Менскі мэтрапалітэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Менскі мэтрапалітэн
Лягатып
Інфармацыя
Месцазнаходжаньне Менск, Беларусь
Пачатак працы 30 чэрвеня 1984
Лініі 2 лініі
Даўжыня: 35,5 км
Колькасьць станцыяў 28
Пасажырапаток на дзень 770 тыс. (2012)
Пасажырапаток на год 273,6 млн (2010)
Схема мэтрапалітэну
Схема 2009 году
Развіцьцё Менскага мэтрапалітэну
Прыбыцьцё цягніка на станцыю «Пушкінская» а палове на поўнач

Менскі мэтрапалітэн — адзін зь відаў гарадзкога транспарту ў Менску. Гэта адзіная сыстэма мэтрапалітэну ў Беларусі. Праектаваньне першай лініі мэтро распачалося ў 1976 годзе, а першыя будаўнічыя працы пачаліся 3 траўня 1977 году. Для жыхароў гораду мэтрапалітэн быў адкрыты 30 чэрвеня 1984 году.

На сёняшні дзень Менскі мэтрапалітэн мае 2 лініі з 28 станцыямі, яшчэ 1 станцыя будуецца. У стадыі дэтальнай распрацоўкі знаходзіцца трэцяя лінія мэтрапалітэну. Паводле пасажырапатоку Менскі мэтрапалітэн займае 4-е месца ў СНД, а паводле колькасьці станцыяў — 6-е. Рухомы склад электрадэпо «Маскоўскае» і «Магілёўскае». Рухомы склад мэтрапалітэну цалкам складаецца з вагонаў 81-717/714 розных мадыфікацыяў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя Менскага мэтрапалітэну пачынаецца ў канцы 1960-х гадоў. Менавіта тады ў сталічных дойлідаў зьявілася думка аб будаўніцтве новага транспарту ў Менску. У 1974 годзе было зроблена першае тэхнiка-эканамiчнае абгрунтаваньне будаўнiцтва метрапалiтэна, а ў 1976 годзе пачынаецца дэталёвая распрацоўка мэтрапалітэну. Прымаецца плян будаўніцтва васьмістанцыйнай лініі, якая будзе прахадзіць пад галоўным праспэктам краіны. У канцы сьнежня 1976 году з Масквы прыйшоў канчатковы дазвол на будаўніцтва мэтрапалітэну ў Менску. Афіцыйнае рашэньне Савету Мiнiстраў СССР аб будаўнiцтве метрапалiтэну ў Менску было абвешчанае толькі 4 лютага 1977[1].

3 траўня 1977 году ў раёне будучай станцыі «Парк Чалюскінцаў» распачаліся першыя працы[2]. 16 чэрвеня была забітая першая паля. Працы падзялілі паэтапна сярод 8 пляцоў, якія разьмяшчаліся на месцах будучых 8 станцыяў. Пачыналіся працы паступова па ўсёй лініі, а першая праходчая тарча была дастаўленая з Днепрапятроўску, бо Менск сваёй ня меў. На першай лініі было шмат складаных пляцоў: Сьвіслач, падводныя рэкі, чыгуначныя галіны, але работы ішлі пасьпяхова.

26 чэрвеня 1984 году Менскі мэтрапалітэн быў адкрыты для дзяржаўных кіраўнікоў, якія спусьціліся на станцыю «Плошча Перамогі», каб праехаць на першай лініі па станцыях «Інстытут Культуры», «Плошча Леніна», «Кастрычніцкая», «Плошча Перамогі», «Плошча Якуба Коласа», «Акадэмія навук», «Парк Чалюскінцаў» і «Маскоўская». Для жыхароў гораду і гасьцей сталіцы мэтрапалітэн быў адкрыты 30 чэрвеня 1984 году.

Другі этап разьвіцьця мэтрапалітэну прыпадае на 1987 год. У гэтым годзе зьявілася станцыя «Ўсход», якая стала зручным перасадачным вузлом для 100 тысяч жыхароў Менску.

Праектныя красьлюнкі другой лініі зьявіліся ўжо ў 1981 годзе. Спачатку па праекце было закладзена 15 станцыяў, якія павінны былі зьвязаць Завадзкі раён і Чырвоны Бор. У 1984 годзе заклалі палі па пляцы «Фрунзэнская» — «Трактарны завод», а ўжо 31 сьнежня 1990 году там праехалі першыя цягнікі. 3 ліпеня 1995 году былі здадзеныя «Маладзёжная» і «Пушкінская», а 7 лістапада 1997 году — «Аўтазаводзкая» і «Партызанская». 5 верасьня 2001 году была адкрытая дваццатая станцыя Менскага мэтрапалітэну — «Магілёўская».

