Кембрыдзкі ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кембрыдзкі ўнівэрсытэт
Univérsity of Cámbridge
Выява лягатыпу
Лягатып
па-лацінску: Universitas Cantabrigiensis
Дэвіз Hinc lucem et pocula sacra
Заснаваны 1209
Колькасьць студэнтаў 18 396
Месцазнаходжаньне
Горад Кембрыдж
Краіна Вялікабрытанія
Знаходзіцца ў складзе група «Расэл»[d], ORCID[d][1][2], Jisc[d][3], Кансорцыюм IIIF[d], Міжнародны альянс дасьледчых унівэрсытэтаў[d], arXiv[d][4], Ліга эўрапейскіх дасьледніцкіх унівэрсытэтаў[d] і Committee on Publication Ethics[d][5]
Вэб-сайт www.cam.ac.uk

Кембрыдзкі ўнівэрсытэт (па-ангельску: Univérsity of Cámbridge, па-лацінску: Universitas Cantabrigiensis) — па часе заснаваньня другі ўнівэрсытэт у Вялікабрытаніі пасьля Оксфардзкага й чацьвёрты ў сьвеце; адзін з «старадаўніх унівэрсытэтаў» Вялікай Брытаніі й Ірляндыі, адзін з найбольш вядомых унівэрсытэтаў сьвету, чалец элітнай Групы Расэл.

Унівэрсытэт вырас са збору вучоных людзей Кембрыджу, які быў створаны, мяркуючы па летапісах, ў 1209 годзе навукоўцамі, якія пакінулі Оксфард з-за таго, што Оксфардзкі студэнт забіў жыхарку горада[6]. Універсітэты Кембрыджа й Оксфарда часьцяком разам называюць «Оксбрыдж».

Сярод людзей, так ці йнакш зьвязаных з Кембрыдзкім унівэрсытэтам, 87 нобэлеўскіх ляўрэатаў[7] — па гэтым паказчыку ён займае адно з першых месцаў сярод вышэйшых навучальных установаў сьвету.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кембрыдзкі ўнівэрсытэтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў