Людвіг Улянд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Людвіг Улянд

Людвіг Улянд (па-нямецку: Ludwig Uhland; 26 красавіка 1787, Тубінген — 13 лістапада 1862, тамсама) — нямецкі паэт, навуковец, юрыст і грамадзкі дзяяч, найбуйнейшы прадстаўнік «швабскай школы» (ням. Schwäbische Dichterschule) — групы позьніх нямецкіх рамантыкаў.

Ёзэф Айхэндорф называў паэзію Л. Улянда «кульмінацыяй рамантычнай лірыкі», Гайнрых Гайнэ бачыў у ёй абагульняльны вынік творчай дзейнасьці «рамантычнай школы» ў Нямеччыне[1].

На вершы паэта пісалі музыку Ёганэс Брамс, Фэрэнц Ліст, Фэлікс Мэндэльсон, Франц Шубэрт і Робэрт Шуман.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Святлана Малюковіч. «Блакітную кветку шукаю…»: Рамантычная лірыка паэтаў Германіі // Роднае слова. — 1999. — № 2. — С. 41.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Людвіг Уляндсховішча мультымэдыйных матэрыялаў