З 1996 году пачалі будавацца тры новыя станцыі — «Ракаўская», «Кунцаўшчына» і «Каменная Горка» — на другой лініі. У 2001 годзе пачалося будаўніцтва працягу першай лініі на ўсход гораду — станцыі «Барысаўскі тракт» і «Ўручча». Гэта значыць, што ўпершыню менскі мэтрапалітэн выйшаў за Менскую кальцавую.

У 2003 годзе Менскі мэтрапалітэн атрымаў у эксплюатацыю другое электрадэпо «Магілёўскае», разьмешчанае таксама за кальцавой дарогай.

У 2004 годзе пачалося будаўніцтва працягу першай лініі на паўднёвы захад Менску. 5 чэрвеня 2003 году прымаецца пастанова Менскага гарвыканкаму аб зьмене назвы будучай станцыі «Ракаўская» на «Спартыўная». Прапанову аб пераназваньні «Ракаўскай» выказаў на форуме афіцыйнага сайту Менгарвыканкаму наведнік пад нікам «Міхаіл Майсеевіч, Галяндыя». Назва «Ракаўская» ў яго выклікала непрыемныя асацыяцыі з ракавай пухлінай[3]. Першапачаткова некаторыя новыя станцыі плянавалася назваць іначай, і гэта датычыць ня толькі «Ракаўскай». 11 сьнежня 1993 году газэта «Знамя Юности» пісала: "Тапанімічная камісія Менгарвыканкаму разгледзела пытаньне аб назвах станцыяў мэтрапалітэну, якія ў будучыні ўвойдуць у эксплюатацыю. Станцыям першай лініі, што сьледуюць па «Інстытуце культуры», вырашана даць назвы «Грушаўка», «Міхалава», «Пятроўшчына», «Малінаўка». За станцыяй «Усход» лінію працягнуць «Дойлідзкая», «Уручча», «Смаленская». Станцыі другой чаргі, якія будуюцца, атрымаюць назвы «Цівалі», «Кальварыя», «Ракаўская», «Кунцаўшчына», «Каменная Горка», «Віленская»".

7 лістапада 2005 году адбылося адкрыцьцё станцыяў «Спартыўная», «Кунцаўшчына» і «Каменная Горка». 7 лістапада 2007 году адкрыліся станцыі «Барысаўскі тракт» і «Ўручча».

9 чэрвеня 2008 году дзеля замены эскалатараў была зачыненая станцыя «Кастрычніцкая»[4], меркавалася, што рэканструкцыя будзе доўжыцца да 1 верасьня, але працы працягнуліся да 26 верасьня. Дзеля сувязі паміж першай і другой лініямі мэтро быў арганізаваны бясплатны аўтобусны маршрут «Станцыя мэтро „Інстытут Культуры“ — станцыя мэтро „Плошча Перамогі“».

11 красавіка 2011 году на станцыі «Кастрычніцкая» быў зьдзейсьнены тэракт, у выніку якога загінулі 15 чалавек, 126 чалавек параненыя.[5]

7 лістапада 2012 году адкрыты ўчастак працягласцю 5,2 км з трыма станцыямі: «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына». Падчас будаўніцтва гэтага ўчастка было прынята рашэньне падоўжыць лінію яшчэ на 1,8 км да станцыі «Малінаўка», яе будаўніцтва пачалося ў 2009 годзе, а скончыць яго плануецца ў верасьні 2013 году.

Мэтро сёньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 25-гадовую гісторыю менскі мэтрапалітэн перавёз 4,5 мільярдаў пасажыраў. У траўні 2009 году сярэднясуткавая перавозка пасажыраў склала 686 тысяч чалавек, то бок кожны другі дзень менскім мэтро карыстаецца мільённы пасажыр (абсалютны рэкорд колькасьці пасажыраў на суткі — 846 тыс. чалавек).

У сьнежні 2012 году сярэднясуткавая перавозка пасажыраў дасягнула 944 тысяч чалавек[6], што стала вынікам адкрыцьця ў лістападзе трох новых станцыяў. Для параўнаньня ў першы год працы мэтро (1984-ы) ў сярэднем 207 тысяч чалавек карысталіся паслугамі гэтага віда транспарту[6].

На сёньняшні дзень працуе два электрадэпо, 67 рухомыя саставы. Па буднях у гадзіны пік пасажыраў абслугоўвае 45 саставаў. Інтэрвал руху зранку на першай лініі складае дзьве хвіліны, на другой - дзьве з паловай хвіліны[6].

Найбольш загружанымі станцыямі Маскоўскае лініі мэтро зьяўляюцца "Плошча Леніна", праз турнікеты якой за содні праходзяць у сярэднем 85,5 тыс. пасажыраў, і "Плошча Якуба Коласа" (65,9 тыс. чалавек). А найменш загружанымі станцыямі сіній лініі - "Барысаўскі тракт" (12,5 тыс. чалавек) і "Парк Чалюскінцаў" (13,7 тыс. чалавек) па дадзеных на 2013 год[7].

Паводле статыстыкі Аўтазаводзкае лініі мэтро найбольш загружанымі станцыямі зьяўляюцца "Каменная Горка" — 63,1 тыс. пасажыраў за содні, і "Магілёўская" - 49,5 тыс. чалавек. Да найменш загружаных станцыяў чырвонае лініі адносяцца "Першамайская" (9,6 тыс. чалавек) і "Купалаўская" (5,1 тыс. чалавек)[7].

Лініі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маскоўская лінія
Уручча (станцыя мэтро)
Уручча
Барысаўскі тракт (станцыя мэтро)
Барысаўскі тракт
Усход (станцыя мэтро)
Усход
Маскоўскі аўтавакзал (Менск) Маскоўская (станцыя мэтро, Менск) leer
Маскоўская
Парк Чалюскінцаў (станцыя мэтро)
Парк Чалюскінцаў
Акадэмія навук (станцыя мэтро)
Акадэмія навук
Плошча Якуба Коласа (станцыя мэтро)
Плошча Якуба Коласа
Плошча Перамогі (станцыя мэтро)
Плошча Перамогі
Купалаўская (станцыя мэтро)
BSicon BHF.svg
Кастрычніцкая (станцыя мэтро, Менск)
BSicon uBHF.svg
leer
Кастрычніцкая
Цэнтральны аўтавакзал (Менск) Плошча Леніна (станцыя мэтро, Менск) Чыгуначны вакзал (Менск)
Плошча Леніна
leer Інстытут Культуры (станцыя мэтро) Інстытут культуры (плятформа)
Інстытут Культуры
leer Маскоўскае (электрадэпо, Менск) leer
ЦЧ-1 «Маскоўскае»
Грушаўка (станцыя мэтро)
Грушаўка
Міхалова (станцыя мэтро)
Міхалова
Пятроўшчына (станцыя мэтро)
Пятроўшчына
Малінаўка (станцыя мэтро)
Малінаўка
Шчомысьліца (станцыя мэтро)
Шчомысьліца
Аўтазаводзкая лінія
Каменная горка (станцыя мэтро) leer
Каменная Горка
Кунцаўшчына (станцыя мэтро) leer
Кунцаўшчына
Спартыўная (станцыя мэтро, Менск) leer
Спартыўная
Пушкінская (станцыя мэтро, Менск) leer
Пушкінская
Маладзёжная (станцыя мэтро, Менск) Менск-Паўночны
Маладзёжная
Фрунзенская (станцыя мэтро, Менск) leer
Фрунзенская
Няміга (станцыя мэтро) leer
Няміга
Купалаўская (станцыя мэтро)
BSicon BHF.svg
Кастрычніцкая (станцыя мэтро, Менск)
BSicon uBHF.svg
Купалаўская
Першамайская (станцыя мэтро, Менск) leer
Першамайская
Пралетарская (станцыя мэтро, Менск) Менск-Усходні
Пралетарская
Трактарны завод (станцыя мэтро, Менск) leer
Трактарны завод
Партызанская (станцыя мэтро, Менск) leer
Партызанская
Аўтазаводзкая (станцыя мэтро, Менск) leer
Аўтазаводзкая
Магілёўская (станцыя мэтро) leer
Магілёўская
Магілёўскае (электрадэпо) leer
ЦЧ-2 «Магілёўскае»

Маскоўская лінія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Маскоўская лінія мэтро

Першая лінія пачала сваю працу 30 чэрвеня 1984 году ў складзе 8 станцыяў. Пасьля гэтага лінія працягвалася толькі двойчы. На сёняшнія дзень лінія цягнецца 12,2 км і складаецца з 14 станцыяў (Пятроўшчына, Міхалова, Грушаўка, Інстытут Культуры, Плошча Леніна (Незалежнасьці), Кастрычніцкая, Плошча Перамогі, Плошча Якуба Коласа, Акадэмія навук, Парк Чалюскінцаў, Маскоўская, Усход, Барысаўскі тракт, Уручча). Маскоўская лінія амаль цалкам ідзе пад пр. Незалежнасьці. Зараз рыхтуецца адна новая станцыя «Малінаўка».

Да адкрыцьця новых станцыяў у 2012 годзе лінія пасьля «Інстытуту Культуры» мела тупік і выезд да электрадэпо «Маскоўскае».

