Трансьлітарацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Трансьлітарацыя (ад лац. trans + litera) — перадача літараў адной пісьмовасьці сродкам літараў іншай пісьмовасьці. У сучаснай беларускай мове скасаваная і цалкам замененая на даволі неўпарадкаваную фанэтычную транскрыпцыю з украінскай, польскай, і, перш за ўсё, з расейскай мовы[1], што падспудна зьяўляецца асноўным мэтадам утварэньня навуковых тэрмінаў у сучаснай беларускай мове, і робіць немагчымай адзіную сыстэму дакладнай перадачы такой лексыкі зь першых крыніцаў — старажытнагрэцкай і лацінскай моваў[2], што вядома ў мовазнаўстве, як фэномэн апраксымацыі[3]. Напрыклад, напісаньне слова «трансьлітарацыя» зьяўляецца транскрыпцыяй лацінскага слова «transliteratio», і, адначасова, транскрыпцыяй расейскага слова «транслитерация», праведзенай з улікам асаблівасьцяў беларускай граматыкі, якое ў сваю чаргу, зьяўляецца трансьлітарацыяй лацінскага слова «transliteratio». Аднак, у большай колькасьці выпадкаў лацінскія ды грэцкія займаньні ў сучаснай беларускай мове перадаюць менавіта расейскае, а не арыгінальнае гучаньне.[4]

Адсутнасьць асобнай працэдуры трансьлітарацыі ў сучасным беларускім мовазнаўстве прынята тлумачыць праз катэгорыю асыміляцыі[5]. Між тым, мэтадалёгія навукі сьведчыць аб тым, што спэцыяльная навуковая тэрміналёгія павінна мець дысыміляцыйны характар.

Адзінству трансьлітарацыі спрыяюць:

  • вынаходжаньне, альбо адраджэньне адзіных правілаў для яе;
  • выдаткоўваньне на пераклад паводле такіх правілаў іншамоўных твораў мастацкай ды тэхнічнай літаратуры і філязофіі;
  • пашырэньне ўжываньня тых правілаў у прафэсійнай дзейнасьці;
  • выдаткоўваньне на адукацыйныя ўстановы, што выкарыстоўваюць гэтыя правілы.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]