Магнітнае поле

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Клясычная электрадынаміка
Магнітныя лініі ў саленоідзе
Электрычнасьць · Магнэтызм

Магнітнае поле — складовая электрамагнітнага поля, якая зьяўляецца пры наяўнасьці зьменлівага ў часе электрычнага поля. Акрамя таго, магнітнае поле можа стварацца токам зараджаных часьцінкаў, альбо магнітнымі момантамі электронаў у атамах (сталыя магніты). З пункту гледжаньня квантавай тэорыі поля электрамагнітнае ўзаемадзеяньне пераносіцца бязмасавым базон-фатонам (часьцінкай, якую можна ўявіць як квантавае ўзбуджэньне электрамагнітнага поля). Асноўнай характарыстыкай магнітнага поля зьяўляецца ягоная сіла, якая вызначаецца вэктарам магнітнай індукцыі \vec{\mathbf{B}} (вэктар індукцыі магнітнага поля). У СІ магнітная індукцыя вымяраецца ў тэслах (Тл), у сыстэме СГС у гаўсах.

У спэцыяльнай тэорыі рэлятыўнасьці, электрычныя і магнітныя палі зьяўляюцца двума ўзаемазьвязанымі аспэктамі аднаго аб’екту, званага электрамагнітным тэнзарам. Разбурэньне гэтага тэнзару ў электрычных і магнітных палёх залежыць ад адноснай хуткасьці назіральніка і зараду.

У паўсядзёньным жыцьці, магнітныя палі часьцей за ўсё сустракаюцца як нябачная сіла, створаная сталымі магнітамі, якія ўзаемадзейнічаюць з фэрамагнітнымі матэрыяламі, як то жалеза, кобальт або нікель. Магнітныя палі вельмі шырока выкарыстоўваюцца ва ўсіх сучасных тэхналёгіях, у прыватнасьці, у галіне электратэхнікі і электрамэханікі. Зямля вырабляе ўласнае магнітнае поле, што вельмі важна ў навігацыі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]