Аўтазаводзкая лінія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Аўтазаводзкая лінія мэтро (Менск)

Другая лінія была адчыненая 31 сьнежня 1990 году ў складзе 5 станцыяў. Пасьля гэтага станцыю яшчэ чатыры разы працягвалі. На сёняшні дзень лінія доўжыцца 18,1 км і складаецца з 14 станцыяў (Магілёўская, Аўтазаводзкая, Партызанская, Трактарны завод, Пралетарская, Першамайская, Купалаўская, Няміга, Фрунзэнская, Маладзёжная, Пушкінская, Спартыўная, Кунцаўшчына, Каменная горка).

На ўсходзе, пасьля станцыі «Магілёўскай», разьмяшчаецца мэтрадэпо «Магілёўскае».

Працоўныя характарыстыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Усе тунэлі Менскага мэтрапалітэну залягаюць неглыбока, што знойдзеш ня ў кожным мэтрапалітэне постсавецкіх гарадоў. З 25 станцыяў, што працуюць на сёняшні дзень, 16 — калённага тыпу, астатнія — скляпеністага.

Як і станцыі іншых постсавецкіх мэтро, большасьць станцыяў Менскага мэтрапалітэну мае арыгінальнае афармленьне. Гэтак, «Плошча Якуба Коласа» і некаторыя другія адлюстроўваюць беларускія нацыянальныя матывы, іншыя — яскравы прыклад савецкае тэматыкі. Апошнія чэргі («Барысаўскі тракт», «Уручча», «Спартыўная» і іншыя) прыўнесьлі крыху «хай-тэку».

Рухомы склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Менскі мэтрапалітэн мае тую ж шырыню каляіны, што і звычайная чыгунка — 1520 мм. Электрычны струм падаецца на трэцюю, кантактную, рэйку. Сярэдняя напруга складае каля 750 В.

Рухомы склад Менскага мэтрапалітэну — гэта 272 вагоны тыпу 81-717/714. На першай лініі працуюць 25, а на другой — 29 пяцівагонных складаў (дагэтуль другую лінію абслугоўвалі чатырохвагонныя склады[8]). Маскоўскую і Аўтазаводзкую лінію абслугоўваюць дэпо «Маскоўскае» і «Магілёўскае» адпаведна.

Пляны на будучыню[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян 3 ды 4 лініі мэтро ў Менску

Пачатак будаўніцтва трэцяй лініі — прыблізна 20122013 гады. На першым этапе будзе пабудаваны ўчастак трэцяй лініі ад станцыі мэтро «Фрунзенская» праз станцыю мэтро «Плошча Леніна» да Бальніцы хуткай дапамогі (станцыя «Лошыцкая»).

У далёкай будучыні Менскі мэтрапалітэн павінен павялічыцца да 4 лініяў зь перасадачнымі вузламі на «Трактарным заводзе», «Фрунзенскай», «Акадэміі навук» і «Плошчы Леніна» (былая «Плошча Незалежнасьці»), а таксама паўколам у цэнтры.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ала Мачалава (29 лістапада 2007) Якое нутро ў мінскага метро? Люстэрка. Газэта «Звязда». Праверана 22 лютага 2009 г.
  2. ^ Дата в истории: 35 лет назад началось строительство минского метрополитена(рас.)
  3. ^ Замест станцыі метро «Чырвоны бор» у Менску будзе «Віленская»? Грамадства. «Хартыя-97» (4 сьнежня 2008). Праверана 22 лютага 2009 г.
  4. ^ Станцыя мэтро «Кастрычніцкая» зачыніцца на рамонт 9 чэрвеня Усяго патроху. Газэта «Наша Ніва» (30 траўня 2008). Праверана 22 лютага 2009 г.
  5. ^ Выбух на станцыі мэтро «Кастрычніцкая». Радыё Свабода (11 красавіка 2011). Праверана 11 красавіка 2011 г.
  6. ^ а б в С открытием в Минске трех новых станций 1-й линии метро число пассажиров подземки увеличилось в среднем на 73,5 тыс. человек в день(рас.). агентство «Минск-новости» (25 студзеня 2013). Праверана 21 лютага 2013 г.
  7. ^ а б Больше всего пассажиров проходит через турникеты станций метро «Площадь Ленина» и «Площадь Якуба Коласа»(рас.). інтэрнэт-выданьне «Onliner.by» (13 чэрвеня 2013). Праверана 13 чэрвеня 2013 г.
  8. ^ 1 июня по второй линии минского метро пойдут пятивагонные составы // TUT.BY (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Менскі мэтрапалітэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў