Джэймз Кларк Максўэл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Джэймз Кларк Максўэл
James Clerk Maxwell
James Clerk Maxwell.png
Джэймз Кларк Максўэл
Род дзейнасьці фізык
Дата нараджэньня 13 чэрвеня 1831
Месца нараджэньня Сьцяг Вялікабрытаніі Эдынбург, Шатляндыя
Грамадзянства Вялікабрытанія
Дата сьмерці 5 лістапада 1879
Месца сьмерці Сьцяг Вялікабрытаніі Кембрыдж, Вялікабрытанія

Джэймз Кларк Максўэл (па-ангельску: James Clerk Maxwell; 13 чэрвеня 1831, Эдынбург5 лістапада 1879, Кембрыдж) — брытанскі фізык, аўтар клясычнай электрамагнітнай тэорыі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Эдынбургу ў шатляндзкай дваранскай сям’і. Вучыўся ў Эдынбурскай акадэміі, Эдынбурскім унівэрсытэце (1847—1850), Кембрыдзкім унівэрсытэце (1850—1854). Пасьля працаваў у Трыніці-коледжы, Абэрдынскім унівэрсытэце, Лёнданскім унівэрсытэце, арганізаваў і ўзначаліў Кавэндышаўскую лябараторыю.

Навуковыя дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джэймз Кларк Максўэл распрацаваў клясычную электрамагнітную тэорыю, якая дазволіла апісаць усе электрычныя і магнітныя зьявы з дапамогай чатырох раўнаньняў, якія носяць назву раўнаньняў Максўэла. З гэтае тэорыі вынікала, што паміж электрычнымі і магнітнымі зьявамі маецца непарыўная сувязь. Пераменнае электрычнае поле непазьбежна спараджае пераменнае магнітнае поле, і наадварот. З гэтага факту вынікала існаваньне электрамагнітных хваляў, якія павінны распаўсюджвацца з хуткасьцю сьвятла. Максўэл паказаў, што сьвятло па сваёй прыродзе ёсьць электрамагнітнай хваляй. Сярод іншых дасягненьняў Максўэла, у прыватнасьці, у галіне малекулярна-кінэтычнай тэорыі газаў, ёсьць адшуканьне закону разьмеркаваньня малекулаў ідэальнага газу па хуткасьцях — разьмеркаваньне Максўэла.

Асноўныя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • On the Description of Oval Curves, and those having a plurality of Foci. Proceedings of the Royal Society of Edinburgh, Vol. ii. 1846.
  • Illustrations of the Dynamical Theory of Gases. 1860.
  • On Physical Lines of Force. 1861.
  • A Dynamical Theory of the Electromagnetic Field. 1865.
  • On Governors. Proceedings of the Royal Society, Vol. 16 (1867–1868) pp. 270–283.
  • Theory of Heat. 1871.
  • On the Focal Lines of a Refracted Pencil. Proceedings of the London Mathematical Society s1-4(1):337-343, 1871.
  • A Treatise on Electricity and Magnetism. Clarendon Press, Oxford. 1873.
  • Molecules. Nature, September, 1873.
  • On Hamilton's Characteristic Function for a Narrow Beam of Light. Proceedings of the London Mathematical Society s1-6(1):182-190, 1874.
  • Matter and Motion, 1876.
  • On the Results of Bernoulli's Theory of Gases as Applied to their Internal Friction, their Diffusion, and their Conductivity for Heat.
  • "Ether", Encyclopaedia Britannica, Ninth Edition (1875-89).
  • An Elementary Treatise on Electricity Clarendon Press, Oxford. 1881, 1888.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Джэймз Кларк Максўэлсховішча мультымэдыйных матэрыялаў