Частасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Ча́стасьць[1][2][3][4], часьціня́[5] (частата́) — фізычная велічыня, характарыстыка ўсякіх працэсаў, якія паўтараюцца (пэрыядычных працэсаў або ваганьняў). Частасьць паказвае, колькі пэрыядаў працэсу адбываецца за адзінку часу. Вымяраецца ў гэрцах.

Адрозьніваюць лінейную частасьць і цыклічную частасьць.

Лінейная частасьць — гэта колькасьць пэрыядычных працэсаў за сэкунду. Лінейная частасьць звычайна пазначаецца грэцкай літарай ν або лацінскай літарай f.

 \nu = \frac{1}{T}

дзе T — пэрыяд.

Цыклічная або кутняя частасьць — гэта колькасьць ваганьняў за 2π сэкундаў. Цыклічная частасьць звычайна пазначаецца грэцкай літарай ω.

Цыклічная частасьць выкарыстоўцаецца ў формулах для таго, каб не пісаць множнік 2π, але лікавыя значэньні прыводзяцца для лінейнай частасьці.

Калі кажуць, што тактовая частасьць кампутара 1,8 ГГц, або, што чалавек чуе гукі частасьцю ад 20 Гц да 20000 Гц, маецца на ўвазе менавіта лінейная частасьць ν.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Частасць // Матэматычная энцыклапедыя. — Менск: Тэхналогія, 2001. ISBN 985-458-059-8
  2. ^ Частота // Кароткі расейска-беларускі фізыялягічны слоўнік / Уклад. А. Стасевіч, С. Варыёцкі. — Менск: Тэхналогія, 1993.
  3. ^ Частасць // Руска-беларускі, беларуска-рускі слоўнік медыцынскіх тэрмінаў. — Горадня: ГрДМУ, 2001.
  4. ^ Частота // Кароткі расейска-беларускі фармакалагічны слоўнік / Уклад. С. Прыхожы, А. Стасевіч, А. Юркін, А. Сітнік, І. Каваленка. — Менск: Тэхналогія, 1995.
  5. ^ Руска-беларускі фізічны слоўнік / Уклад. Самайлюковіч У., Пазняк У., Сабалеўскі А. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. С. 275