Навігацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Навігацыя (navigatio, ад navigo — плыву на судне):

  1. Мараплаўства, суднаходзтва
  2. Пэрыяд часу ў годзе, калі па мясцовых кліматычных умовах магчымае суднаходзтва
  3. Асноўны разьдзел суднакіраваньня, ў якім распрацоўваюцца тэарэтычныя абгрунтаваньні і практычныя прыёмы кіраваньня суднаў

На працягу шматлікіх стагодзьдзяў тэрмін навігацыя азначаў сукупнасьць паказаных значэньняў. У XX стагодзьдзі, з разьвіцьцём навукі і тэхнікі, зьяўленьнем паветраных суднаў, касьмічных караблёў — новых аб'ектаў навігацыі, зьявіліся новыя сэнсавыя значэньні тэрміна. Цяпер, у агульным сэнсе, навігацыя — працэс кіраваньня некаторым аб'ектам (які мае уласныя сродкі перамяшчэньня) у вызначанай прасторы перамяшчэньня. Складаецца з дзьвюх асноўных частак:

  • тэарэтычнае абгрунтаваньне і практычнае ўжываньне мэтадаў кіраваньня аб'ектам
  • маршрутызацыя, выбар аптымальнага шляху руху аб'екта ў прасторы

Віды навігацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Навігацыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў