавяданьні «Рыцар Глюк», «Дон Жуан» на беларускую мову пераклаў Васіль Сёмуха, казку «Шчаўкунок, або Мышыны Кароль» — Алесь Сачанка.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Эрнст Тэадар Амадэй Гофмансховішча мультымэдыйных матэрыялаў