Электрычны ток

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Клясычная электрадынаміка
Магнітныя лініі ў саленоідзе
Электрычнасьць · Магнэтызм

Ток — накіраваны рух электрычна зараджаных часьцінак. Велічыня току характарызуецца сілай току, якая ў сыстэме СІ вымяраецца ў ампэрах.

Хуткасьць руху часьцінак у правадніках залежыць ад матэрыялу правадніка, масы і зараду часьцінкі, навакольнай тэмпэратуры, прыкладзенай рознасьці патэнцыялаў і складае велічыню, нашмат меншую за хуткасьць сьвятла. Нягледзячы на гэта, хуткасьць распаўсюджваньня ўласна электрычнага току роўная хуткасьці сьвятла ў дадзеным асяродзьдзі, гэта значыць хуткасьці распаўсюджваньня фронту электрамагнітнай хвалі.

Ток бывае сталы й зьменны. Сталы ток — гэта ток, які мае сталую велічыню. Зьменны ток пэрыядычна зьмяняе кірунак свайго руху па сынусоідзе з вызначанай частасьцю, вымяранай у гэрцах (Гц). Зьменны ток высокай частасьці выціскаецца на паверхню правадніка (гл. Скін-эфэкт).

Матэрыял, у якім цячэ ток, завецца правадніком. Некаторыя матэрыялы пры нізкіх тэмпэратурах пераходзяць у стан звышправоднасьці. У такім стане яны не зьдзяйсьняюць амаль ніякага супраціву току, іх супор імкнецца да нуля. Ва ўсіх астатніх выпадках праваднік зьядзяйсьняе супраціў плыні току і ў выніку частка энэргіі электрычных часьцінак ператвараецца ў цеплыню. Сілу току можна вылічыць па законе Ома для ўчастку ланцуга і законе Ома для поўнага ланцуга.

Ток, прапушчаны праз арганізм чалавека або жывёлы, можа выклікаць электрычныя апёкі, фібрыляцыю або сьмерць. Зь іншага боку, электрычны ток выкарыстаюць у рэанімацыі; для лекаваньня псыхічных захворваньняў, асабліва дэпрэсіі; электрастымуляцыю вызначаных абласьцей галаўнога мозгу ўжываюць для лекаваньня такіх захворваньняў, як хвароба Паркінсана і эпілепсія. Пэйсмэйкер, стымулюючы сардэчную цягліцу імпульсным токам, выкарыстоўваюць пры брадыкардыі. У арганізме чалавека й жывёл ток выкарыстоўваецца для перадачы нэрвовых імпульсаў.

Па тэхніцы бясьпекі, мінімальна адчувальны чалавекам ток складае 1 мА. Небясьпечным для жыцьця чалавека ток робіцца пачынальна зь сілы прыкладна 0,01 А. Сьмяротным для чалавека ток робіцца пачынальна зь сілы прыкладна 0,1 А. Бясьпечным лічыцца напруга меншая за 12 В.